222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
01-31.10.2022г. у Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці Лямбовіч Хрысцінай Станіславаўнай, рэжысёрам ЦНТ аформлены две выставы “Сцежкамі даўніны” і “Ой, сэрца, лянок”. Наведвальнікі ЦНТ вельмі зацікаўлены выставамі ў экспазіцыі каторых прадстаўлены фотаздымкі і аўтэнтычныя прадметы для апрацоўкі льну у 1 палове 20-га ст.

Галоўная роля ў жыцці жанчыны – роля маці. У ёй яна можа максімальна рэалізаваць свой патэнцыял, закладзены ад прыроды, любіць і быць каханай. Здаецца, што з нараджэннем дзіцяці яна падвойвае свае здольнасці, таленты і энергічнасць. Здабывае вялікую сілу, якая дапамагае спраўляцца з самымі складанымі сітуацыямі. Яна становіцца падобнай брыльянту, якi зіхоча незлічонай колькасцю граняў.
Такіх жанчын па ўсіх законах сучаснага свету называюць паспяховымі. Здаецца, што ў іх ёсць у сутках дадатковыя гадзіны ці нейкі сакрэтны інгрэдыент, які дапамагае ім усё паспяваць. Ці так гэта, даведаліся ў Ганны Лінкевіч.
Ганна Віктараўна выхоўвае семярых дзяцей і працуе медыцынскай сястрой у дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы, вядзе хатнюю гаспадарку. Акрамя гэтага, займаецца грамадскай працай – праводзіць лекцыі аб ролі сям'і і мацярынства ў жыцці чалавека. Мы звярнуліся да яе з пытаннем, як ёй атрымоўваецца быць добрай мамай, жонкай, супрацоўнікам і ўсё паспяваць.
Пра ролю маці даведаліся ў Ганны Лінкевіч
Мерапрыемства арганізавана з мэтай фарміравання пазітыўнага вобраза навукі, павышэння яе аўтарытэту, прыцягнення ўвагі шырокіх слаёў грамадскасці да дасягненняў беларускіх вучоных. Конкурс праводзіцца па чатырох намінацыях: найлепшая публікацыя; лепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні, лепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні і лепшае прадстаўленне дасягненняў НАН Беларусі ў сетцы Інтэрнет.
Вылучэнне кандыдатур на конкурс ажыццяўляецца ў парадку і ў тэрміны, устаноўленыя Палажэннем аб конкурсе, зацверджаным Пастановай Бюро Прэзідыума НАН Беларусі ад 4 сакавіка 2015 г. № 77.
Матэрыялы вылучэння ў тэрмін да 20 снежня 2022 г. прадастаўляюцца камісіі на папяровым і электронным носьбітах па адрасе: г.Мінск, праспект Незалежнасці, 66 – 411 і па электроннай пошце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
09.10.2022 года удзельнікі тэатральнага гуртка “Жаронцы” і іх бацькі Ракаўскага Цэнтра народнай творчасці, кіраўнік Лямбовіч Хрысціна Станіславаўна зладзілі экскурсію ў г.п. Івянец. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці. Праграма дня была вельмі насычанай і цікавай.Першай кропкай прыпынку стала урочышча Тупальшчына, дзе пахаваны пісьменнік, драматург, стваральнік першага тэатра сучаснага тыпу на тэрыторыі Беларусі Вінцэнт Дунін-Марцынкевіч. Потым адбылася цікавая экскурсія ў Івянецкі музей традыцыйнай культуры. Дырэктар музея Адамовіч В.Т. правляла экскурсію па музею побыту і кузні. Дзеці пазнаёміліся таксаам з працай ганчара і ткачыхі. Зацікавіў дзяцей і дарослых майстар-клас па лепцы з гліны. Завяршылася знаёмства з Івянцом наведваннем касцёла святога Міхаіла і кляштара францішканцаў, які вабіць да сябе сваёй веліччу, старажытнасцю і прыгажосцю. Усе ўдзельнікі экскурсіі засталіся задаволенымі.

Ініцыятарамі і арганізатарамі мерапрыемства стала народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь”, што працуе пры раённым цэнтры культуры.
За кубачкам гарбаты Зінаіда Геранімаўна распавядала падлеткам пра сваё жыццё і творчасць, пра сям’ю і настаўніцкую працу, расказвала цікавыя жыццёвыя гісторыіі і, безумоўна, чытала вершы… Вершы… яны ліліся, нібы жывая крыніца дабрыні і шчырасці, наталяючы душы сваіх слухачоў. Лёсы… падзеі… людзі… Нібы ў люстэрку часу яны пакінулі адбітак у творах Зінаіды Гасцілавіч. З заміранем сэрца і павагай слухалі паэтку дзесяцікласнікі. Пад час сустрэчы гучалі паэтычныя радкі (вершы, паэмы, пераклады) на розныя тэмы, але самай запатрабаванай і цікавай для старшакласнікаў стала тэма кахання, якую так па-майстэрску раскрывая аўтар…
Ці то ад кубачка гарбаты, ці то ад цёплай, дабразычлівай размовы нават пахмурны восеньскі дзень здаваўся светлым і цёплым. Развітваліся, як добрыя сябры, з найлепшымі пажаданнямі і надзеяй на новую сустрэчу.