Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

1 октября 2020 года на базе Воложинского районного центра культуры для жителей города Воложина совместно с Центральной районной библиотекой проведена концертно-развлекательная программа «Жизни осень золотая», посвященная Дню пожилых людей. Музыкальные поздравления дарили присутствующим солисты районного центра культуры, солисты и вокальные коллективы народного хора ветеранов труда «Поющие сердца» и клуба пожилых людей «Верас» районного центра культуры. Праздник продолжился танцами, конкурсами, играми и чаепитием в фойе центра культуры.

Аўторак, 06 Кастрычнік 2020 11:36

Педагогі прымалі віншаванні

Цудоўнае свята, прысвечанае Дню настаўніка, адбылося ў кінатэатры «Юнацтва». Сюды сабраліся шматлікія работнікі сістэмы адукацыі Валожыншчыны. Павіншаваць іх на мерапрыемства завітала кіраўніцтва вертыкалі ўлады вобласці і раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Пасля прыгожага ўступу, які яшчэ раз падкрэсліў высокае грамадскае значэнне педагогаў у фарміраванні будучыні нашай краіны, слова ўзяў першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Віктаравіч Ляўковіч. Ён адрасаваў шчырыя віншаванні з прафесійным святам усім, хто шмат гадоў аддае веды вучням, ветэранам працы і тым, хто сёлета ўпершыню сустрэўся з дапытлівымі і гарэзлівымі вачамі выхаванцаў. На завяршэнні сваёй прамовы Сяргей Віктаравіч выканаў прыемную місію ўзнагароджання. Ганаровыя граматы Мінаблвыканкама за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм і значны ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення атрымалі дырэктары Ракаўскай СШ Ганна Генадзьеўна Віктаровіч, Івянецкай СШ Юзэфа Іосіфаўна Кулак, Вішнеўскага ВПК Ала Віктараўна Клімкова, педагог-арганізатар Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя Наталля Фадзееўна Жылевіч. Падзякі Мінаблвыканкама за шматгадовую выніковую прафесійную дзейнасць па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення аб’яўлены дырэктару Сівіцкага ВПК Людміле Іосіфаўне Бібік, настаўніку фізікі Ракаўскай СШ Ірыне Францаўне Уласавай, выкладчыку Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя Вользе Вікенцьеўне Жылевіч і метадысту гэтай установы адукацыі Алене Уладзіміраўне Рамановіч, настаўніку пачатковых класаў Суднікаўскай СШ Святлане Зіноўеўне Зуй, намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці ДЦРД «Расінка» Алене Юр’еўне Нахай і намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 2 г. Валожына Кацярыне Анатольеўне Паўлюк.

Затым вялікая настаўніцкая сям’я прымала словы віншавання і прызнання ад старшыні райвыканкама Яўгена Міхайлавіча Круковіча, які адзначыў, што прафесія педагога адна з самых высакародных. Яна дзіўна спалучае ў сабе маладосць душы і мудрасць слова, штодзённую нялёгкую працу і свята перамогі ведаў. Нельга пераацаніць ролю настаўніка ў жыцці кожнага чалавека. Менавіта гэтыя людзі фарміруюць інтэлектуальную і маральную аснову грамадства. Асобныя словы ўдзячнасці ён адрасаваў ветэранам працы, што з’яўляюцца прыкладам для маладых педагогаў, узорам глыбокай вернасці свайму прызванню. Яўген Міхайлавіч уручыў Ганаровыя граматы райвыканкама настаўніку беларускай мовы і літаратуры Івянецкай СШ Вользе Міхайлаўне Бібік, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце Сакаўшчынскага ВПК Алене Алегаўне Буклыс, дырэктару Пяршайскага ВПК Святлане Леанідаўне Ламака, а таксама Падзякі райвыканкама трынаццаці работнікам сферы адукацыі. Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама за добрасумленную плённую працу, дасягнутыя поспехі ў арганізацыі адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў атрымалі галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Валянціна Валер’еўна Башаркевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ракаўскай СШ Вольга Чаславаўна Багарэвіч, настаўнік хіміі СШ № 1 г. Валожына Святлана Мікалаеўна Рубацкая, настаўнік гісторыі Івянецкай СШ Ірына Мікалаеўна Чуйко.

Старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч Бібік узгадаў, што людзі, якія нясуць веды і перадаюць іх маладому пакаленню, заслугоўваюць асаблівай павагі і пашаны. Ён пажадаў педагогам поспехаў у іх нялёгкай, але такой важнай працы, міру і дабра і ўзнагародзіў Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў дырэктара цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Марыю Валянцінаўну Кушнір і дырэктара СШ № 2

г. Валожына Аляксандра Мікалаевіча Уланчыка.

Прысутным у зале было прыемна пачуць у свой адрас шчырыя словы віншавання ад начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Таццяны Мікалаеўны Крыкала. Яна адзначыла, што прафесія настаўніка патрабуе высокага прафесіяналізму, душэўнай чысціні і шчодрасці, бацькоўскай спагады і невычэрпнай любові да выхаванцаў, і ўсімі гэтымі якасцямі, несумненна, валодаюць педагогі Валожыншчыны, і ўзнагродзіла дванаццаць з іх Ганаровымі граматамі і Падзякамі ўпраўлення.

З найлепшымі пажаданнямі да педагагічнай грамадскасці раёна звярнулася старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя Мікалаеўна Камінская. Яна ўручыла Ганаровыя граматы Мінскага абкама і Валожынскага райкама прафсаюза члену прэзідыума райкама, дырэктару СШ № 2 г. Валожына Аляксандру Мікалаевічу Уланчыку і старшыням пярвічных прафсаюзных арганізацый устаноў: настаўнікам інфарматыкі СШ № 2 г. Валожына Наталлі Фёдараўне Маркевіч і Сакаўшчынскага ВПК Святлане Іванаўне Гішман, педагогу дадатковай адукацыі ДЦРД «Расінка» Любові Генадзьеўне Кербедзь.

Адзінаццаць педагогаў раёна атрымалі памятныя падарункі ад раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» з рук члена савета Вікенція Мікалаевіча Адамовіча, які яшчэ раз адзначыў, што настаўнік – не проста прафесія, а вялікі гонар і высокая адказнасць за будучыню нашай краіны.

На заканчэнні работнікам адукацыі падарылі цудоўныя музычныя віншаванні работнікі культуры раёна – інструментальны ансамбль педагогаў Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў «Ars Longa» і арт-група «Новыя сваякі» раённага Цэнтра культуры.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтар

Мерапрыемства прайшло ў суботу на базе сядзібы «Хата Адася» непадалёк вёскі Родзеўшчына.

Урачыстасць сёлетняга свята раздзялілі з хлебаробамі Валожыншчыны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Алег Аляксеевіч Семянчук, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Віктараўна Якубіцкая, кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Сяргей Анатольевіч Хільман, ганаровыя госці са Стаўбцоўскага і Клецкага раёнаў.

Як адзначыў у сваім выступленні кіраўнік Валожыншчыны Яўген Міхайлавіч Круковіч, сёлета работнікам аграпрамысловага сектара, якія добрасумленна працавалі, адказна і гаспадарліва ставіліся да зямлі-карміцелькі, удалося дасягнуць нядрэнных вынікаў. Гаспадаркі раёна сабралі 77 тысяч тон зерневых пры сярэдняй ураджайнасці 34 ц/га. Гэта на 11 тысяч тон больш, чым у 2019 годзе. Атрымана 7 тысяч тон рапсу – плюс 2,2 тысячы тон да леташняга намалоту з сярэдняй ураджайнасцю па раёне 17 ц/га.

