У мэтах павышэння фінансавай пісьменнасці насельніцтва, а таксама выканання Плана сумесных дзеянняў дзяржаўных органаў і ўдзельнікаў фінансавага рынку па павышэнню фінансавай пісьменнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2013-2018 гадах ААТ «Белаграпрамбанк» праводзіць рэспубліканскую акцыю «Твае першыя фінансы». Пяты раз акцыя "Твае першыя фінансы" стартуе ў рэспубліцы ў верасні 2018 года і будзе праводзіцца на працягу трох месяцаў. За гэты час усе навучэнцы пятых класаў агульнаадукацыйных школ і іншых навучальных устаноў вобласці атрымаюць зборнікі "Твае першыя фінансы". Урачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтай падзеі, адбудуцца ва ўсіх раённых цэнтрах Брэсцкай вобласці.
Даведачна: акцыя "Твае першыя фінансы" праводзіцца ААТ "Белаграпрамбанк" штогод, пачынаючы з 2014 года. За гэты час банк бязвыплатна ўручыў маляўнічы, добра ілюстраваных зборнік казак на фінансавую тэматыку на беларускай мове больш за 250 000 навучэнцаў пятых класаў ўсіх школ краіны, а сёлета каля 103 тысяч пяцікласнікаў па ўсёй рэспубліцы стануць удзельнікамі праекта Белаграпрамбанка. Выпуск зборніка адобраны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Адначасова ва ўсіх школах банкам праводзяцца ўрокі па фінансавай граматнасці. Значны ўклад ААТ "Белаграпрамбанк" у павышэнні фінансавай граматнасці насельніцтва штогод адзначае і Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. У цяперашні час «Твае першыя фінансы» — найбуйнейшая акцыя па павышэнню фінансавай пісьменнасці, якая праводзіцца беларускімі банкамі.


