«Vision Zero» або «Нулявы траўматызм» - гэта новы падыход да арганізацыі прафілактыкі, які аб'ядноўвае тры напрамкі - бяспеку, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці.
Мерапрыемства «Тыдзень нулявога траўматызму» праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях (недапушчэння ніводнага выпадку траўміравання ў гэты перыяд) шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.
У рамках мерапрыемства арганізацыям усіх форм уласнасці трэба надаць асаблівую ўвагу забеспячэнню:
- бяспекі работнікаў на працоўных месцах;
- адпаведнасці абсталявання і працэсаў вытворчасці патрабаванням заканадаўства аб ахове працы;
- працаўнікоў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі, змываючымi і абясшкоджваючымi сродкамі;
- арганізацыі кантролю за станам умоў працы на працоўных месцах, за правільнасцю прымянення работнікамі сродкаў індывідуальнай абароны;
- выканання працоўнай і вытворчай дысцыпліны работнікамі.