Кіраўнік раённай вертыкалі ўлады, аддаючы даніну глыбокай павагі ўсім, хто прымаў удзел ва ўборцы ўраджаю, шчыра прывітаў камбайнераў, вадзіцеляў, спецыялістаў, кіраўнікоў гаспадарак і ўсіх, хто, дзякуючы сваёй працавітасці, прафесійнаму майстэрству і высокай адказнасці, адданасці роднай зямлі, зрабіў усё магчымае, каб хлебны каравай Валожыншчыны стаў больш важкім.

Неўзабаве Яўген Міхайлавіч выканаў ганаровую місію, узнагародзіўшы лепшых на сёлетнім жніве. Пераможцамі раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы зерневых і зернебабовых культур сярод экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў прызнаны:

1-е месца – экіпаж камбайна «Лексіён-560» КСУП «Пяршаі-2014» у складзе Аляксандра Ліпеня і Дзмітрыя Андросенкі, якія намалацілі 1994 тоны; 2-е месца – экіпаж «КЗС-1218» ААТ «Лоск» (старшы камбайнер Аляксандр Гасціловіч) з намалотам у 1613 тон; 3-е месца – экіпаж «ДОН-1500Б» ААТ «Агра-Дубінское» ў складзе Івана Саломкі і Паўла Несцярэнкі (1491 тона).

Сярод маладзёжных экіпажаў 1-е месца заняў камбайнер ААТ «Валожынскае» Павел Паляшчук, які на «Лексіёне-770» намалаціў 2923 тоны. На 2-м месцы – экіпаж «КЗС-1218» КСУП «Пяршаі-2014» у складзе Дзмітрыя Гуда і Яўгена Ражка. Разам яны намалацілі 1457 тон. Тройку лідараў замкнуў камбайнер з ААТ «Лоск» Уладзіслаў Ярота. На «КЗС-1218» ён намалаціў 1376 тон.

Сярод вадзіцеляў 1-е месца належыць Аляксандру Русіновічу з КСУП «Сакаўшчына-Агра»: на аўтамабілі «ГАЗ-САЗ-3507» ён перавёз 2635 тон зерня. На 2-м месцы – Аляксей Ванслаў з КСУП «Валожынскае», які працуе на «МАЗе-5551» (2615 тон), а на 3-м – вадзіцель ААТ «Агра-Дубінское» Аляксандр Саломка («МАЗ-555142», 2107 тон).

Лепшымі маладымі вадзіцелямі сталі Сяргей Голуб з КСУП «Пяршаі-2014» («ГАЗ-САЗ-35071», 2416 тон), Аляксандр Голуб («Пяршаі-2014», «МАЗ-555142», 1999 тон) і Андрэй Інфаровіч з КСУП «Валожынскае» («МАЗ-6501», 1370 тон).

Сярод звёнаў аператараў зернесушыльных установак лепшым прызнана звяно СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» (аператары Аляксандр Анікін і Уладзімір Бойка): умоўная колькасць апрацаванага зерня склала 9210 тон. За імі – звяно КСУП «Пяршаі-2014» (Валянцін Халевіч і Юрый Загорскі) з паказчыкам 6898 тон. На
3-м месцы звяно ААТ «Агра-Дубінское» (Дзмітрый Мамонька і Сяргей Бялоў), апрацаваны 4184 тоны зерня.

Лепшымі галоўнымі аграномамі прызнаны Мікалай Пярловіч (СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз»), Пётр Язерскі (ААТ «Агра-Дубінское») і Віктар Трус (ААТ «Багданаўскае»). Лепшым галоўным інжынерам стаў Казімір Багуслаўскі з ААТ «Агра-Дубінское».

Сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна 1-е месца заняло СГУ «Бабровічы» (на 1 верасня 2020 года валавы збор зерня на адзін бала-гектар пасяўной плошчы склаў 177,5 кг), 2-е месца – ААТ «Агра-Дубінское» (валавы збор 144,6 кг) і 3-е месца – ААТ «Багданаўскае» (144,1 кг).

