Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Асцярожна! Тонкі лёд!

11.12.2023

У мэтах забеспячэння бяспекі і папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах у зімовы перыяд Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях нагадвае аб правілах паводзін на лёдзе. Штогод тонкі лёд становіцца прычынай розных здарэнняў. Часцей за ўсё ўдзельнікамі аказваюцца дзеці, якія гуляюць паблізу замерзлых вадаёмаў без нагляду бацькоў, і рыбакі, якія выходзяць на свой страх і рызыку на нетрывалы і падступны лёд.

Чалавеку дастаткова правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, каб усё магло скончыцца вельмі сумна.

Пазбегнуць непрыемнасцяў можна, калі выконваць правілы і меры асабістай бяспекі:

- нельга выходзіць на неакрэплы лёд, гэта небяспечна для жыцця. Больш-менш бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй 7-10 сантыметраў. Яго можна вызначыць па колеры - ён зялёны або блакітна-зялёны, брудны і бура-шэры лёд, як правіла, нетрывалы;

- правяраць трываласць лёду ўдарамі ног небяспечна. Для гэтага неабходна выкарыстоўваць кол або пешню. Калі пасля першага ўдару лёд прабіваецца і на ім з'яўляецца вада, варта неадкладна спыніцца і рухацца назад па сваіх слядах, пры гэтым першыя крокі трэба рабіць не адрываючы падэшвы ад лёду;

- не рэкамендуецца выходзіць на лёд у завею і цёмны час сутак;

- забараняецца скакаць і бегаць па лёдзе, збірацца вялікімі групамі;

- пры руху па лёдзе групамі неабходна рухацца на адлегласці 5-6 метраў адзін ад аднаго;

- варта адмовіцца ад выкарыстання замерзлых рэк і азёр, каб скараціць шлях. Акрамя таго, нетрывалы лёд каля вусця рэк і прытокаў, паблізу б'ючых ключоў і стокавых вод, дрэў, кустоў і чароту;

аматарам зімовай рыбалкі рэкамендуецца мець пры сабе выратавальную камізэльку і ліну (вяроўку) даўжынёй 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам, вагой 400-500 грам — на іншым.

Раім бацькам праводзіць з дзецьмі тлумачальныя гутаркі аб небяспецы знаходжання на замерзлых вадаёмах. Няўстойлівы лёд можа прывесці да трагедыі. Не разлічвайце на ратавальнікаў, вазьміце жыццё ў свае рукі!

Беражыце сябе і сваіх дзяцей! Пры ўзнікненні любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах «101» або «112».

Задайте вопрос