«Ды я ведаю, што раблю. Не малое дзіця!» - папулярная фраза сярод заядлых курцоў, калі гаворка заходзіць аб гэтай згубнай звычцы. Усё было б не так сумна, калі б статыстыка не казала адваротнае: большасць пажараў з гібеллю людзей адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. А вінаватыя - гэтыя самыя «ўсёведаючыя» дарослыя людзі.
Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 8 па 28 лістапада па ўсёй Мінскай вобласці пройдзе акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».
Мерапрыемствы акцыі падзеленыя на 2 этапы. Першы працягнецца з 8 па 17 лістапада. Месцамі яе правядзення стануць працоўныя калектывы прамысловых, сельгас прадпрыемстваў, іншых арганізацый, а таксама ў пункты здачы другаснай сыравіны, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Удзельнікам акцыі ў фармаце дыялогу прадэманструюць статыстычны партрэт загінуўшага на пажары і тэматычныя відэафільмы. Каб узаемадзеянне набыло інтэрактыўны фармат, ім прапануюць паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях на тэматыку АБЖ, шкоды курэння, пажараў па прычыне курэння і г. д.
З 20 па 28 лістапада пройдзе другі этап акцыі. У ім прымуць удзел навучэнцы ВНУ, ССНУ, ліцэяў і каледжаў, розныя катэгорыі насельніцтва ў месцах з масавым знаходжаннем людзей. Не заставайцеся ў баку - далучайцеся да акцыі. Будзе цікава!




