Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Панядзелак, 11 Кастрычнік 2021 18:15

Улюбёная ў сваю справу

Кіраўнік народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” Наталія Міхайлаўна КЛІМЕНАК кожны дзень з задавальненнем адпраўляецца на работу, бо вельмі любіць справу, якой займаецца. Яна можа гадзінамі распавядаць пра творчасць майстроў і іх выставы.

Але жыццёвы шлях нашай гераіні не быў прамым і лёгкім. Калі дзяўчынцы споўнілася 10 гадоў, сям’ю спасцігла вялікае гора – памёр бацька. Адказнасць за выхаванне траіх дачок легла на плечы маці. Наталія як старэйшая, чым магла, дапамагала ёй. Пасля заканчэння школы яна вырашыла паступаць у Вілейскае тэхнічнае вучылішча, каб хутчэй пайсці на свой хлеб. Думаць аб тым, да чаго ляжыць душа, не было як. Неўзабаве атрымала спецыяльнасць кантралёра і была накіравана ў цэнтральную вымяральную лабараторыю, а пазней аддзел тэхнічнага кантролю завода “Зеніт”. У калектыве прынялі добразычліва, аказвалі ўсемагчымую дапамогу. Буйная вытворчасць, шмат моладзі, белыя халаты, велізарныя мікраскопы, чорныя аксамітныя шторы на ўсё жыццё пакінулі незабыўныя ўражанні.

Калі ў 1986 годзе Наталія выйшла замуж, то на сямейным савеце маладыя людзі вырашылі строіць сваё далейшае жыццё на малой радзіме. Неўзабаве яны перабраліся ў вёску Брылькі. Сумаваць маладой жанчыне доўга не прыйшлося, хутка ёй прапанавалі пасаду загадчыка ў Нарэйшынскім сельскім клубе. Так, неспадзявана для сябе, яна стала работнікам культуры. У гэты час завочна адвучылася ў Магілёўскім бібліятэчным тэхнікуме.

На новым месцы працы асвоілася хутка: пазнаёмілася з мясцовымі людзьмі, даведалася аб іх захапленнях. У вёсцы было шмат моладзі. Кожны дзень у клубе дэманстраваліся фільмы, некалькі разоў на тыдзень праводзіліся канцэрты, танцы, а таксама арганізоўваліся выступленні на фермах і палях. Наталія Міхайлаўна станавілася завадатарам шматлікіх мерапрыемстваў. Сама яна валодае выдатным голасам, які, гаворыць, дастаўся ў спадчыну ад маці, без прымусу можа пусціцца ў скокі, некалі бацька на вечарынках танцаваў так, што лямпа тухла. Адным словам, жыццё ў вёсцы кіпела. Ішлі гады, моладзі ў Нарэйшах станавілася ўсё менш, і ў выніку клуб закрылі.

Жанчына заставалася без працы нядоўга. Тагачасны дырэктар раённага Цэнтра культуры прапанаваў месца ў гэтай установе. Неўзабаве яна стала метадыстам народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”. Хутка наладзіла кантакты з людзьмі, пазнаёмілася з майстрамі. Праз нейкі час стала кіраўніком. Яна з асалодай робіць сваю работу. Асаблівае задавальненне дастаўляе афармленне выстаў. Да гэтай справы ў Наталлі Міхайлаўны сапраўдны талент. Толькі паглядзеўшы на работы, яна ўжо ўяўляе, як будзе выглядаць экспазіцыя.

Шмат прыемных эмоцый ёй дастаўляюць знаёмствы з майстрамі. Жанчына цікавіцца іх жыццём, захапленнямі. З вялікай павагай адносіцца да людзей, якія займаюцца традыцыйнымі відамі народнай творчасці, адраджаюць тое нямногае, што засталося. Асаблівую цікавасць выклікаюць ткацтва паясоў і на кроснах, пляценне кашоў, разьба па дрэве і інш. Яна вельмі ўдзячна тым, хто прымае непасрэдны ўдзел у выязных выставах і абараняе гонар раёна на рэгіянальных святах-конкурсах. Кіраўнік асабіста суправаджае іх на такія мерапрыемствы, дапамагае аформіць выставы. Каля прадстаўнікоў Валожыншчыны заўсёды шмат наведвальнікаў: адны хочуць нешта набыць, а большасць цікавіцца самабытнай творчасцю.

Наталія Міхайлаўна нязменна адчувае вялікае хваляванне, калі падводзяцца вынікі на такіх мерапрыемствах. З заміраннем сэрца чакае, што прадстаўнікоў Валожынскага раёна назавуць у апошнюю чаргу. Гэта значыць, што тыя сталі пераможцамі і атрымалі галоўную ўзнагароду – Гран-пры фестывалю.

Як кіраўнік народнага аб’яднання яна плануе працу на ўвесь год, уключае сюды майстар-класы, прэзентацыі, выставы, экскурсіі. На сённяшні дзень “Скарбніца” аб’ядноўвае 26 майстроў. За мінулы год тут былі арганізаваны 19 выязных, 6 персанальных, 26 тэматычных выстаў, два майстар-класы, а таксама творчыя сустрэчы і экскурсіі. Усе ўдзельнікі вельмі лёгкія на ўздым. Дзякуючы свайму кіраўніку, яны аб’ехалі многія гарады Беларусі. Пазнаёміліся са славутасцямі Мінска, Іўя, Ліды, Смаргоні, Нясвіжа, Міра, Залесся, Гярвятаў, Крэва, Мядзеля, Мосара, Сулы, Глыбокага і многіх іншых месцаў. Такія экскурсіі робяць жыццё больш насычаным, стымулююць творчасць.

Наталія Міхайлаўна лічыць сябе сапраўды шчаслівым чалавекам, таму займаецца любімай справай. Яе галоўнае жаданне, каб людзі займаліся творчасцю і ў Валожынскім раёне было больш народных майстроў і членаў Беларускага саюза майстроў.

У Беларусі з 9 кастрычніка нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах стала абавязковым для ўсіх. Дадзеная норма ўнесена спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя ў санітарныя нормы і правілы, якія датычацца прафілактыкі грыпу і COVID-19.

Гэта звязана з тым, што ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі і горадзе Мінску назіраецца складаная эпідэміялагічная сітуацыя па захворванні новай каранавiруснай інфекцыяй. Унесены істотны дадатак - адказнасць фізічных асоб (грамадзян). Выконваць правілы будзе неабходна і ў грамадскім транспарце ўсіх відаў, уключаючы таксі. У санітарных нормах і правілах таксама паказана, як павінна носіцца маска: яна павінна закрываць нос, рот і падбародак.

З 9 кастрычніка грамадзяне абавязаны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў магазінах, аб'ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк і іншых аб'ектаў».

Даведачна: Пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 06 кастрычніка 2021 г. № 105 - змены, унесеныя ў Санітарныя нормы і правілы «Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання грыпу і інфекцыі COVID-19», зацверджаныя пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 217 дапоўнены пунктамі наступнага зместу:

забеспячэнне кіраўнікамі аб'ектаў, арганізацый кантролю за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання, сацыяльнай дыстанцыі (1-1,5 метра) работнікамі і фізічнымі асобамі пры наведванні аб'ектаў, арганізацый;

забеспячэнне і выкарыстанне работнікамі аўтамабільнага, паветранага, чыгуначнага, унутранага воднага, гарадскога электрычнага транспарту, метрапалітэна сродкаў абароны органаў дыхання;

фізічныя асобы пры наведванні аб'ектаў, арганізацый, указаных у пункце 41 сапраўдных Санітарных норм і правілаў, абавязаны выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання і выконваць сацыяльную дыстанцыю (1-1,5 метра).

пасажыры транспарту, які ажыццяўляе перавозку пасажыраў у рэгулярных зносінах, метрапалітэна, а таксама вадзіцелі і пасажыры аўтамабіля-таксі абавязаны выкарыстоўваць сродкі абароны органаў дыхання.

Заклікаем кіраўнікоў суб'ектаў усіх форм уласнасці, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян у мэтах прафілактыкі захворвання каранавiруснай інфекцыяй забяспечыць нашэнне масак і захаванне дыстанцыі ў грамадскіх месцах!

