222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Таццяна АКУШКА з Валожына цвёрда ўпэўнена: сын Уладзіслаў, дачушкі Дар’я і Аглая і ёсць галоўныя каштоўнасці яе жыцця.
Таццяна Вітальеўна нарадзілася ў вёсцы Чабаі. У яе выхаванні, акрамя бацькоў, актыўны ўдзел прымала бабуля Кацярына Валянцінаўна Іванчык – настаўніца пачатковых класаў. Яна часта брала маленькую ўнучку з сабой на працу. Магчыма таму юная Таня адчувала сябе сваёй у школе. Уменне роднага чалавека па-майстэрску ўпраўляцца з дзецьмі выклікала захапленне. Дзяўчынка старанна пераймала бабуліны паводзіны, манеры, запамінала і пры магчымасці выкарыстоўвала пэўныя выразы. Відавочна таму падчас гульняў з сяброўкамі заўсёды брала на сябе ролю старэйшай. Калі дочкі-маці, то маці абавязкова – яна, калі настаўнік-вучань, то вучань – хтосьці іншы. Зараз Таццяна са смехам каментуе былыя падзеі: «Што ж зробіш, я з маленства любіла быць мамай».
Якую прафесію магла выбраць дзяўчына з такімі памкненнямі? Безумоўна, настаўніцкую. Скончыла Нясвіжскі педагагічны каледж і, як і бабуля, стала настаўніцай пачатковых класаў. Працавала ў Пяршайскай школе, Валожынскай школе-інтарнаце. Пазней перайшла на працу ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і займела статус студэнткі ўніверсітэта імя Максіма Танка. Дарэчы, дыплом па спецыяльнасці «Сацыяльная работа» абараняла, калі чакала свой трэці жыццёвы падарунак – малодшую дачку.
Нарачонага яна сустрэла выпадкова. Аляксандр Вітальевіч ужо быў супрацоўнікам РАУС і часта нёс службу па ахове правапарадку на дыскатэках. Аднойчы падчас такога мерапрыемства ў кінатэатры «Юнацтва» малады чалавек звярнуў увагу на бязмежна абаяльную, прыгожую і ўсмешлівую дзяўчыну. З той пары яны разам. Ствараць шматдзетную сям’ю не планавалі, аднак сёння не ўяўляюць свайго жыцця без горача любімых траіх нашчадкаў.
У гэтай сям’і пануюць давер і павага. Тут кожны – асоба, кожны мае права на выказванне думкі. Аднак усе прызнаюцца, што менавіта яна, маці і жонка, і ёсць галоўнае звяно ў іх моцным ланцужку. Таццяна і сапраўды валодае якасцямі, што лічацца лідарскімі. Энергічнасці, рашучасці можна толькі пазайздросціць. А колькі творчых задумак і арганізатарскіх здольнасцей у гэтай маладой жанчыны! Яе жыццёвае крэда – рух уперад. Яна павінна пастаянна быць чымсьці занятай. Вось завіхаецца на кухні, каб смачна накарміць сваю немалую каманду, вось – на веласіпеднай прагулцы з дзецьмі ці ў час заплыву ў басейне з мужам. Да таго ж яна з задавальненнем займаецца вязаннем і час ад часу бярэ ў рукі баян.
Ва ўтульнай кватэры Акушкаў цёпла і весела. Тут, калі госці, то ўсё ад душы – і пачастункі, і забавы, і сюрпрызы. Яны любяць настольныя гульні, часта спяваюць у караоке, ладзяць сямейныя святы – у першую чаргу дні нараджэння, Новы год, Каляды, Вялікдзень.
Галоўнае, да чаго імкнуцца бацькі, – каб дзеці былі здаровымі, шчаслівымі і сябравалі паміж сабой. Паназіраўшы за тым, як старэйшыя Уладзіслаў і Даша няньчаць маленькую пястушку Аглаю, у іх узаемнай схільнасці немагчыма ўсумніцца.
