Што пагражае тым, хто паддасца на ўгаворы непаўналетніх і купіць ім спіртное. Пра гэта паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
— Продаж непаўналетнім алкагольных і слабаалкагольных напояў (з аб'ёмнай доляй этылавага спірту не больш за 7%), піва, тытунёвых вырабаў (у тым ліку электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню) забаронены. Акрамя таго, у 2021 годзе Савет Міністраў забараніў прадаваць асобам малодшым за 18 гадоў энергетычныя напоі, - распавёў участковы інспектар Фрунзенскага РУУС Юрый Кірылаў. - Даросламу, які пагодзіцца аказаць дзецям мядзведжую паслугу і ўсё ж такі набудзе для іх спіртное, пагражае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці за ўцягненне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны (артыкул 19.4 КоАП). Вінаватаму давядзецца аплаціць штраф у памеры ад 5 да 30 базавых велічынь (БВ — 37 рублёў). Гэтае ж пакаранне прадугледжана і за «частаванне» асоб малодшых за 18 гадоў любой дозай алкаголю, сумеснае распіццё.
Адміністрацыйная адказнасць дагоніць і прадаўца, які рэалізуе непаўналетнім забароненыя тавары: на касіра будзе накладзены штраф у памеры да 20 БВ. Калі сітуацыя ў адным гандлёвым пункце паўторыцца, пакаранне рублём чакае ўжо ўласніка (яму выпішуць штраф у памеры да 50 БВ).


