Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Хто і калі зможа атрымаць кансультацыю натарыуса бясплатна

09.10.2023

Ва ўсіх натарыяльных канторах і натарыяльных бюро Беларусі 13 кастрычніка будуць бясплатна кансультаваць шматдзетных бацькоў і бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў. Мерапрыемства пройдзе ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да Дня маці і Дня бацькі.

На працягу працоўнага дня названыя катэгорыі грамадзян змогуць атрымаць бясплатную прававую дапамогу пры асабістым звароце да натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю:

пасведчанне пагаднення аб дзецях і шлюбных дагавораў;
афармленне спадчынных правоў;
складанне завяшчанняў;
адчужэнне нерухомасці і інш.

«Правядзенне ў рамках прававой асветы падобных акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэтай такіх мерапрыемстваў з'яўляецца, перш за ўсё, забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і адукаванасці насельніцтва», - адзначылі ў Беларускай натарыяльнай палаце.

Кантакныя дадзеныя і час працы натарыяльных кантор і бюро можна пазнаць тут.

valozhin.by

Задайте вопрос