Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Светам кіруе рука, што калыхае калыску

13.10.2022

Галоўная роля ў жыцці жанчыны – роля маці. У ёй яна можа максімальна рэалізаваць свой патэнцыял, закладзены ад прыроды, любіць і быць каханай. Здаецца, што з нараджэннем дзіцяці яна падвойвае свае здольнасці, таленты і энергічнасць. Здабывае вялікую сілу, якая дапамагае спраўляцца з самымі складанымі сітуацыямі. Яна становіцца падобнай брыльянту, якi зіхоча незлічонай колькасцю граняў.

Такіх жанчын па ўсіх законах сучаснага свету называюць паспяховымі. Здаецца, што ў іх ёсць у сутках дадатковыя гадзіны ці нейкі сакрэтны інгрэдыент, які дапамагае ім усё паспяваць. Ці так гэта, даведаліся ў Ганны Лінкевіч.

Ганна Віктараўна выхоўвае семярых дзяцей і працуе медыцынскай сястрой у дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы, вядзе хатнюю гаспадарку. Акрамя гэтага, займаецца грамадскай працай – праводзіць лекцыі аб ролі сям'і і мацярынства ў жыцці чалавека. Мы звярнуліся да яе з пытаннем, як ёй атрымоўваецца быць добрай мамай, жонкай, супрацоўнікам і ўсё паспяваць.

Пра ролю маці даведаліся ў Ганны Лінкевіч

valozhin.by

Задайте вопрос