Зімовая рыбалка для многіх рыбакоў не проста хобі, а жыццёвае крэда. Многія дзеянні бывалых рыбаловаў аўтаматызаваны, у тым ліку і хаджэнне па лёдзе, пазбяганне небяспечных участкаў і паводзіны на ледзяной паверхні.
Аднак, з году ў год няшчасныя выпадкі ўсё ж адбываюцца. Правілы паводзін на лёдзе аднолькавыя для ўсіх людзей, як рыбаловаў, так і тых, хто проста выйшаў на прагулку.
Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў Мінская абласная інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету нагадвае пра асноўныя правілы бяспечных паводзін:
- адпраўляючыся на рыбалку, не забудзьцеся ўзяць з сабой палку. Перасоўваючыся па лёдзе і пастукваючы ёю перад сабой, можна загадзя выявіць слабы лёд. Палыну або тонкі лёд не заўсёды можна ўбачыць, асабліва пад снегам. Ні ў якім разе не правярайце трываласць лёду ўдарам нагі! У большасці выпадкаў гэта прыводзіць да правалу пад лёд!
- яшчэ не перашкодзіць мець з сабой доўгую трывалую вяроўку (10-15 метраў). У экстранай сітуацыі яна можа аказаць дапамогу Вам ці камусці іншаму;
- не забывайце, што самымі небяспечнымі ўчасткамі лёду з'яўляюцца месцы з якiх тырчыць расліннасць, каля паль, апор, дрэў, а таксама берагавой зоны. Яшчэ ўяўляе небяспеку цёмны і вадзяністы лёд. Ён больш схільны да разбурэння;
- памятаеце, што перасоўвацца па лёдзе лепш у светлы час сутак і вяртацца зваротна тым жа маршрутам, якім вы дашлі да месца рыбалкі. Небяспечна ездзіць на рыбалку аднаму. Перасоўвацца па лёдзе пажадана на адлегласці 3-4 метры адзiн ад аднаго. Выезд на лёд на аўтатранспарце катэгарычна забаронены!
- нельга свідраваць шмат лунак на абмежаванай прасторы. Гэта можа зрабіць яго вельмі слабым. Таксама нельга свідраваць лункі на цёмным або вадзяністым лёдзе;
- знаходзячыся на рыбалцы, адмоўцеся ад спіртнога! Ужыванне «гарачальных» напояў на марозе прыводзіць да няшчасных выпадкаў. З'яўляецца больш шанцаў змерзнуць ці праваліцца пад лёд. Меркаванне, што спіртное сагравае - памылковае;
- абавязкова вазьміце з сабой мабільны тэлефон. Пры няшчасным выпадку можна будзе выклікаць дапамогу. А залог паспяховага выратавання заключаецца ў своечасовым выкліку і аказанні дапамогі.
Калі здарылася бяда - Вы праваліліся. Што рабіць?
- Не панікуйце! Не рабіце рэзкіх рухаў, дыхайце як мага глыбей і павольней! Раскіньце рукі ў бакі і паспрабуйце ўчапіцца за абзу лёду, прыдаўшы целу гарызантальнае становішча па кірунку плыні, паспрабуйце асцярожна налегчы грудзьмі на бок лёду і закінуць адну, а потым і іншую ногі на лёд. Выбраўшыся з палонкі, адкочвайцеся, а затым паўзеце ў той бок, адкуль ішлі: бо лёд тут ужо правераны на трываласць.
- Калі патрэбна ваша дапамога, паведаміце пацярпеламу крыкам, што ідзеце на дапамогу - гэта надасць яму сілы, упэўненасць і надзею. Памятайце! Да пацярпелага трэба набліжацца лежачы з раскінутымі ў бакі рукамі і нагамі, нельга падыходзіць да яго стоячы з-за небяспекі самому патрапіць у бяду.
- Калі бяда адбылася недалёка ад берага, і пацярпелы здольны да актыўных дзеянняў, яму трэба кінуць вяроўку, шалік, дошку. Крыкніце пацярпеламу, каб ён пастараўся легчы гарызантальна і адштурхваўся нагамі, трымаючыся адной рукой за вяроўку ці палку, а іншай разбіваў перад сабой лёд. Пачынайце асцярожна падцягваць яго да сябе.
- Калі ў вас няма ніякіх падручных сродкаў, і лёд дастаткова моцны, падпаўзіце да краю палонкі і паспрабуйце выцягнуць пацярпелага за адзенне.
- Калі вы не адзін, то, узяўшы адзін аднаго за ногі, кладзецеся на лёд ланцужком і рухайцеся да пралома. Дзейнічаць трэба рашуча, смела, хутка, паколькі пацярпелы губляе сілы, замярзае, можа пагрузіцца ў ваду.
- Дастаўце пацярпелага ў цёплае месца: зніміце з яго мокрае адзенне, энергічна расцярыце цела змочаным у спірце або гарэлцы суконным матэрыялам або рукамі, напаіце пацярпелага гарачай гарбатай.
Беражыце сваё жыццё! Выкананне элементарных мер асцярожнасці - залог вашай бяспекі!
Мінская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету


