1. Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, які плануе стварэнне і ўстаноўку творы манументальнай (не залежна ад крыніцы фінансавання) ці манументальна-дэкаратыўнай скульптуры (за кошт сродкаў рэспубліканскага і/або мясцовага бюджэтаў), накіроўвае ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (далей - Міністэрства культуры) ліст-зварот з абгрунтаваннем неабходнасці яго стварэння (рэканструкцыі) і ўстаноўкі.
2. Міністэрства культуры, у сваю чаргу, у 15-дзённы тэрмін пасля атрыманняў лістоў-зваротаў рыхтуе заключэнне аб мэтазгоднасці стварэння (рэканструкцыі) і ўстаноўкі твора манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры з указаннем далейшых дзеянняў.
3. На падставе заключэння Міністэрства культуры мясцовы выканаўчы i распарадчы орган прымае рашэнне райгарвыканкама аб стварэнні (рэканструкцыі) і ўсталёўцы твора манументальнай скульптуры.
4. Наступным этапам з'яўляецца накiравання райгарвыканкамам ліста на адрас Мінскага аблвыканкама аб разглядзе стварэння (рэканструкцыі) і ўстаноўкі твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на пасяджэнні Мінскага абласнога мастацка-экспертнага савета па манументальным і манументальна-дэкаратыўным мастацтве (далей - абласная нарада) з дадаткам наступных дакументаў:
- эскізны праект, узгоднены структурным падраздзяленнем райгарвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці;
- даведка-абгрунтаванне аб неабходнасці стварэння твора;
- узгадненне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь;
- рашэнне райгарвыканкамаў аб стварэнні (рэканструкцыі) і ўсталёўцы твора манументальнай скульптуры.
5. Мінскі аблвыканкам арганізуе пасяджэнне абласнога савета, на якім заказчык, прадстаўнік архітэктурнай службы райгарвыканкамаў, аўтар (аўтарскі калектыў) прадстаўляюць эскізны праект:
- схему генплана ўчастка, сумешчаны са схемай планіровачнага рашэння твора мастацтва;
- канцэптуальную аб'ёмную мадэль твора, якая дазваляе ацаніць яго аб'ёмна-прасторавае і горадабудаўнічае рашэнне;
- перспектыву ці фотамантаж з некалькіх краявідных кропак;
- іншыя дэманстрацыйныя матэрыялы, якія раскрываюць, на думку аўтара (аўтарскага калектыву), асноўныя ідэі прадстаўляемага праекта твора мастацтва;
- тлумачальную запіску на лістах фармату А4.
6. Усе этапы стварэння твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (выкананне эскізнага праекта, выкананне рабочай мадэлі (працоўнага эскіза), выкананне мадэлі (кардона) у натуральны памер, выраб твора ў матэрыяле) разглядаюцца на пасяджэннях абласнога савета, якім зацвярджаюцца эскізныя праекты, выпрацоўваюцца практычныя рэкамендацыі, звязаныя з праектаваннем і стварэннем манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры, рыхтуецца экспертнае заключэнне.
Наступным дзеяннем з'яўляецца аўтарскае выкананне работ па праектаванню і стварэнню твораў мастацтва на падставе экспертных заключэнняў і практычных рэкамендацый абласнога савета.
7. Па завяршэнні работ заказчык стварае працоўную камісію, у склад якой уваходзяць заказчык, выканаўца, аўтары ці аўтарскі калектыў, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і інш., i складае акт аб гатоўнасці твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва для дзяржаўнай прыёмкі.
8. Райгарвыканкам накіроўвае ліст на адрас Мінскага аблвыканкама аб ажыццяўленні дзяржаўнай прыёмкі твора манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва з дадаткам наступнай інфармацыі:
- акт рабочай камісіі пра гатоўнасць твора мастацтва;
- падставу для стварэння твора мастацтва;
- кароткае апісанне твора мастацтва, якое прымаецца, у цэлым і асноўных элементаў;
- акт прыёмкі будаўнічых і мантажных работ (пры неабходнасці);
- звесткі пра аўтара або калектыў аўтараў;
- звесткі аб выканаўцы (выканаўцах) работ;
- звесткі аб выкананых работах у адпаведнасцi з зацверджанай каштарысам;
- пералік выяўленых парушэнняў з указаннем тэрмінаў іх выпраўлення (лiквiдацыi);
- ацэнку мастацкіх каштоўнасцяў твора мастацтва і якасці працы, заключэнне аб мэтазгоднасці перадачы твора мастацтва пад дзяржаўную ахову ва ўстаноўленым парадку;
- высновы і прапановы.
9. Дзяржаўнай камісіяй ажыццяўляецца дзяржаўная прыёмка твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якая афармляецца актам дзяржаўнай прыёмкі.
Увага!!! За парушэнне ўстаноўкі твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва без належнага ўзгаднення вінаватыя нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, а творы, якія ўстаноўлены самавольна або не прайшлі дзяржаўную прыёмку ва ўстаноўленым парадку, падлягаюць дэмантажу.


