Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзе даведацца суму транспартнага падатку і да якога тэрміну трэба аплаціць, расказваем

12.07.2023

Выплаціць транспартны падатак за 2022 год беларускія аўтаўладальнікі павінны да 15 лістапада 2023 года.

Некаторыя паспелі ўбачыць, што падатковая інспекцыя ўжо ўнесла адпаведную суму ў асабісты кабінет плацельшчыка і сістэму АРІП, паведамляе 1prof.by.

Два спосабы даведацца пра суму транспартнага падатку

Нагадаем, што транспартны падатак у Беларусі з'явіўся ў 2021 годзе ўзамен пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Гэты дарожны збор не прывязаны да праходжання тэхагляду.

Плаціць падатак абавязалі фізічных асоб, у тым ліку зарэгістраваных у якасці ІП, за якімі ў ДАІ лічацца транспартныя сродкі. Датычыцца гэта не толькі беларусаў, але і грамадзян іншых дзяржаў, асоб без грамадзянства. Калі аўтамабіль перададзены ў лізінг, то падатак плаціць лізінгаатрымальнік.

Сумы, якія трэба ўнесці сёлета аўтаўладальнікам, ужо вядомы. Падатковая інспекцыя пачала выстаўляць іх плацельшчыкам транспартнага падатку праз АРІП, хаця афіцыйнае паведамленне яшчэ павінна прыйсці кожнаму ўладальніку да 1 верасня 2023 года.

Тыя, хто не хоча так доўга заставацца ў няведанні і прывык своечасова плаціць па рахунках, ужо могуць азнаёміцца з належнай да аплаты сумай. Як нам удалося высветліць, зрабіць гэта можна двума спосабамі - праз АРІП або асабісты кабінет плацельшчыка на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

У першым выпадку можна падлучыцца да сістэмы «Разлік» (АРІП) з дапамогай смартфона і выканаць нескладаныя дзеянні: прайсці шлях па ўкладках «Падаткі»; абраць патрэбны «Горад, вобласць, раён»; падатковую інспекцыю па месцы рэгістрацыі плацельшчыка, на якога ў ДАІ зарэгістраваны аўтамабіль; вызначыцца з відам плацяжу («Транспартны падатак з фізічных асоб») і пазначыць УНП (уліковы нумар плацельшчыка) лацінскімі вялікімі літарамі.

Дарэчы, удакладніць свой УНП можна на сайце Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ), дастаткова прайсці па ўкладках: Сэрвісы/Дзяржаўны рэестр плацельшчыкаў/Пошук фізічных асоб.

Аб належнай да выплаты суме транспартнага падатку можна даведацца і непасрэдна ў «Асабістым кабінеце плацельшчыка», які вы, напэўна, раней стварылі на сайце МПЗ.

12 07 23 15 1

Доступ да асабістай інфармацыі ажыццяўляецца адным з трох спосабаў: з дапамогай уводу свайго лагіна і пароля, з выкарыстаннем фізічнага або мабільнага электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП). Тут вы знойдзеце і ўсю гісторыю вашых аплат транспартнага падатку.

12 07 23 15 1

Да прыкладу, чытачу, які з'яўляецца ўладальнікам аўтамабіля Mazda 6 2005 года выпуску, ужо прыйшло электроннае апавяшчэнне ў «Асабісты кабінет плацельшчыка». У ягоным выпадку бачна, што мужчыне трэба да 15 лістапада ўнесці 102 рублі.

12 07 23 15 1

Тутака ж можна атрымаць дэталізацыю плацяжоў: калі націснуць на кнопку «Падрабязней», адкрыецца акно, у якім відаць, што аўтаўладальнікам раней было выплачана 73 рублi. Нагадаем, што авансавы плацёж уласнікі аўто рабілі восенню 2021 г., ён складаў ад 20 да 29 рублёў. А ўжо ў 2022-м даплачвалі астатнюю частку.

12 07 23 15 1

Аплаціць выстаўленую суму транспартнага падатку за 2022 год таксама можна ў «Асабістым кабінеце плацельшчыка»: на выбар прапануюць скарыстацца інтэрнэт-банкінгам любога з 7 банкаў..

12 07 23 15 1

Стаўкі транспартнага падатку

Дарэчы, сума транспартнага падатку не залежыць ад маркі, мадэлі, класа і ўзросту матацыкла або машыны. На яго памер уплывае толькі дазволеная максімальная маса і ёмістасць транспартнага сродку. Або, як у выпадках з прычэпамі-дачамі, седлавымі цягачамі, стаўка можа вызначацца за адзінку.

Калі няма звестак аб дазволенай масе аўтамашыны, то прымяняецца мінімальны тарыф для аналагічнага тыпу транспарту.

Азнаёміцца з поўным спісам тарыфаў можна на сайце МПЗ. Як паведамляецца, стаўкі транспартнага падатку не мяняліся з мінулага года.

Такім чынам, уладальнікам аўтатранспарту да 15 лістапада 2023 г. трэба заплаціць:

  • за аўтамабіль масай да 1,5 тоны – 61 рубель;
  • больш за 1,5 тоны, але не больш за 1,75 тоны - 81 рубель;
  • больш за 1,75 тоны, але не больш за 2 тоны – 102 рублі;
  • больш за 2 тоны, але не больш за 2,25 тоны – 122 рублі;
  • больш за 2,25 тоны, але не больш за 2,5 тоны - 142 рублі;
  • больш за 2,5 тоны, але не больш за 3 тоны – 162 рублі;
  • больш за 3 тоны – 223 рублі;
  • матацыкл - 41 рубель;

прычэп, які мае дазволеную максімальную масу:

  • не больш за 0,75 тоны - 41 рубель;
  • больш за 0,75 тоны - 223 рублі;
  • прычэп-дачу (караван) – 41 рубель;

аўтобус з колькасцю пасадачных месцаў:

  • да 20 уключна - 244 рублі;
  • ад 21 да 40 уключна 345 рублёў.

За нявыплату транспартнага падатку за кожны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня.

Вызвалены ад выплаты транспартнага падатку:

  • уладальнікі аўтамабіляў, чый транспартны сродак выпушчаны да 1 студзеня 1992 года або няма дадзеных пра год выпуску аўтамашыны;
  • гаспадары электракараў катэгорыі M1 або M1G - ім прадастаўлена льгота да 31 снежня 2025 года;
  • аўтамабілі, спецыяльна абсталяваныя для інвалідаў;
  • сродкі перамяшчэння, знятыя з уліку да 1 ліпеня 2021 года;
  • уласнікі, чые транспартныя сродкі звернуты ў даход дзяржавы ў сувязі з супрацьпраўнымі дзеяннямі.

Ільготы па транспартным падатку

Згодна з п. 2 арт. 307-5 Падатковага кодэкса, спіс ільготнікаў па транспартным падатку ў бягучым годзе пашыраны. Цяпер права на паніжаную стаўку маюць:

  • ветэраны Вялікай Айчыннай вайны;
  • ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
  • шматдзетныя бацькі;
  • інваліды I або II групы;
  • пенсіянерам тарыф зменшаны на 50%;
  • на 25% танней будуць плаціць падатак за сваё аўто інваліды III групы.

На сайце МПЗ удакладняецца, што скарыстацца паніжанымі стаўкамі ўладальнікі аўтатранспарту змогуць толькі пры наяўнасці ў плацельшчыка дзеючага пасведчання кіроўцы адпаведнай катэгорыі.

valozhin.by

Задайте вопрос