Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету папярэджвае, што згодна з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства Рэспублікі Беларусь, Лоўля сома звычайнага ў Мінскай вобласці забараняецца з 31 мая па 1 ліпеня.
Асобы, вінаватыя ў здабычы сома звычайнага ў забаронены перыяд, у залежнасці ад колькасці вылаўленых асобін, будуць прыцягвацца да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.
Незаконная здабыча адной асобіны сома падчас забароны абыйдзецца парушальнікам у 12 базавых велічынь. Акрамя таго, на іх будзе накладзены адміністрацыйны штраф – да 50 базавых велічынь. А ў выпадку, калі шкода ад нелегальнай рыбалкі складзе 100 і больш базавых велічынь, можа быць распачатая крымінальная справа.
Старшы дзяржаўны інспектар Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету В. В. Паўлаў


