З 6 па 26 лістапада 2023 на тэрыторыі вобласці пройдзе комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы педафіліі, абароту дзіцячай парнаграфіі.
Асноўная мэта мерапрыемстваў - заахвоціць насельніцтва неадкладна паведамляць у міліцыю аб здзяйсненні сэксуальных дзеянняў у дачыненні да дзяцей. Гэта дапаможа супрацоўнікам праваахоўных органаў своечасова прымаць меры рэагавання.

ПАМЯТКА БАЦЬКАМ, ЯК ЗБЕРАГЧЫ ДЗІЦЯ АД СЭКСУАЛЬНАГА ГВАЛТУ.
- Бацькі павінны ведаць, дзе знаходзіцца і з кім мае зносіны дзіця, у тым ліку — у Інтэрнеце.
- Навучыце дзіця бачыць хлусню і небяспеку, не давяраць староннім, выразна казаць «не» на прапановы ці дзеянні, якія палохаюць, бянтэжаць, могуць прычыніць шкоду.
- Пераканайце, што заклік аб дапамозе — не баязлівасць, а абарона і выратаванне!
- Аб дамаганнях, звязаных з імі пагрозах або шантажы трэба неадкладна паведаміць па тэлефоне «102» або бліжэйшаму міліцыянеру, бацькам, педагогу або іншаму даросламу, які не выклікае падазрэнняў.
Знайсці карысную інфармацыю і атрымаць кансультацыю па гэтым пытанні можна на сайце «pomogut.by» (раздзел kids.pomogut.by).


