Інфармацыйнае асяроддзе (інтэрнэт) увогуле і інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі (далей — ІКТ) у прыватнасці, дзякуючы глыбокаму пранікненню практычна ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадзян, грамадства і ў цэлым дзяржавы ў нашы дні сталі пляцоўкай для здзяйснення рознага роду злачынстваў.
Самым распаўсюджаным і найменш затратным для злачынца спосабам учынення махлярства ў сетцы з'яўляецца размяшчэнне на розных анлайн-рэсурсах аб'яў аб рэалізацыі рознага роду тавараў (паслуг) і завалоданне грашовымі сродкамі, якія паступаюць у лік іх аплаты, без намеру рэальнага ажыццяўлення дагаворных абавязацельстваў.
Характэрным прыкладам злачынстваў, учыненых дадзеным спосабам з'яўляюцца званкі «супрацоўнікаў служб бяспекі банкаў» і «прадстаўнікоў праваахоўных органаў». У дадзеным выпадку пацярпелых пераконваюць у тым, што з выкарыстаннем іх персанальных звестак злачынцы з дапамогай нядобрасумленных работнікаў банкаўскіх устаноў спрабуюць заключыць крэдытныя дагаворы. З мэтай забеспячэння захаванасці грашовых сродкаў і выкрыцця злачынцаў ім самім неабходна тэрмінова атрымаць крэдыт на пэўную суму, каб наступныя заяўкі не былі адобраны. Крэдытныя сродкі неабходна пералічыць на «абаронены рахунак», каб у наступным не выконваць абавязацельствы па крэдытнай дамове. У мінулым годзе такім спосабам учынена 47 злачынстваў.
Таксама неабходна мець на ўвазе, што «Інтэрнэт» — публічнае месца, і ўсё, што калі-небудзь размешчана ў сетцы, патэнцыйна можа быць даступна неабмежаванай колькасці карыстальнікаў. Распаўсюджванне канфідэнцыйнай інфармацыі, якую пацярпелыя хацелі б захаваць у таямніцы, становіцца прадметам гандлю вымагальнікаў.
Раскрыццё злачынстваў, якія здзяйсняюцца з выкарыстаннем ІКТ, абцяжарваецца тым, што злачынцы карыстаюцца інтэрнэт-рэсурсамі, якія не ўваходзяць у нацыянальны сегмент сеткі. Атрыманне неабходных звестак часта па аб'ектыўных прычынах немагчыма або на гэта ідзе вельмі шмат часу, які выкарыстоўваецца злачынцамі для знішчэння слядоў сваёй актыўнасці.
У сілу названых прычын адным з дзейсных спосабаў барацьбы са злачынствамі гэтага віду з'яўляецца тлумачальная праца з насельніцтвам і павышэнне агульнага ўзроўню лічбавай пісьменнасці.
Разам з тым, засцерагчы сябе ад злачынных дзеянняў у сетцы досыць проста. Для гэтага неабходна выконваць шэраг найпростых правіл:
- нікому, ніколі ні пры якіх умовах не паведамляць плацежныя рэквізіты банкаўскіх карт, дадзеныя, неабходныя для аўтарызацыі ў сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, коды пацверджання аперацый і г.д.;
- выконваць лічбавую гігіену: не наведваць сумнеўныя сайты, не выкарыстоўваць аднолькавыя лагіны і паролі для рэгістрацыі на розных інтэрнэт-пляцоўках, выкарыстоўваць розныя паштовыя скрыні для перапіскі з афіцыйнымі структурамі, сяброўскай перапіскі, інтэрнэт камерцыі і г.д., там, дзе гэта магчыма, выкарыстоўваць двухфактарную аўтэнтыфікацыю;
- не выкарыстоўваць для пакупак у сетцы «зарплатную» банкаўскую карту, а на выкарыстоўваемай усталяваць ліміты па колькасці і суме аперацый і падлучыць дадатковыя сродкі забеспячэння бяспекі (3D-secure і г.д.);
- памятаць аб тым, што «на іншым канцы провада» можа знаходзіцца хто заўгодна і не давяраць незнаёмым суразмоўцам незалежна ад таго, кім яны прадстаўляюцца, пры атрыманні дзіўнай або незвычайнай просьбы ў паведамленні нават ад блізкіх сваякоў і сяброў пераправерыць інфармацыю альтэрнатыўным спосабам;
- разумець тое, што набываючы тавар па аб'яве ў сацыяльнай сетцы вы дзейнічаеце на ўласны страх і рызыку, аддаваць перавагу набыццю тавараў на спецыялізаваных гандлёвых пляцоўках, якія забяспечваюць бяспеку плацяжу, дастаўку тавару і гарантыю вяртання грашовых сродкаў пры атрыманні тавару неналежнай якасці ці яго не атрымання.
Намеснік начальніка аддзела аховы і правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі Валожынскага РАУС, маёр міліцыі Уладзімір Рэут


