Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Гаджэт не замяняе бацькоў

05.09.2023

Сёння гаджэты вельмі шчыльна ўвайшлі ў наша паўсядзённае жыццё. Кожны дарослы чалавек штодня сутыкаецца з такога тыпу «памочнікам». Ні для каго не сакрэт, што мабільны тэлефон, планшэт і г.д. сталі часткай нашага жыцця. Сучасныя бацькі для таго, каб адцягнуць дзіцяці або заняць яго на некаторы час «соваюць» у рукі малога дадзенае вынаходніцтва.

Большасць бацькоў думаюць, што набываючы дзіцяці мабільны тэлефон або «разумны гадзіннiк», іх дзіця будзе знаходзіцца пад пастаянным кантролем і ў бяспецы. Гэта і ёсць самы сапраўдны зман. Паважаныя бацькі, памятайце, што нават калі ў дзіцяці пры сабе ёсць мабільны тэлефон для сувязі з вамі, то гэта не заўсёды зможа зберагчы яго ад той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

Новая інфармацыйная кампанія «Будзь побач з дзіцём!» і створана для таго, каб у чарговы раз звярнуць увагу бацькоў да дзіцячай бяспекі. Выступаючы ў працоўных калектывах, пры зносінах з дарослай аўдыторыяй работнікі МНС, праводзячы рэйдавыя мерапрыемствы ў месцах для купання кожны раз нагадваюць пра тое, што дзіця павінна ведаць асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці, важна, каб дзіця было не толькі апранута і накормлена, а галоўны абавязак бацькоў заключаецца ў тым, каб забяспечыць дзіцяці бяспечны вольны час. Бацькі ў першую чаргу павінны клапаціцца пра сваіх дзяцей і як мага больш часу праводзіць побач са сваімі дзецьмі. Сумеснае баўленне часу неабходна прысвячаць вывучэнню, напамінку галоўных правілаў паводзін: на вуліцы, на вадзе, пры пажары ці іншай надзвычайнай сітуацыі.

valozhin.by

Задайте вопрос