У кожнага чалавека ёсць свая “малая Радзіма” - месца, дзе ен нарадзіўся, дзе жыве са сваёй сям'ёй, сябрамі і знаёмымі, яго край. Для нас такой “малой Радзімай” з'яўляецца наш горад Валожын.
Вучні гімназіі №1 сталі ўдзельнікамі краязнаўчага падарожжа “Край Валожынскі мой, дарагая зямля…”, якое адбылося ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы, і было прымеркавана да Года народнага адзінства. Да гэтага мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Душы запаветны куток”.
Сямікласнікі даведаліся шмат новага і цікавага аб роднай зямлі, аб яе прыродзе, гісторыі. Бібліятэкары распавялі дзецям пра вуліцы горада, помнікі, храмы, гістарычныя мясціны, а таксама, пра значныя падзеі горада, пагаварылі пра знакамітых людзей, якія ўславілі Валожынскую зямлю. Завяршылася мерапрыемства праглядам відэароліка “Валожынскі край”.