Уладзіслава ўвогуле можна лічыць дарослым. У свае 15 гадоў ён даволі, самастойны, сур’ёзны чалавек. Хоць па натуры спакойны, але мэтанакіраванасць – нібы ў маці. Стараецца паспяваць адразу ў некалькіх сферах. Добра вучыцца, скончыў музычную школу па класе трубы, з’яўляецца пастаянным удзельнікам школьных мерапрыемстваў і аматарскіх спекталяў, чытае матывацыйную літаратуру і марыць стаць перакладчыкам з нямецкай мовы.
Прыгажуня Даша выклікае ўражанне поўнай самадастатковасці. Прызнаецца, што нічога не мае супраць артыстычнай кар’еры ці рэалізацыі сябе ў сферы, дзе дапамагаюць з пошукам уласнага стылю. Таму аддае перавагу такім заняткам, як спевы, маляванне, фотамастацтва. Пры гэтым цудоўна паспявае па ўсіх школьных прадметах. А яшчэ яна іграе на цымбалах, захапляецца біялогіяй і часта разам з матуляй стварае кулінарныя шэдэўры.
Што тычыцца Аглаі, то ў гэтай дзяўчынкі таксама ёсць і характар, і харызма. Яна ў два з палавінай гады не толькі добра размаўляе, але і спявае. Можа нават прадэманстраваць даволі складаныя гімнастычныя практыкаванні. Вызначаецца неўласцівай для дзяцей такога ўзросту камунікабельнасцю і стараецца ні ў чым не адставаць ад старэйшых браціка і сястрычкі, з якіх, па словах маці, перыядычна «ўе вяроўкі».
Старэйшага мужчыну ў сям’і дома я не застала, але жонка і дзеці, расказваючы сваю сямейную гісторыю, раз-пораз звяртаюцца да яго
аўтарытэту. Таццяна паведаміла, што ў адносінах з другой палавінай стараецца захаваць давер і шчырасць. Аляксандр імкнецца да таго ж. Таму пра іх пару можна смела сказаць: яны не проста муж і жонка, а самыя сапраўдныя, верныя сябры і аднадумцы.
Любячае сэрца маладой жанчыны – безумоўны падмурак, на якім трымаецца гэта сям’я. Таццяна нібы нарадзілася на свет для таго, каб быць берагіняй для тых, каго любіць. Настолькі гарманічна ўпісваецца яна ў чароўны вобраз. Напярэдадні цудоўнага свята шматдзетная матуля папрасіла перадаць найлепшыя пажаданні ўсім жанчынам, якія гэтак жа, як і яна, знайшлі сваё шчасце ў мацярынстве.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Нядаўна ў Валожын завітала група жанчын, што з’яўляюцца слухачкамі Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту – сацыяльнага праекта, які рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў» з мэтай паляпшэння якасці жыцця пажылых (ва ўзросце пасля 60 гадоў) грамадзян праз нефармальную адукацыю, валанцёрскую дзейнасць, стварэнне ўмоў для развіцця сацыяльных кантактаў і творчай актыўнасці.
Ужо не першы раз кіраўнік групы «Краязнаўства» і клуба «Падарожнік», што таксама працуе пры ўніверсітэце, Софія Абрамаўна Верцяліб і валанцёр-выкладчык Святлана Мікалаеўна Машчанка, якая падтрымлівае пастаянную сувязь з супрацоўнікамі Валожынскага музея, звяртаюцца з просьбай арганізаваць знаёмства аматараў гісторыі з найбольш адметнымі мясцінамі нашага раёна.
Па словах Святланы Мікалаеўны, кірунак краязнаўства – самы запатрабаваны ва ўдзельнікаў праекта, якія любяць падарожнічаць. Вось і на гэты раз у Валожын завіталі тыя, хто з задавальненнем звяртаецца да мінуўшчыны і хоча як мага больш ведаць пра Беларусь у цэлым і пра яе асобныя населеныя пункты. Валожын – адзін з малых гарадоў нашай краіны, дзе літаральна кожны будынак дыхае даўніной. І гэта вельмі ацанілі шаноўныя госці.