У адпаведнасці з артыкулам 17.5. Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях парушэнне санітарных нормаў і правіл, гігіенічных нарматываў - цягнуць накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да пяцісот базавых велічынь.

Урач-гігіеніст (загадчык аддзела гігіены)

Валожынскага РЦГiЭ _____________ С. А. Марчык

Панядзелак, 11 Кастрычнік 2021 17:48

Кадравыя змены

З 1 кастрычніка дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” прызначаны Дзмітрый Віктаравіч КНЯЗЕЎ.

Нарадзіўся ў вёсцы Гардынава нашага раёна ў 1975 годзе. Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці будаўніцтва дарог і аэрадромаў.

Усё працоўнае жыццё Д. В. Князева звязана з галоўнай дарожнай арганізацыяй раёна – ДРБУ № 167. Пачынаў майстрам, пасля быў інжынерам, апошнія пяць гадоў да назначэння на пасаду дырэктара – галоўным інжынерам.

«ПРАЦОЎНАЯ СЛАВА»

Панядзелак, 11 Кастрычнік 2021 17:42

Пяцёра абаронцаў для адной жанчыны

З сям’ёй ЧАРНЯЎСКІХ сустрэлася, калі яны ўпершыню ўсёй камандай прыбылі на агледзіны свайго новага, пакуль нядобраўпарадкаванага, жылля – дзвюх кватэр (2- і 1-пакаёвай у адным тамбуры) у новабудоўлі па вуліцы Савецкай. Як склалася, што гаспадары сталі ўладальнікамі адразу такой прывабнай для кожнага з нас жылплошчы? Усё вельмі проста. Вольга Мікалаеўна і Віталій Эдуардавіч гадуюць чацвярых дзяцей.

Разам прыгожая пара ўжо 13 гадоў. За гэты перыяд, як сцвярджаюць і ён, і яна, тысячу разоў упэўніліся, што сустрэча іх была невыпадковай, а рашэнне ісці па жыцці разам – правільным.

Так атрымалася, што пасля вяселля свайго першынца маладым людзям давялося чакаць 6 гадоў. Шмат гэта ці мала? Адзін Бог ведае. Аднак, па словах Вольгі, яна паспела спалохацца і нават задумацца над тым, каб узяць дзіця на выхаванне. Муж прасіў жонку не панікаваць, а рашэнне наконт прыёмнага бацькоўства падтрымаў. І тут – дзіва ды і толькі! Як толькі пачалі прывыкаць да адказнай думкі, амаль адразу высветлілася: у іх будзе свой нашчадак. Першынца назвалі Іванам. Праз два гады пасля яго нараджэння ў сям’і з’явіўся Сцяпан, а яшчэ праз два гады – Аляксей. Калі ж зноў прайшлі два гады, на той час ужо шматдзетная сям’я папоўнілася Міхаілам.

Вось так і атрымалася, што сімпатычная матуля – адзіная дзяўчынка ў камандзе з 5-і мужчын. Тата і муж – прыемны малады чалавек, выключны спецыяліст-электраманцёр РЭС, майстар на ўсе рукі. Дом у вёсцы Чэрневічы, у якім пакуль жыве сям’я, адрамантаваў самастойна. І жыллё ў Валожыне прапануе добраўпарадкаваць без прыцягнення старонніх спецыялістаў.

У кожнага з юных бландзінаў Чарняўскіх – свой унікальны характар, непаўторны тэмперамент і, падагрэтае бацькоўскай любоўю, імкненне да самавызначэння.

Іван амаль дарослы. Яму 7 гадоў. Гэта сур’ёзны чалавек, які нараўне з дарослымі займаецца выхаваннем малодшых братоў. Першы памочнік матулі ў кухонных справах і таты, калі той займаецца рамонтам аўтамабіля ці робіць штосьці па доме. Сцяпан стараецца ва ўсім быць падобным да брата. А вось Аляксей, хоць і прызнае аўтарытэт старэйшых, адрозніваецца яркім тэмпераментам. Што тычыцца Мішы – то гэта цэнтральнае звяно сям’і. 10-месячны хлопчык аб’ядноўвае ўсіх сваякоў у іх імкненні быць выхавацелямі і шчодра дзяліцца сваім жыццёвым вопытам.

