222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Адбылося свята вёскі Печаўшчына “Вёсачка мая, любы дарагі бацькоўскі кут”. У гэты прыгожы жнівеньскі дзень у вёсцы сабралася шмат людзей - карэнныя жыхары, дачнікі і госці. Свята прахлдзіла на падвор’і сям’і Ганны Анатольеўны Жвірко, дзе была арганізавана сцэнічная пляцоўка. На свяце віншавалі і ўзгадвалі амаль кожную сям’ю вёскі, віншавалі імяніннікаў Ганну Анатольеўну Жвірко і Ніну Чаславаўну Гардынец, клапатлівых матуль, шчырых працаўнікоў. У святочнай праграме гучала толькі вясёлая музыка. Людзі спявалі , танцавалі усміхаліся адзін аднаму.Кожны імкнуўся далучыць свой добры настрой да агульнай радасці, якую падарылі вяскоўцам работнікі Багданаўскага і Падбярэзска сельскіх цэнтраў культуры.
Сегодня Воложинский краеведческий музей является не только культурным, но и образовательным пространством. Сотрудники учреждения считают, что историко-краеведческое воспитание закладывает основы нравственности, гражданственности и патриотизма.
В настоящее время в учреждении проводится работа по реализации гражданско-патриотического проекта «От рядового до генерала», посвящённого нашему знаменитому земляку М.Ф. Букштыновичу. В рамках проекта сотрудники музея подготовили к печати буклет «Боевой путь М.Ф. Букштыновича – воложинского генерала», который содержит краткие биографические сведения военачальника, фотографии разных лет.
19.08.2021г. удзельнікамі самадзейнасці Суднікаўскага сельскага клуба было праведзена свята вескі Макасічы “Дзе радзіўся, там і прыгадзіўся”. На свяце прысутнічала старшыня Івянецкага сельвыканкама Яновіч Іна Раманаўна, якая павіншавала юбіляраў і ўручыла ім падарункі. Адзначылі таксама самага старэйшага жыхара вёскі і самага маленькага жыхара. Атрымалі падарунак і тыя ў каго арыгінальна аформлены падворкі. Парадывалі жыхароў і гасцей свята вясёлыя песні, байкі артыстаў і танцавальная праграма.
19 жніўня 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» прайшоў адзіны дзень інфармавання на тэму: Ключавыя аспекты «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», аб ходзе рэалізацыі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 ад 11 сакавіка 2004 года «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» ў Мінскай вобласці.
15.08.2021 года з канцэртнай праграмай “Як сабралі талаку” заслужаны аматарскі калектыў “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці выступіў з канцэртам у аграгардку Мажэйкава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
У гэты дзень калектыў “Гасцінец” наведаў Маламажэйкаўскую цэркаў- крэпасць 16 стагоддзя “Рождества Присвятой Богородицы” у вёсцы Мураванка Шчучынскага раёна.
14.08.2021 года ў рамках фестываля “Несвиж- 2021” заслужаны аматарскі фальклорны калектыў “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці выступіў з канцэртам “У сяброўскім карагодзе” , кампазіцыяй “Бітая дарожанька” .
У мэтах выканання Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады, на тэрыторыі Валожынскага раёна ў перыяд са жніўня па верасень 2021 года абвешчаны «Месячнік па зборы (нарыхтоўцы) другаснай сыравіны».
На тэрыторыі Мінскай вобласці і Валожынскага раёна ў перыяд з 1 па 10 верасня 2021 года будзе праходзіць акцыя «Адзіны дзень бяспекі».
У мэтах выканання Дзяржаўнай праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2021-2025 гады, на тэрыторыі Валожынскага раёна ў перыяд са жніўня па верасень 2021 года абвешчаны «Месячнік па зборы (нарыхтоўцы) другаснай сыравіны».