Саветам Міністраў 6 ліпеня прынята пастанова № 446, якой скарэкціравана Палажэнне аб парадку і ўмовах прызначэння, фінансавання (пералічэння), распараджэння і выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.
У прыватнасці, зменамі прадугледжана:
- дапаўненне пераліку дакументаў, якія запытваюцца рай-, гарвыканкамамі на працягу пяці каляндарных дзён з дня паступлення заявы аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновым);
- увядзенне патрабавання аб правядзенні абследавання стану жылога памяшкання (часткі жылога памяшкання), якое (доля (долі) у праве ўласнасці на якое) набываецца з датэрміновым выкарыстаннем сродкаў сямейнага капіталу (за выключэннем жылых памяшканняў, будаўніцтва якіх ажыццяўлялася па дзяржаўнай замове), на адпаведнасць (неадпаведнасць) устаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням (для ацэнкі магчымасці прадастаўлення права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу);
- дапаўненне пераліку падстаў для прыняцця рашэння аб адмове ў распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновым);
- удакладненне функцый рай-, гарвыканкамаў па пытаннях прызначэння, распараджэння і выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.
Пастанова ўступае ў сілу з 12 ліпеня 2023 г.
Нагадваем, што на Pravo.by размешчаны растлумачэннi парадку прызначэння сямейнага капіталу і распараджэння яго сродкамі, а таксама інтэрактыўная інфаграфіка «Меры дзяржаўнай падтрымкі мацярынства і дзяцінства», якая адкрывае доступ да падборкі асноўных прававых актаў па пытаннях дзяржаўнай сямейнай палітыкі, сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян, выкарыстанні сямейнага капіталу, рэгуляванні працоўных адносін і пенсійнага забеспячэння жанчын.


