У Валожынскім сельскагаспадарчым каледжы прыёмная камісія працуе ў звыклым рэжыме - панядзелак-субота з 9.00 да 18:00. Прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў дзённай форме завершыцца 23 жніўня.

- На сённяшні дзень дакументы прыняты ад 60 навучэнцаў. Самымі прывабнымі спецыяльнасцямі апынуліся трактарыст-машыніст і экскаватаршчык. Нават дзяўчаты падаюць дакументы на гэтыя спецыяльнасці, — кажа адказны сакратар Наталля Белановіч.
Нашы выпускнікі карыстаюцца вялікім попытам у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. У гэтым годзе ў нас 50% мэтавага набору. 40 чалавек заключылі трохбаковыя дагаворы (навучэнец, сельгаспрадпрыемства і каледж – заўв.), для параўнання летась такіх было ўсяго 10, - далучыўшыся да размовы, кажа дырэктар каледжа Святлана Мучынская.
- Яшчэ адна перавага нашага каледжа заключаецца ў тым, што мы вядзем набор дзяцей і з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Такіх навучальных устаноў у вобласці няшмат. Хлопцы атрымліваюць у нас спецыяльнасць слесара па рамонце машын і швачкі. Мы будзем рады бачыць у сябе хлопцаў, якія хацелі б атрымаць запатрабаваныя цяпер спецыяльнасці ў эканоміцы, як нашага рэгіёна, так і краіны ў цэлым.



