Галоўнай мэтай акцыі з'яўляецца развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці для зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын, таму галоўнай задачай з'яўляецца правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы, прапаганда бяспечных умоў жыццядзейнасці.
У рамках адзінага дня бяспекі адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанні першай медыцынскай дапамогі.


