Такое меркаванне выказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда ў час размовы з маладымі людзьмі – прадстаўнікамі розных прафесій і галін.
Сустрэча адбылася ў рамках прафсаюзных маладзёжных навучальных курсаў, новы модуль якіх прысвечаны электаральнаму суверэнітэту Беларусі, ролі прафсаюзаў і моладзі ў выбарчым працэсе, а таксама нацыянальнай бяспецы.

Ужо ў найбліжэйшы час стартуе электаральная кампанія. Улічваючы, што выбарчае заканадаўства змяшчае шмат інавацый, вельмі важна, каб людзі ведалі і разумелі, як яна будзе праходзіць. Як будзе праходзіць адзіны дзень галасавання, што будзе пасля яго, як мы ўсе будзем падыходзіць да абрання дэлегатаў на Усебеларускі народны сход – гэтыя пытанні сёння актуальныя для ўсіх беларусаў. Гэта важна і для тых, хто будзе ўпершыню галасаваць - для нашай моладзі. Гэта прававая культура. Калі ўсім будуць зразумелы выбарчыя працэсы, калі ўсе будуць разумець свае правы і абавязкі, то людзі не будуць паддавацца розным фэйкам і інфармацыйным укідам. Менавіта таму мы выбралі такую тэматыку для чарговага адукацыйнага модуля, – распавёў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Як падкрэсліў лідар нацыянальнага прафцэнтра, тэма актуальная і для моладзі, якая таксама непасрэдна будзе ўдзельнікам маючай адбыцца кампаніі.
- Маладыя людзі будуць прымаць удзел у выбарчых працэсах, будуць рабіць свой выбар, ад якога ў тым ліку будзе залежаць, як у далейшым будзе развівацца наша краіна. І гэты выбар павінен быць усвядомленым і ўзважаным. Таму такія нефармальныя сустрэчы, на якіх можна пагутарыць з юрыстамі, палітолагамі, медыяэкспертамі, прадстаўнікамі Цэнтрвыбаркама – гэта неабходнасць. Моладзь сёння вельмі актыўная. І гэтая тая пляцоўка, на якой можна абмеркаваць усе ініцыятывы, даведацца больш аб магчымасцях удзелу ў такіх кампаніях і ўнесці свае прапановы.
Сярод удзельнікаў маладзёжных курсаў была і інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Мінгарсвятла Дар'я Арабінка. Дзяўчына адзначае, што даведалася для сябе шмат новага і карыснага.
- Курсы вельмі цікавыя. Пра выбары я шмат чаго не ведала, а мы абмеркавалі тут масу пытанняў, звязаных з галасаваннем. Лічу, што гэта вельмі важна ведаць, таму што мы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і ўсё, што звязана з патрыятычнымі тэмамі вельмі актуальна.
Нагадаем, прафсаюзныя навучальныя курсы на пастаяннай аснове праходзяць ужо 4 год. За перыяд працы прафсаюзнага цэнтра маладзёжных ініцыятыў адбылося ўжо 12 адукацыйных модуляў, на якіх навучанне прайшлі ўжо больш за 5 тысяч слухачоў. Тэматыка курсаў прысвечана найбольш важным пытанням у рабоце прафсаюзаў і жыцці нашай краіны ў цэлым – ад працоўных правоў людзей да нацыянальнай бяспекі.


