Ні для каго не сакрэт, што сучасная Беларусь па-асабліваму ставіцца да развіцця спорту.
Імёны знакамітых спартсменаў сучаснасці А. Герасімені, М. Мірнага, Д. Домрачавай, А. Глеба, А. Хацкевіча, М. Станюты і многіх іншых навечна ўпісаны ў залатую кнігу гісторыі айчыннага спорту і знаёмыя ледзь не кожнаму.
Напярэдадні правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў валожынцам і гасцям нашага горада прапануецца акунуцца ў свет спорту пачатку мінулага стагоддзя, а таксама пазнаёміцца з імёнамі першых айчынных чэмпіёнаў, чые дасягненні ляглі ў аснову перамог сучаснасці і сталі вядомыя далёка за межамі Беларусі.
На выставе ўпершыню будуць прадстаўлены рэканструкцыі спартыўнай моды канца ХІХ стагоддзя, прадметы спартыўнага інвентара, копіі дакументаў і фатаграфій таго перыяду, элементы гарадскіх гульняў і многае іншае.
Акрамя візуальнай атмасферы мінулага стагоддзя наведвальнікі выставы змогуць даведацца многае аб развіцці дарэвалюцыйнага спорту, гісторыю ўзнікнення Мінскага веласіпеднага таварыства, супольнасці цяжкаатлетаў «Sanitas» і інш.
Акрамя таго выстава «Да спорту!» утрымлівае шэраг інтэрактыўных пляцовак, на якіх можна адчуць сябе сапраўдным плывуном пачатку стагоддзя, сфатаграфаваўшыся ў якасці аднаго з персанажаў фатаграфічнага стэнда тантамарэскі, а асабліва актыўныя наведвальнікі змогуць праверыць свае сілы ў гульні ў кікер.
Не прапусціце ўнікальную магчымасць акунуцца ў атмасферу спорту і руху «За здаровы лад жыцця».
Выстава працуе да 31 мая.
Кошт квітка 50 кап.
Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка
Адрас: г. Валожын, пл. Свабоды, 5
Штодня з 09.00 да 19.00, без выхадных
Тэл. для даведак: 5-57-19
www.ok.ru/gu.vologinbibl


