Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама інфармуе, што жадаючыя прайсці навучанне па прафесіі «Машыніст (качагар) кацельні», «Электрагазазваршчык», «Цырульнік», «Майстар па манікюры», «Кухар», «Афіцыянт» і іншых спецыяльнасцях могуць звяртацца ў аддзел занятасці.
Таксама запрашаем прайсці навучанне па адукацыйнай праграме навучальнага курса «Прадпрымальніцкая дзейнасць» з вылучэннем фінансавай падтрымкі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамеснай дзейнасці.
Па атрыманне кансультацыі звяртацца па адрасе: г. Валожын пл. Свабоды, 2, каб. 211 або па тэл. 801772-55-2-33


