З пачатку 2023 года ў рэспубліцы ад пажараў загінула 385 чалавек. Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей ад іх з 13 па 17 лістапада 2023 года на тэрыторыі Валожынскага раёна Дорскага сельскага савета будзе праходзіць прафілактычная акцыя.
Статыстыка кажа пра тое, што галоўнай прычынай гібелі людзей ад пажараў з'яўляецца няведанне альбо грэбаванне грамадзянамі мерамі бяспекі, так званы чалавечы фактар – бестурботныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян.
У акцыі будуць задзейнічаны не толькі ратавальнікі, але і супрацоўнікі РАУС, работнікі сацыяльнай абароны насельніцтва, адукацыі, аховы здароўя, энерганагляду, члены назіральных камісій пры сельвыканкамах.
Акцэнт будзе рабіцца на праверку супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і іншых груп павышанай сацыяльнай рызыкі; правядзенні з грамадзянамі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі, інфармаванні насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.
Праверце працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, а ў выпадку адсутнасці ўсталюеце іх у жылых памяшканнях. Акрамя таго, звярніце ўвагу, ці спраўна ацяпляльнае абсталяванне ў вашых домаўладаннях, а таксама электрычная праводка.
Памятайце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.


