Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Лета - для творчасці і поспеху

16.05.2019

Не за гарамі доўгачаканае, бесклапотнае лета, калі школьнікі могуць адпачыць, умацаваць сваё здароўе і назапасіцца сіламі да новага навучальнага года для паспяховага асваення ведаў і дасягненняў у спорце і творчасці. Падчас летніх канікул у нашых дзяцей з'яўляецца больш вольнага часу. Вольны час - гэта прастор для развіцця здольнасцяў.

Задача кіравання па адукацыі, спорту і турызму і ўстаноў адукацыі арганізаваць працу так, каб гэты час быў праведзены з карысцю. Для гэтага і спланавана праца аздараўленчых лагераў розных тыпаў на працягу ўсяго лета.

З 3 чэрвеня на базе 14 устаноў адукацыі пачнуць сваю працу 18-дзённыя аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей, якія будуць працаваць на працягу ўсяго летняга перыяду і ў якіх плануецца аздаравіць 745 навучэнцаў

Каля сямісот навучэнцаў раёна змогуць пабываць у 9-дзённых профільных лагерах з кругласутачным знаходжаннем, змены якіх спланаваны з пачатку чэрвеня па канец жніўня. На працягу лета можна будзе адпачыць у 15 лагерах.

З 23 чэрвеня адкрыюцца лагеры на базе Чэхаўшчынскай школы-інтэрната: прафарыентацыйны «PROFстарт» і аздараўленчы «Дружба». Там жа збярэ адораных навучэнцаў аздараўленчы лагер «Алімп», а тых, хто захапляецца спортам, - спартыўна-аздараўленчы лагер «Алімпіец».

Нязменнай папулярнасцю ў вучняў раёна карыстаюцца намётавыя лагеры. Дзве змены такіх лагераў будуць арганізаваныя на базе Мінскай абласной аздараўленчай базы «Галактыка». Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна арганізуе турысцка-аздараўленчы лагер «Астравок здароўя» і лагер маладзёжнаг актыву «Лідар» для актывістаў і лідараў маладзёжных аб'яднанняў і арганізацый раёна.

Заўсёды шмат яркіх незабыўных уражанняў пакідае ў хлопцаў турысцка-краязнаўчы лагер «Ветразь», арганізаваны на базе адукацыйна-аздараўленчага цэнтра турызму ў п.Ратамка. Сёлета запланаваныя тры змены - з 15 ліпеня па 08 жніўня.

Шосты год у раёне працуе ваенна-патрыятычны лагер «Патрыёт» на базе вайсковай часці 30695 г.Валожына, у якім будуць аздараўляцца і спасцігаць азы ваеннай службы юнакі старэйшыя за 12 гадоў.

У жніўні жадаючых аздаравіцца і атрымаць новыя веды гасцінна прымуць эколага-краязнаўчы лагер «Спадчыннікі» і лінгвістычны «Дыялог», якія працуюць на базе Чэхаўшчынскай школы-інтэрната.

Ужо не першы год навучэнцы ўстаноў адукацыі выязджаюць на адпачынак у стацыянарныя 18-дзённыя лагеры ў суседнія раёны. Сёлета стацыянарны аздараўленчы лагер «Дружба», размешчаны ў Дзяржынскім раёне, адчыніць свае дзверы для нашых дзяўчынак і хлапчукоў на 18 дзён з 2 чэрвеня па 19 чэрвеня.

Неад'емнай часткай летняга аздараўлення з'яўляюцца лагеры працы і адпачынку з дзённым, так і кругласутачным знаходжаннем дзяцей. Сёлета яны будуць арганізаваны на базе 7 устаноў адукацыі, 80 навучэнцаў не толькі з карысцю правядуць час, але і атрымаюць грошы. На працягу шасці гадоў працуе на базе Вішнеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы кругласутачны 9-дзённы лагер працы і адпачынку «Крута». Асноўныя віды выконваемых работ у лагерах працы і адпачынку: ручная праполка, добраўпарадкаванне тэрыторыі, падлапачванне збожжа.

Памеры сродкаў рэспубліканскага бюджэту на патанненне кошту адной пуцёўкі ў лагеры з кругласутачным і дзённым знаходжаннем дзяцей у 2019 годзе вар'іруюцца ад 81,00 рубля да 196 рублёў; памеры бацькоўскай даплаты - ад 20,70 рублёў да 29,40 рублёў.

Запрашаем усіх жадаючых з задавальненнем правесці час, набрацца яркіх уражанняў і ўмацаваць сваё здароўе ў нашых лагерах.

Па ўсіх узнікаючых пытаннях можна звярнуцца па тэлефоне 80177255682 да галоўнага спецыяліста ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму Красоўскай Вольгi Анатольеўны.

Задайте вопрос