На першы погляд можа падацца, што асаблівых правіл у сям’і няма. Але ўражанне гэта падманлівае. На самай справе бацькі проста ўмела ўплятаюць выхаваўчыя моманты ў паўсядзённасць. Кожнаму з малодшых Чарняўскіх прадастаўлена права быць самім сабой. Ім не даводзіцца выконваць загады, яны амаль з нараджэння добра ведаюць свае абавязкі. Спраўляюцца з імі, нібыта не зважаючы на іх ўвагі.

Вольга ж відавочна атрымлівае асалоду ад мацярынства. І хатнія абавязкі, якіх у яе нямала (паспрабуй накарміць столькі мужчын, да таго ж неабходна клапаціцца пра дом, агарод, курэй і г. д.), і гульні з дзецьмі, і прыём гасцей – ёй у радасць.

У Вольгі і Віталія ёсць родныя, а ў іх дзеці. Часам за іх шчодрым сталом збіраецца даволі шырокае кола сваякоў. Але, па іх словах, ім і сваёй сям’ёй добра. А, па маім разуменні, такая самадастатковасць сям’і – аснова яе шчасця. Хочацца пажадаць гэтай дружнай камандзе, каб наваселле і пераезд у райцэнтр адбыліся як мага хутчэй. Канешне, не ў маіх правілах умешвацца ў асабістыя справы людзей, усё ж скажу: чатыры юныя героі, безумоўна, маглі б стаць цудоўнай аховай для маленькай дзяўчынкі. Як кажуць, хай Бог дае!

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Валянціны КРАЎНЕВІЧ

«ПРАЦОЎНАЯ СЛАВА»

У кожнага чалавека ёсць свая “малая Радзіма” - месца, дзе ен нарадзіўся, дзе жыве са сваёй сям'ёй, сябрамі і знаёмымі, яго край. Для нас такой “малой Радзімай” з'яўляецца наш горад Валожын.

Вучні гімназіі №1 сталі ўдзельнікамі краязнаўчага падарожжа “Край Валожынскі мой, дарагая зямля…”, якое адбылося ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы, і было прымеркавана да Года народнага адзінства. Да гэтага мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Душы запаветны куток”.

Сямікласнікі даведаліся шмат новага і цікавага аб роднай зямлі, аб яе прыродзе, гісторыі.  Бібліятэкары распавялі дзецям пра вуліцы горада, помнікі, храмы, гістарычныя мясціны, а таксама, пра  значныя падзеі горада, пагаварылі пра знакамітых людзей, якія ўславілі Валожынскую зямлю. Завяршылася мерапрыемства  праглядам  відэароліка  “Валожынскі край”.

Панядзелак, 11 Кастрычнік 2021 11:37

Акцыя "Чыстый лес"

Работнікі занялі прызавыя месцы: Барадака Дзяніс Юр'евіч - І месца, Мацюлевич Інэса Зенонаўна - ІІІ месца.

6 кастрычніка для дзяцей 2-га класа Гімназіі № 1 супрацоўнікі Валожынскага музея правялі музейна-педагагічны занятак “Таямніцы бабулінай хаты”. Школьнікі даведаліся пра цікавыя рэчы ў сялянскай хаце, паглядзелі мультымедыйную прэзентацыю і мультфільм па тэме, а таксама пачаставаліся смачным хлебам, які быў спечаны па традыцыйнаму беларускаму рэцэпту.

В рамках мини-проекта взаимодействия воспитанники "Воложинского районного центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации" в очередной раз посетили Воложинский краеведческий музей. Для них сотрудники музея подготовили экскурсию «Зимородок – символ Воложинского района». Это было уже десятое посещение музея воспитанниками центра с начала этого года. В дальнейшем сотрудничество центра и музея продолжится.

2 кастрычніка 2021 на базу ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» была праведзена гульнёва-забаўляльная праграма «Мова беларуская»  для  навучэнцаў  ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Воложина». 

Старонка 435 з 544

Задайте вопрос