Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З 3 па 8 лістапада ў раёне ДАІ праводзіць акцыю «Цвярозы кіроўца»

03.11.2023

Гэта мерапрыемства накіравана на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, а таксама не маюць права кіравання.

За 10 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці падчас нагляду за дарожным рухам вартавымі дарог затрымана 2058 вадзіцеляў у стане ап'янення і 7417 вадзіцеляў, якія не маюць права на кіраванне транспартнымі сродкамі. За названы перыяд у 50 аўтааварыях па віне нецвярозых вадзіцеляў загінулі 11 чалавек, 53 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Па віне вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання адбылося 46 ДТЗ, у выніку якіх загінулі 11 чалавек, 52 - атрымалі траўмы.

Падчас мерапрыемства патруляванне нарадаў Дзяржаўтаінспекцыі набліжана да месцаў аб'ектаў гандлю спіртнымі напоямі, забаўляльных устаноў, АЗС і інш., якія асабліва працуюць у кругласутачным рэжыме.

Рэйдавыя мерапрыемствы пройдуць па ўсёй тэрыторыі вобласці, у рамках якіх будзе ажыццяўляцца кантроль за фізічным станам кіроўцаў транспартных сродкаў, а таксама за кіроўцамі, не маючымi права на кіраванне транспартам.

Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае і нагадвае, што парушальнікі будуць прыцягнуты да ўсталяванай Законам адказнасці!

Як нецвярозы, так і бяспраўны кіроўца за рулём – уяўляюць вялікую небяспеку на дарозе і наступствы могуць быць самымі сумнымі!

ДАІ Мінскай вобласці звяртаецца да ўдзельнікаў дарожнага руху: калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане ап'янення, або, не маючы на гэта права, паведаміце ў дзяжурную частку ДАІ па тэлефоне 229-04-44 ці на тэлефонную лінію 102.

УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

valozhin.by

Задайте вопрос