Як вы думаеце, якое свята, акрамя дня нараджэння, вельмі чакаюць і дарослыя, і дзеці? Адказ відавочны - Новы год! Сапраўды, менавіта гэтая ўрачыстасць прасякнута асаблівай атмасферай, радасцю і чараўніцтвам. Але варта памятаць, што падчас святочнай весялосці нельга забываць аб бяспецы, грэбаванне якой можа азмрочыць гадавое чаканне цудаў пажарамі і іншымі надзвычайнымі здарэннямі.
Для гэтага МНС традыцыйна праводзіць рэспубліканскую акцыю «Бяспечны Новы год!», якая сёлета працягнецца з 11 па 29 снежня ў 3 этапы:
1-ы этап - з 11 па 15 снежня (акцыя праходзіць ва ўстановах адукацыі, уключаючы прафарыентацыйныя мерапрыемствы, з навучэнцамі). Работнікі МНС наведаюць установы адукацыі і раскажуць правілы бяспекі ў перыяд зімовых канікул: як паводзіць сябе на лёдзе, як правільна карыстацца піратэхнікай, хлапушкамі і бенгальскімі агнямі. Акрамя таго, хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць віктарыны, тэматычныя конкурсы, паказ фільмаў і ролікаў, а таксама наглядна-выяўленчая прадукцыя і памятныя падарункі.
2-гі этап – з 18 па 22 снежня (акцыя праходзіць у дзіцячых установах аховы здароўя, шматдзетных сем'ях, дзіцячых дамах (інтэрнатах), дамах сямейнага тыпу). Прапагандысты МНС правядуць конкурсы і віктарыны, латарэі, паказы фільмаў па АБЖ і многае іншае.
З 26 па 29 снежня Заключны этап акцыі працягнецца з 26 па 29 снежня, які пройдзе ў месцах з масавым знаходжаннем людзей, дзе з'явяцца пажарны Дзед Мароз, Снягурка, казачныя персанажы, якія правядуць гутаркі, раздадуць інструкцыі па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі, памятныя календары акцыі і наглядна-выяўленчую прадукцыю.
Пільны Дзед Мароз і Снягурка не пакінуць без увагі лядовыя каткі. Там будуць размешчаны пляцоўкі МНС, на якіх пройдуць конкурсы, віктарыны, бяспройгрышныя латарэі.
Акрамя таго, працаўнікі прапаганды зробяць паштовую рассылку навагодніх паштовак, буклетаў, календароў ад МНС, а таксама тэматычных падарункаў, каб акцыя дабралася ў кожны дом.
Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі, каб папоўніць багаж ведаў у галіне бяспекі, атрымаць у падарунак АПА, правесці час з карысцю і ярка сустрэць надыходзячы 2024 год!


