Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вызначаны дата і месца правядзення Дня беларускага пісьменства – 2024

30.11.2023

Пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2023 г. № 837 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІ Дня беларускага пісьменства ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці 1 верасня 2024 г.

Старшынёй аргкамітэта прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні – Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і старшыня Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Брэсцкага аблвыканкама, Івацэвіцкага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.

valozhin.by

Задайте вопрос