У мэтах папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў, а таксама спынення правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху з 07 па 10 верасня б.г. вартавыя дарог вобласці з дапамогай сакрэтнага і змешанага кантролю праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па адпрацоўцы аварыйна-небяспечных участкаў аўтамабільных дарог і населеных пунктаў, прылеглых да аўтамабільных дарогах катэгорыі «М» і «Р».
Супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы пракантралююць выкананне ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР. Пад пільнай увагай парушэнні, якія з'яўляюцца асноўнымі прычынамі ДТЗ з цяжкімі наступствамі: кіраванне транспартнымі сродкамі кіроўцамі ў стане ап'янення і (або) не маючымi права кіравання, парушэнні з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, асабліва ў цёмны час сутак, непрадастаўленне перавагі ў руху пешаходам, парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў, у першую чаргу дзяцей.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе вадзіцелям пры руху ўлічваць умовы надвор'я і дарожныя ўмовы, выконваць хуткасны рэжым, дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, правілы абгону. У абавязковым парадку неабходна прышпільвацца рамянямі бяспекі, а малалетніх дзяцей перавозіць у спецыяльных дзіцячых утрымліваючых прыладах. Пешым удзельнікам таксама быць вельмі ўважлівымі, пераходзіць праезную частку ў строга ўстаноўленых Правіламі месцах, у цёмны час сутак пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі.
У выпадку грубых правапарушэнняў з боку ўдзельнікаў дарожнага руху просім грамадзян неадкладна паведамляць у ДАІ Мінскай вобласці па тэлефонах 229-04-44 альбо 102.
Старшы інспектар ААiП
УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама


