Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Ведаць - значыць дапамагчы сабе. Пра захворванне ВІЧ-інфекцыяй распавяла ўрач-інфекцыяніст Ала Ількевіч

01.12.2023

1 снежня ўвесь свет адзначае Дзень барацьбы са СНІДам.

На сённяшні дзень такое захворванне, як ВІЧ-інфекцыя, вядома ў кожным кутку зямнога шара. Кожны год 1 снежня ўвесь свет адзначае Дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень закліканы спыніць статыстыку па павелічэнні хворых і зменшыць тэмпы распаўсюджвання эпідэміі па свеце. Аб захворванні і мерах прафілактыкі мы пагаварылі з урачом-інфекцыяністам цэнтральнай раённай бальніцы Алай Ількевіч.

- Стаўленне да ВІЧ-інфекцыі зараз змянілася. ВІЧ стаў звычайным хранічным захворваннем, такім жа, як цукровы дыябет ці артэрыяльная гіпертэнзія. Але абследаванне на выяўленне інфекцыі неабходна праходзіць усім, незалежна ад прафесіі і статусу. Жадаю падкрэсліць - не трэба баяцца здаваць аналіз. Любы вынік - гэта ў першую чаргу вынік, з якім можна і трэба працаваць. Нават калі ён станоўчы. Чалавек будзе ведаць свой ВІЧ-статус на ранняй стадыі, пачне лячэнне і не памрэ ад СНІДу.

Аналіз можна здаць у паліклініцы, звярнуўшыся да тэрапеўта. Таксама ёсць варыянт самаабследавання. Для яго ў аптэцы неабходна набыць тэст і даведацца пра вынік дома. Ягоны кошт складае каля 10 беларускіх рублёў. Калі тэст станоўчы, то неабходна падысці ў кабінет інфекцыйных захворванняў раённай паліклінікі, дзе я як урач прызначу даабследаванне і акажу псіхалагічную дапамогу, калі будзе неабходна. Таксама да нас можна звярнуцца па тэлефоне 54020.

Пасля ўсталявання дыягназу чалавек не змяняе звыклы лад жыцця, але яму прызначаецца антырэтравірусная тэрапія. Цяпер вялікі спектр прэпаратаў. Прапускаць прыём прэпаратаў нельга, таму што вірус «хітры», калі прымаць лекі нерэгулярна, ён адаптуецца, і фармуецца ўстойлівасць, гумінстэнтнасць. Таксама неабходна назірацца ў лекара, здаваць аналізы, каб вызначыць узровень імунітэту і вірусную нагрузку. Важна падтрымліваць высокі ўзровень СД 4 клетак, хаця б больш за 200. Калі ён ніжэй, то ўзнікае апартуністычная інфекцыя, якая можа прывесці да смяротнага зыходу. ВІЧ-інфекцыя лечыцца добра, прэпараты для гэтага ёсць і прэпараты якасныя. Лячэнне бясплатнае.

Звяртаю ўвагу на тое, што не трэба дыскрымінаваць людзей з ВІЧ-інфекцыяй, бо кожны з нас схільны заражэнню. Раней выдзяляліся пэўныя групы рызыкі. Цяпер гэтага няма, кожны з нас можа быць інфіцыраваны. Людзі з ВІЧ-статусам такія ж, як і мы.

Як распавёў галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Павел Сарока:

  • У Беларусі з дыягназам ВІЧ-інфекцыя пражываюць больш за 24 тысячы чалавек. За апошнія 5 гадоў штогод у краіне рэгіструюцца каля 2 тысяч новых выпадкаў. Найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца сярод мужчын і жанчын ва ўзросце ад 30 да 49 гадоў, пераважае палавы шлях перадачы і складае больш за 80% ад усіх выпадкаў, якія рэгіструюцца.
  • На сённяшні дзень у нашай краіне забяспечаны ўніверсальны доступ пацыентаў з ВІЧ-інфекцыяй да антырэтравіруснай тэрапіі, дзякуючы якой павялічана працягласць і палепшана якасць жыцця людзей, якія жывуць з ВІЧ. На тэрыторыі Мінскай вобласці па стане на 01.11.2023 пражываюць 4130 чалавек. У апошнія гады штогод выяўляецца каля 300 упершыню зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.
  • У эпідэмічны працэс уцягнуты ўсе ўзроставыя групы насельніцтва, аднак усё часцей ВІЧ-інфекцыя рэгіструецца сярод насельніцтва старэйшага за 30 гадоў - 92,5% выпадкаў. У агульнай структуры ВІЧ-пазітыўных асоб за 10 месяцаў 2023 года доля мужчынскага насельніцтва складае 59,8 працэнта.
  • У цяперашні час на тэрыторыі Мінскай вобласці распаўсюджванне ВІЧ-інфекцыі адбываецца палавым шляхам, доля якога складае амаль 76%. Аднак доля парэнтэральнага шляху інфіцыравання застаецца адной з самых высокіх сярод рэгіёнаў рэспублікі і складае 20,1 працэнта. Антырэтравірусную тэрапію ў арганізацыях аховы здароўя Мінскай вобласці на 01.11.2023 атрымліваюць 96,4% асоб, якія жывуць з ВІЧ.

valozhin.by

Задайте вопрос