Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Правілы бяспечных паводзін на вадзе

12.07.2023
  • купацца толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах;
  • не ныраць у незнаёмых месцах;
  • не заплываць за буйкі;
  • не выплываць на суднавы ход і не набліжацца да судоў;
  • не ладзіць гульняў у вадзе, звязаных з захопамі;
  • не плаваць на надзіманых матрацах або камерах;
  • не выкарыстоўваць няспраўныя плавальныя сродкі;
  • не купацца ў нецвярозым стане.

Бяспеку купальшчыкаў на арганізаваных пляжах, нажаль, ніхто гарантаваць не можа. Так што, калі вы сабраліся адпачыць каля вадаёма, добрая якасць якога толькі ў тым, што ў ім ёсць вада, грунтоўна абдумайце сваё рашэнне. Хто прыйдзе ў выпадку бяды Вам на дапамогу? Як правіла, у такіх выпадках ратавальнікам часцей даводзіцца выконваць сумную працэдуру вымання з вады ўжо загінуўшага.

Калі ў плыўца пачынае зводзіць нагу, то неабходна на секунду пагрузіцца з галавой у ваду і, выпрастаўшы нагу, моцна рукой пацягнуць на сябе ступню за вялікі палец. Дарэчы, на гэты выпадак дасведчаныя плыўцы маюць з сабой прымацаваную да плавак шпільку. Адзін укол яе вострым канцом у зведзеную сутаргай цягліцу вызваляе ад балючых адчуванняў.

Адначасова з уменнем плаваць, неабходна навучыцца і адпачываць у вадзе. Першы спосаб - лежачы на спіне. Спакойна расправіўшы рукі і ногі, зачыніць вочы, легчы галавой на ваду і расслабіцца, толькі злёгку дапамагаючы сабе ўтрымацца ў гарызантальным становішчы. Набраць у лёгкія паветра, затрымаць і павольна выдыхнуць.

Перыядычна, адпачываючы, трэба плыць да берага. Але ні ў якім разе не губляць энергіі на страх, зараз ад Вашага самавалодання залежыць Ваша выратаванне. У рэшце рэшт, хто ўмее праплыць дзесяць метраў праплыве і сто, калі будзе адпачываць.

Навучыць плаваць сваё дзіця - абавязак, такі ж, як навучыць пераходзіць вуліцу. Упэўнена трымацца на вадзе дзіця можна навучыць за 5-7 дзён, і гэта ўжо першы крок да яго бяспекі.

Што рабіць, калі на вашых вачах тоне чалавек? Першым чынам даць сабе секунду на разважанне. Ці няма побач выратавальнага сродку? Ім можа быць усё, што павялічыць плавучасць чалавека і што вы ў стане да яго дакінуць. Выратавальны круг або вяроўку можна кінуць на 20-25 метраў (з борта судна, за кошт вышыні значна далей). Ці няма лодкі? Ці можна паклікаць каго яшчэ на дапамогу? Падбадзёрыўшы крыкам пацярпелага, ідзіце на дапамогу. 

Задайте вопрос