Вандроўнікі пабывалі ў музеі, дзе пазнаёміліся з яго экспазіцыяй. Дырэктар установы Наталля Паўлаўна Лоўчая правяла для іх відэапрэзентацыю пра фотамастака Бенядзікта-Генрыха Тышкевіча, чые жыццё і творчасць былі цесна звязаны з Валожыншчынай на прыканцы ХIХ стагоддзя. Затым Ніна Уладзіміраўна Бобрык запрасіла групу на экскурсію па вуліцах райцэнтра. Сярод слухачак Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту ёсць людзі розных нацыянальнасцей і рэлігійных кірункаў. Таму яны палічылі горад, што заўсёды існаваў на сутыкненні культур, – адным з самых цікавых месцаў на карце Беларусі. Асаблівыя эмоцыі ва ўдзельніц экскурсіі выклікалі культавыя пабудовы – касцёл, царква, іешыва. Прыйшлі ў захапленне яны і ад палацава-паркавага ансамля графа Тышкевіча.
На гэты раз сярод візіцёраў аказалася ўраджэнка Валожына Антаніна Раманаўна Шакун, дзяцінства якой прайшло на вуліцы Леніна. Жанчына таксама падзялілася сваімі ўспамінамі пра родны горад.
Наступнымі пунктамі падарожжа сталі экалагічная сцежка ў Налібоцкай пушчы і аграсядзіба «Налібоцкія васількі», дзе гаспадары Васіль і Марыя Шакуны пачаставалі гасцей стравамі беларускай кухні.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Цэнтральны апарат Мінпрыроды на чале з намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандрам Корбутам 10 кастрычніка добраўпарадкаваў тэрыторыю на ўчастку перасячэння аўтадарогі Р58 Мінск - Калачы - Мядзел (Мінская вобласць) і М14 (другая кальцавая вакол Мінска). Супрацоўнікі міністэрства і Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя высадзілі 200 дрэў і кустоў. Акцыя "Дзень азелянення" пад лозунгам "Пасадзі дрэва" праходзіць у рамках глабальнай экалагічнай кампаніі "Добраўпарадкуем малую радзіму", каб звярнуць увагу на важнасць азелянення і навядзення парадку на зямлі.
Азімыя збожжавыя ў Беларусі пасеяны на 1,394 млн га плошчаў, што складае 99 працэнтаў ад плана, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» информирует о результатах надзора за содержанием территорий населенных пунктов, организаций и предприятий всех форм собственности в Воложинском районе за период с 01.10.2020 года по 13.10.2020 года.
Субъектами хозяйствования проведена следующая работа:
РУП «Воложинский жилкоммунхоз» и сельскими Советами проводится работа по очистке кладбищ.
В г. Воложин субъектами хозяйствования проводится уборка опавшей листвы, очистка закрепленных территорий: Воложинский УЭС, ГУО «Детский сад № 2», ОАО «Воложинский льнозавод», Филиал «Энергосбыт» и Филиал «Энергонадзор», ЛДД612.
Обкошены прилегающие территории ООО «Воложинэнерго», ООО «Ведатранзит», ООО «ОлВермонтаж», магазин «Евроопт».
Проводится покос сорной растительности на закрепленных территориях: ВЧ 30695, Воложинский РЭС.
РУП «Воложинский жилкоммунхоз» - скашивается сорная растительность на общедоступных территориях г. Воложина, проводится очистка контейнерных площадок и прилегающей к ним территории, убирается опавшая листва с улиц г. Воложина.
Проведены работы по проведению уборки фруктового сада ОАО «Воложинская райагропромтехника», Филиал КУП «Минскоблдорстрой» «ДРСУ № 167», РУП «Воложинский жилкоммунхоз», Воложинским РЭС.
По состоянию на 13.10.2020 года, были выявлены следующие нарушения санитарного законодательства по г. Воложину:
ООО «Залянис» - не очищена территория контейнерной площадки.
Воложинское райПО - не проведен покос территории, прилегающей к овощехранилищу г.Воложине. Замусорена территория бывших торгово-распределительных складов. Не было проведено скашивание сорной растительности на территории прилегающей к магазину «Эдельвейс».
