Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Жыхаркі Валожына трапіліся на вуду ашуканцаў у Інтэрнэце

04.12.2023

Дзве жыхаркі Валожына, 1984 і 1983 гадоў нараджэння, трапіліся на вуду ашуканцаў у Інтэрнэце.

Па іх заявах па факце крадзяжу грашовых сродкаў шляхам мадыфікацыі кампутарнай інфармацыі ўзбуджаны крымінальныя справы.

Праверкай устаноўлена, што ў першым выпадку неўстаноўленая асоба шляхам падману завалодала персанальнымі дадзенымі карт-рахунку сваёй ахвяры і выкрала адтуль 1750 рублёў. У другім выпадку невядомы з карыслівых меркаванняў падчас перапіскі ў сацыяльнай сетцы «Інстаграм» аб продажы трох куртак, увёў у зман пакупніцу і пераканаў перавесці на прапанаваны ім карт-рахунак аплатнай банкаўскай карты 216 рублёў. Падобнае адбылося і з жыхаркай вёскі Паморшчына, 1986 года нараджэння. Яна хацела купіць абутак і перавяла на чужую картку 180 рублёў.

valozhin.by

Задайте вопрос