У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё» работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праехалі па маршруце руху гандлёвай аўталаўкі ТАА «Еўраопт», каб нагадаць грамадзянам, якія пражываюць у сельскай мясцовасці Вішнёўскага сельскага савета аб небяспецы курэння ў ложку, а таксама аб захаванні правіл пажарнай бяспекі.
Ратавальнікі акцэнтавалі ўвагу на згубнай звычцы «курэнні ў ложку» і прывялі прыклады пажараў, прычынай якіх была непатушаная цыгарэта. Нагадалі аб неабходнасці прывесці пячное ацяпленне ў бяспечны стан, правілы бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў, распавялі для чаго патрэбен аўтаномны пажарны апавяшчальнік і паказалі, як праверыць яго працаздольнасць. А таксама прапанавалі памяняць цыгарэту на цукерку.
- Дзякуй Вам! Нам, пажылым вяскоўцам, вельмі прыемна, што вы нас не забываеце і праводзіце падобныя мерапрыемствы, – пракаментавала жыхарка вёскі Чарневічы.
У завяршэнне мерапрыемстваў грамадзянам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя з правіламі пажарнай бяспекі.


