Сума, якую трэба ўнесці за карыстанне школьнымі дапаможнікамі, у параўнанні з мінулым навучальным годам крыху вырасла. Але шэраг сем'яў, дзе выхоўваюць школьнікаў, атрымаюць ільготы на аплату падручнікаў. Разбіраемся, колькі трэба заплаціць бацькам навучэнцаў пачатковай школы, сярэдняга звяна, старэйшых класаў.
Нагадаем, што ў пастанове ўрада ад 24 чэрвеня 2011 г. №839 агаворваюцца памер і парадак спагнання платы за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі. Дакумент прадугледжвае, што аплата разлічваецца зыходзячы з базавай велічыні і складае 50 працэнтаў ад гэтага нарматыву. Распаўсюджваецца дадзенае правіла на ўсіх навучэнцаў ад 1-га да 11-га класа.
Пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2022 г. №967 з 1 студзеня 2023 г. базавая велічыня ў Беларусі павялічана да 37 рублёў.
Такім чынам, заплаціць за карыстанне падручнікамі ў 2023/24 навучальным годзе трэба 18 руб. 50 кап. У мінулым навучальным годзе сума была меншая на 2 руб. 50 кап. і складала 16 руб., паколькі базавая велічыня ў 2022 была роўная 32 рублям.
Варта адзначыць, што падручнікі выдаюцца навучэнцам пры ўмове, што атрыманыя ў папярэднім навучальным годзе дапаможнікі былі здадзены зваротна.
Хто мае права на льготы па аплаце падручнікаў?
Для навучэнцаў школ, якія выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях, прадугледжана льгота па аплаце за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі. Для гэтай катэгорыі школьнікаў яна зменшана на 50% ад устаноўленага памеру платы.
Каму падручнікі даюцца бясплатна?
Заканадаўцы вылучылі шырокую групу дзяцей, якія могуць карыстацца падручнікамі на бязвыплатных умовах, у іх ліку:
- навучэнцы санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных навучальна-выхаваўчых устаноў і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў;
- асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
- дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў;
- дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў, інваліды з дзяцінства;
- дзеці, якія асвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і якія пакутуюць ад анкалагічных захворванняў або хварэюць на туберкулёз;
- школьнікі з сям'і, якая ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымлівае дзяржаўныя дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады;
- калі ў дзіцяці адзін з бацькоў, усынавіцеляў (удачарыцеляў) з'яўляецца інвалідам I ці II групы.
Якія дакументы трэба падаць, каб атрымаць ільготу?
Каб атрымаць ільготу за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі на 2023/24 навучальны год, бацькам неабходна напісаць заяву на імя дырэктара школы, а таксама прадставіць адпаведныя дакументы ў сваю ўстанову адукацыі:
- шматдзетным бацькам трэба прадаставіць арыгінал і копію пасведчання шматдзетнай сям'і, пры гэтым трое дзяцей абавязкова павінны быць непаўналетнімі;
- пасведчанне інваліда для сем'яў, у якіх адзін або абодва бацькі інваліды І або ІІ групы або дзіця-інвалід;
- даведку аб атрыманні дапамогі на дзяцей старэйшых за 3 гады;
- заключэнне дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі – для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
- адзіны білет для дзяцей-сірот або даведку аб тым, што дзіця знаходзіцца пад апекай;
- выпіс з медыцынскіх дакументаў - для дзяцей з анкалогіяй або хворых на туберкулёз.
Як ажыццявіць аплату за школьныя падручнікі
Аплаціць за карыстанне падручнікамі і школьнымі дапаможнікамі можна некалькімі спосабамі:
праз інфакіёск;
наведаць аддзяленне банка або паштовай сувязі;
скарыстацца сістэмай плацяжоў «Разлік» (АРІП).
Унесці аплату за карыстанне школьнымі падручнікамі трэба да 1 кастрычніка 2023 года і прадаставіць квітанцыю ў школу.


