Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У раённай паліклініцы з'явіўся сучасны аналізатар біяхімічнага аналізу крыві

04.12.2023

Што гэта за прыбор, чым ён такі добры і чаму яму надаецца такая ўвага, распавяла загадчыца клініка-дыягнастычнай лабараторыі Юлія Шкуратава:

- Прыбор гэты звычайны. Але добры тым, што выконвае біяхімічныя даследаванні, якія ўваходзяць у тройку важных аналізаў.

У нас стаіць яшчэ адзін такі прыбор, які быў атрыманы некалькі раней як спонсарская дапамога. Новы аналізатар набываўся са сродкаў бюджэту праз усе адпаведныя працэдуры закупкі, на якія было выдаткавана нямала часу. Працэс гэты досыць працяглы.

Нельга казаць, што стары прыбор не актуальны ў рабоце. Вядома, гэта не так. Проста ў нас з'явілася магчымасць пашырыць, калі можна так выказацца, і спектр дзеянняў: на адным аналізатары нейкія тэсты атрымліваюцца лепш, чым на іншым, і наадварот. Таксама і кошт: на розных прыборах ён адрозніваецца для тых жа тэстаў.

Вялікі плюс новага аналізатара - гэта тое, што ён з'яўляецца адкрытай сістэмай, гэта значыць да яго падыходзяць практычна ўсе рэагенты, у адрозненнi ад старога прыбора, які патрабаваў выключна адзін від рэагента, у сувязі з чым узнікала праблема з тэстамі з-за чакання паставак патрэбнага рэагента. Таму ёсць падстава меркаваць, што падобных складанасцяў больш не ўзнікне.

Наяўнасць двух дапаўняючых адзін аднаго аналізатараў цалкам дастаткова для колькасці насельніцтва, якое абслугоўваецца нашай бальніцай. І што характэрна, гэта дазволіць скараціць час на аналізы. Гэта значыць пасля здачы аналізу пацыент атрымае свой вынік значна хутчэй, і не будзе чакаць паўдня.

У перспектыве было б нядрэнна набыць новы аналізатар мачы, больш удасканалены, з пашыраным спектрам даследаванняў і вялікімі магчымасцямі.

Хоць, як той казаў, богу не варта грашыць. У параўнанні з іншымі раёнамі наша лабараторыя вельмі добра абсталявана. Размаўляючы з калегамі, становіцца зразумела, што ў нас вельмі нават нядрэнныя ўмовы. Мы выконваем дастатковы спектр тэстаў. Для такога раёна, як наш, гэтага дастаткова. Зразумела, што гэта яшчэ не мяжа. Заўсёды ёсць імкненне да лепшага, таму ёсць патэнцыйная магчымасць пашыраць нашу дыягностыку.

valozhin.by

Задайте вопрос