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Наталля Віктараўна Якубіцкая, якая таксама павіншавала работнікаў сельскай гаспадаркі нашага раёна з важкім караваем, шчыра падзякавала за плённую працу працаўнікам хлебнай нівы. Яна ўручыла Ганаровую грамату за подпісам старшыні Мінскага аблвыканкама галоўнаму інжынеру СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» Сяргею Найдзёну: па выніках уборачнай кампаніі 2020 года ў гаспадарцы гатоўнасць збожжаўборачных камбайнаў на 1 жніўня 2020 года склала 100%, сезонная выпрацоўка на 1 умоўны збожжаўборачны камбайн 787,74 тоны. А Падзяка старшыні абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлена Івану Бандаровічу, камбайнеру КСУП «Пяршаі-2014». Падчас жніва ён рупіўся на камбайне «КЗС-1218», умоўны намалот склаў 1460,89 тоны.

Узнагароды ад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручыў парламентарый Алег Аляксеевіч Семянчук. Падзякі за подпісам старшыні Палаты атрымалі вядучы эканаміст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Святлана Мількота і інжынер па ахове працы і тэхніцы бяспекі ААТ “Валожынскі льнокамбінат” Тамара Карсакова.

Прыемныя моманты на гэтым не закончыліся. На імправізаваную сцэну выйшла старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Галіна Фадзееўна Рай. Падзякі БСЖ атрымалі вадзіцель ААТ «Багданаўскае» Ганна Пальчэўская, аграном СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» Аксана Анікіна, бухгалтар ААТ «Лоск» Святлана Гасціловіч, памочніцы камбайнера ААТ «Агра-Дубінское» Ніна Троцкая і Людміла Рагачэвіч, а таксама загадчык склада КСУП «Валожынскае» Надзея Астапава.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

22 кастрычніка для жыхароў Мінскай вобласці правядуць электронны кірмаш вакансій.

Беларусь набудзе акцыі Міжнароднай фінансавай карпарацыі амаль на $11,4 млн. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 580 ад 3 кастрычніка, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Панядзелак, 05 Кастрычнік 2020 09:09

Концерт ко Дню учителя

01 октября в актовом зале Городьковского учебно-педагогического комплекса школы - сад состоялся концерт ко Дню учителя. Совместными усилиями школьников, педагогов школы-сад и учащимися Городьковской школы искусств, её учителями,зрителям был подарен праздничный концерт.

Панядзелак, 05 Кастрычнік 2020 09:06

Взаимодействие для решения общих задач

Соблюдение требований законодательства – одна из главных задач при исполнении служебных обязанностей каждого работника.

Так в целях повышения уровня профессиональной деятельности при проведении дознания по пожарам, а также предупреждения преступлений, связанных с превышением служебных полномочий и служебной халатности, с работниками Воложинского районного отдела по чрезвычайным ситуациям представители прокуратуры провели инструктивное занятие.

Заместитель прокурора Воложинского района Евгений Маркевич ознакомил всех присутствующих с типичными недостатками, допускаемыми при проведении дознания по фактам пожаров, а также осветил тему антикоррупционного законодательства.

По завершении занятия представители двух ведомств отметили, что подобные мероприятия способствуют не только повышению уровня профессиональных знаний, но и единообразному применению нормативных правовых актов при проведении проверок по фактам пожаров.

Панядзелак, 05 Кастрычнік 2020 09:04

У Печах абнавілі Алею герояў

Напярэдадні 80-гадовага юбілею 72 гвардзейскага аб'яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў 25 верасня ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё адноўлёнага мемарыяльнага комплексу "Алея герояў". Ён быў створаны ў Печах у 1972 годзе і час унёс свой адбітак. Па ініцыятыве кіраўніцтва цэнтра, а таксама глыбокапаважаных ветэранаў і пры садзейнічанні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, тэрыторыя і сам мемарыял прынялі новае аблічча, піша газета "Адзінства".

Беларусь прапанавала правесці Еўразійскі эканамічны форум у Мінску ў снежні ў вочным фармаце. Аб гэтым напісала на сваёй старонцы ў Facebook памочнік старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Ія Малкіна, паведамляе БЕЛТА.

Старонка 1035 з 1384

Задайте вопрос