Паважаныя жыхары горада Валожына і Валожынскага раёна, з 09 па 13 кастрычніка 2023 года аддзелам унутраных спраў Валожынскага райвыканкама праводзіцца аператыўна-прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Арсенал», мэтай якога з'яўляецца папярэджанне і спыненне правапарушэнняў у сферы абароту зброі, а таксама паляўнічай гаспадаркі.
АУС Валожынскага райвыканкама нагадвае, што за незаконны абарот агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 12 гадоў. Права на набыццё гэтай зброі маюць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія дасягнулі 18 гадовага ўзросту, пасля атрымання спецыяльнага дазволу на набыццё ў органах унутраных спраў.
Асобы, добраахвотна здаўшыя незаконна захоўваемую агнястрэльную зброю, боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Па тэлефоне «гарачай лініі» аддзела ўнутраных спраў Валожынскага райвыканкама «54-1-44» альбо па тэлефоне «102» вы можаце паведаміць інфармацыю аб незаконна захоўваемай зброі, боепрыпасах і выбуховых рэчывах, а таксама атрымаць інфармацыю аб парадку добраахвотнай здачы такіх прадметаў.


