Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Правілы выкарыстання медыцынскіх масак

16.04.2020

У сувязі з небяспечнай эпідэміялагічнай сітуацыяй па распаўсюджванню каранавiруснай інфекцыі частка насельніцтва выкарыстоўвае медыцынскія маскі. Даводзіцца нярэдка назіраць памылкі ў выкарыстанні масак.

У сувязі з гэтым нагадваем аб правілах пры выкарыстанні медыцынскіх масак:

  1. Апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць з мылам.
  2. Утрымліваючы маску за завязкі або гумкі ўшчыльную паднесці да твару белым бокам унутр і фіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам прычынена ніжняя частка твару - і рот, і нос.
  3. У канцы надаць патрэбную форму гнуткай палосцы (насавому заціску), забяспечваючы шчыльнае прылеганія маскі да твару.
  4. Зняць выраб, утрымліваючы за завязкі (гумку) ззаду, не датыкаючыся да пярэдняй часткі маскі.
  5. Выкінуць знятую маску ў зачыняемы кантэйнер для адходаў.
  6. Вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам.
  7. Пры неабходнасці надзець новую маску, выконваючы названыя этапы. ВАЖНА! Выкарыстоўваць маску не больш за дзве гадзіны.

Неадкладна замяніць маску ў выпадку яе намакання (ўвільгатнення), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання. Не дакранайцеся рукамі замацаванай маскі. Старанна вымыйце рукі з мылам ці апрацуйце спіртазмяшчальным сродкам пасля дакранання да выкарыстоўваемай або выкарыстанай масцы. Аднаразовыя маскі нельга выкарыстоўваць паўторна.

Пры парушэнні названых правілаў нашэнне маскі можа прынесці больш шкоды, чым карысці.

Таксама не варта думаць, што выкарыстанне маскі можа абараніць ад інфекцыі. Важна пры гэтым не забываць і іншыя меры прафілактыкі каранавiруснай інфекцыі, такія, як мыццё рук, захаванне прынцыпу сацыяльнага дыстанцыяваньня (захаванне адлегласці 1,5-2 м), абмежаванне наведвання без неабходнасці грамадскіх месцаў, абмежаванне кантактаў з людзьмі з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі.

Урач-гігіеніст

(загадчык аддзела гігіены)

Валожынскага РЦГЭ С.А.Марчык

Задайте вопрос