Для прадухілення трагедый на вадзе Валожынскія ратавальнікі праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па вадаёмах горада і раёна.
У ходзе 10 рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікі РАНС наведалі 21 вадаём на тэрыторыі раёна.

- Падобныя рэйды будуць праводзіцца рэгулярна. У ходзе іх ратавальнікі нагадваюць аматарам зімовай рыбалкі аб небяспецы тонкага лёду, прыводзяць трагічныя прыклады і акцэнтуюць увагу на неабходнасць наяўнасці з сабой выратавальнай атрыбутыкі, — адзначылі ў раённым аддзеле па НС.