РУП «Воложинский жилкоммунхоз» - не убрана опавшая листва на общедоступных территориях по ул. Партизанская, 31, 31а, 35, ул. М. Горького, 3, ул. Гагарина, 10, сквера по ул. 50 лет Октября, пешеходная зона по ул. Щербины, общежития по ул. Белорусская, сквера по ул. Чапаева, автостоянки по ул. Советская, ул. Чапаева, сквера перед стадионом, и сквера перед амфитеатром.
Не обкошены территории по ул. Я. Коласа, прилегающие к дому № 22 по ул. Партизанская, возле пешеходного перехода по ул. Белорусская, ул. Чапаева, общежития по ул. Пушкина, гаражного кооператива по ул. Чапаева, аллеи по ул. Щербины, высаженной в честь 75-летия освобождения Беларуси.
Не убраны свалки отходов с территорий прилегающих к котельным по ул. Пушкина и пер. Садовый.
Не своевременно очищаются от растительных и бытовых отходов территории прилегающие к контейнерным площадкам по ул. Белорусская, Пушкина, Садовая, Партизанская, в гаражных кооперативах.
Не убрана опавшая листва с территории прилегающей к база Филиала «Автомобильный парк № 14».
КСУП «Подберезье» - разломано ограждение и не обкошена территория скважины д.Подберезь.
КСУП «Саковщина-Агро» - разломано ограждение и не обкошена территория скважины а.г. Саковщина, отсутствует ограждение скважины в д. Августово. Не обкошена территория прилегающая к сенажной траншее. Не обкошена территория прилегающая к котлопункту, не содержалась в чистоте территория МТК «Макаровка».
ООО «ТоргМаркетЭкспорт» - не обкошены прилегающая и собственная территория.
АЗС № 34 г.п. Ивенец – территория не очищена от строительных отходов.
Рынок г.п. Ивенец – территория контейнерной площадки не очищена от отходов, не обкошена.
По вышеуказанным нарушениям подготовлены рекомендации, контроль исполнения мероприятий осуществляется согласно установленным срокам.
Специалистами Воложинского РЦГиЭ проведен мониторинг 190 объектов и территорий, нарушения выявлены - 120, что составляет 63,1 %. Руководителям субъектов хозяйствования направлено 56 рекомендаций, 76 информационных писем. Проверено территорий прилегающих к домам усадебного типа 678, нарушения в содержании выявлены на - 89. Гражданам направлены предупреждения. На общедоступных территория г. Воложина выявлено и по предложениям санитарной службы ликвидировано 7 свалок мусора.
Мероприятия профилактического и предупредительного характера за соблюдением законодательства Республики Беларусь в области санитарно-эпидемиологического благополучия населения на субъектах хозяйствования продолжаются.
Врач-гигиенист Н.М. Булова
Государственное учреждение «Воложинский районный центр гигиены и эпидемиологии» в связи с неблагополучной эпидемиологической ситуацией, и с целью профилактики коронавирусной инфекции и других респираторных вирусных инфекций в рабочих коллективах предлагает неукоснительно исполнять следующие нормативные акты:
1. «Общие санитарно-эпидемиологические требования к содержанию и эксплуатации капитальных строений (зданий, сооружений), изолированных помещений и иных объектов, принадлежащих субъектам хозяйствования», утвержденных Декретом Президента Республики Беларусь от 23.11.2017 № 7:
7. Все поверхности помещений объектов (полы, стены) должны подвергаться мойке и дезинфекции.
10. На объектах должна быть аптечкапервой помощи универсальная с перечнем вложений, установленным Министерством здравоохранения, и обеспечен контроль за сроками годности лекарственных средств.
33. Производственные и санитарно-бытовые помещения объектов оборудуются умывальными раковинами для мытья рук с подводкой горячейи холодной проточной воды, со стационарным смесителем, а также дозатором с жидким мылом и средством дезинфекции для обработки рук, полотенцами разового пользования или устройством для сушки рук.
