Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Гаворка пра печ. Выконвайце правілы эксплуатацыі пячнога ацяплення

02.10.2023

29 верасня ў 22-47 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Валожынскага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні лазні ў в. Кульшычы. У выніку пажару агнём знішчаны дах, пашкоджана маёмасць, закураны сцены.

Прычына здарэння высвятляецца. Верагодней за ўсё, да ўзгарання прывяло - парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (перакал печы).

Ратавальнікі нагадваюць: выкананне правілаў пажарнай бяспекі ў дамах з пячным ацяпленнем жыццёва важнае. Выконвайце неабходныя меры:

  • перад пачаткам і пасля ацяпляльнага сезона неабходна ачысціць комін ад сажы;
  • печ і дымавая труба ў месцах злучэння з драўлянымі перакрыццямі павінны мець патаўшчэнне цаглянага мура або раздзелку, у печы не павінна быць расколін і шчылін, а комін павінен быць пабелены;
  • на падлозе перад топкай абавязкова павінен быць прытопачны ліст з негаручых матэрыялаў памерамі не менш за 50х70 см;
  • тапіць печ таксама трэба з захаваннем правіл. Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці. Не пакідайце адчыненымі топачнымі дзверцы, а печ, якая топiцца, – без нагляду.

Не падвяргайце небяспецы сябе і тых, хто жыве з вамі побач. А каб своечасова выявіць узгаранне і пазбегнуць пажару, усталюеце ў хаце аўтаномны пажарны апавяшчальнік. У выпадку пажару выклікайце ратавальнікаў па нумарах 101 ці 112.

Задайте вопрос