2. СП № 17-69РБ98 «Общие требования по профилактике инфекционных и паразитарных заболеваний», утверждены Постановлением Главного государственного санитарного врача Республики Беларусь 29.04.98 г. № 18:
21.2. Организации, учреждения и предприятия обязаны:
разрабатывать и проводить комплексные организационные, инженерно-технические, гигиенические и противоэпидемические мероприятия, направленные на предупреждение и ликвидацию загрязнения окружающей среды, оздоровление условий труда, быта и отдыха населения, предупреждение возникновения и распространения инфекционных заболеваний. Справочно – приказ и (или) план мероприятий по профилактике коронавирусной инфекции и гриппа на предприятии.
3. Санитарные нормы и правила «Требования к организации и проведению санитарно-противоэпидемических мероприятий, направленных на предотвращение заноса, возникновения и распространения гриппа и инфекции COVID-19», утвержденные постановлением Министерства здравоохранения Республики Беларусь 10.04.2020 года № 37:
п. 42.3.6. на промышленных предприятиях, транспортных организациях, на объектах торговли и общественного питания:
п. 42.3.6.1. проведение в установленном порядке ежесменной влажной уборки санитарно-бытовых помещений с использованием дезинфицирующих средств, разрешенных к применению для этих целей в соответствии с инструкцией по применению;
п. 42.3.6.2. обеспечение средствами индивидуальной защиты органов дыхания работников, непосредственно занятых обслуживанием населения.
Ознакомиться с указанными документами можно на сайте - minzdrav.by – нормативно правовая база – технические нормативно правовые акты - полные тексты ТНПА, или на сайте pravo.by.
Врач-гигиенист Н.М. Булова
14 кастрычніка 2020 года з 12.00 да 13.00 ў Валожынскім райвыканкаме прамую тэлефонную лінію правядзе старшыня Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Чысцякова Вера Віктараўна.
Осень богата на профессиональные праздникиособенных людей – образованных, возвышенных, интеллигентных, мудрых и невероятно интересных. Символично, что день учителя и день работников культуры стоят в календаре рядом.
По традиции в первое воскресенье октября Воложинщина чествовала работников образования. Накануне своего профессионального праздника в центре культуры г. Воложина собрались педагоги со всего района.
Награды разного уровня заслуженно получили наши учителя.
Сердечно поздравил Воложинскую учительскую семью первый заместитель председателя Минского облисполкома Сергей Викторович Левкович и вручил грамоты и благодарности председателя Минского областного исполнительного комитета.
Председатель Воложинского районного исполнительного комитета Евгений Михайлович Крукович также поздравил учителей с праздником и отметил труд лучших работников образования.
Учителя и воспитатели, директора и специалисты получили награды от начальника управления по образованию, спорту и туризму Воложинского райисполкома Татьяны Николаевны Крикало.
Учителя – это не только образованные и интеллигентные люди, но и люди с высокой гражданской позицией. От имени Воложинской районной организации РОО «Белая Русь» Викентий Николаевич Адамович, член Совета районной организации, начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Воложинского райисполкома поздравил педагогов и вручил ценные подарки активистам объединения.
А накануне своего профессионального праздника в районной библиотеке в Воложине библиотекари и музыканты, вокалисты и хореографы, режиссеры и артисты принимали поздравления, благодарности и подарки. Чествовали работников культуры, которые дарят людям тепло, любовь и радость.
Анна Михайловна Кононович, заместитель председателя районной организации пожелала работникам культуры крепкого здоровья, вдохновения, творческого поиска новых успехов и побед.
Удзел у месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый прымуць працоўныя калектывы, жыхары рэгіёну. Будуць праведзены работы па ўборцы тэрыторый у населеных пунктах ад восеньскай лістоты, сухастою, смецця, несанкцыянаваных звалак, плануецца ўборка прыдарожных палос, тэрыторый ва ўгоддзях лясгасаў, на іншых аб'ектах, азеляненне і іншыя працы.
Сельгасарганізацыі Беларусі ўбралі бульбу з 21,3 тыс. га, што складае 84,9 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.