222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Кварты, збаны і скарбонкі. У Мінскай вобласці актыўна аднаўляецца ганчарнае рамяство, паведамляе Беларусь 1.
Забарона на наведванне лясоў знята на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.
1 верасня натарыусы Мінскай абласной натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян, дзеці якіх з'яўляюцца навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, па пытаннях, звязаных з правядзеннем натарыяльных дзеянняў.

Гаспадыню дома № 3, што па вуліцы Набярэжнай у Судніках, Святлану Сцяпанаўну ЮДЭНКА мы засталі ў дамашняй абстаноўцы выпадкова. Жанчына працуе па графіку, таму адзін з будных дзён прысвяціла хатнім клопатам, займалася любімай справай большасці беларусак – марынавала памідоры. Мы ж зазірнулі ў яе двор таму, што даведаліся: дом, у якім жыве сям’я, не новы, але менавіта цяперашнія гаспадары далі яму і ўчастку іншае жыццё.
Літаральна шэсць гадоў таму тут панавала запусценне. Былыя гаспадары з’ехалі, пакінуўшы пасля сябе ледзь не руіны. А вось муж і жонка Юдэнкі прыклалі рукі да закінутай сядзібы, так што сёння яна радуе вока. Праўда, і зараз работы працягваюцца, але ж колькі ўсяго зроблена! Жыллё і звонку, і ўнутры мае ўтульны, дагледжаны выгляд. Навокал таксама парадак. З’явіліся новыя гаспадарчыя пабудовы і гонар гаспадара – лазня.
Мы сядзім у невялічкай альтанцы, па даху якой барабаняць кроплі дажджу, і гэта разам з прыемнай усмешкай субяседніцы стварае атмасферу цяпла і прыемнасці. Святлана Сцяпанаўна знаёміць мяне са сваёй гісторыяй.

Сям’я перабралася ў Суднікі з Казахстана. Аляксандр Уладзіміравіч – аграном са стажам – атрымаў прапанову наконт работы. Жонка, нібы тая дэкабрыстка, мужа падтрымала. Ды і як было не падтрымаць? Умовы ў беларускай гаспадарцы аказаліся прывабнымі. Ім прадаставілі жыллё, стабільны заробак. Да таго ж сама Святлана напалову беларуска, хоць раней ніколі на гістарычнай радзіме не бывала. Перасяленцы задаволены акружэннем, падтрымкай кіраўніцтва ААТ «Суднікаўскі» і цудоўным стаўленнем да сябе мясцовага насельніцтва. Прывыклі і да іх гаворкі, спрабуюць чытаць па-беларуску. У гэтай справе галоўны памочнік – наша «Працоўная слава». «На прыгожай беларускай зямлі хочацца жыць і працаваць», – прызнаецца жанчына. Іх дочкам, а яны даволі дарослыя дзяўчаты (Аксане 24 гады, Вераніцы – 20) таксама падабаецца ў нашай краіне. Я са здзіўленнем даведалася: маладая жанчына, якая не адмовіла мне ў гутарцы, ужо мае ўнучку. Пястушка Ева – частая і жаданая госця ва ўтульным доме дзядулі і бабулі.

Святлана Сцяпанаўна паскардзілася, што пакуль і ёй, і мужу не хапае часу, каб усё на падворку давесці да ідэальнага стану. Ды і ні для каго не сакрэт: шыкоўнае добраўпарадкаванне патрабуе добрых грошай. Тым не менш, Юдэнкі ганарацца вынікамі сваёй шасцігадовай працы. У іх цудоўны агарод і такая ж, багатая ўраджаямі, цяпліца. З задавальненнем з кожным годам павялічваюць колькасць кветак, а ў бліжэйшыя планы намецілі стварэнне якаснага пакрыцця двара. У хуткім часе з’явіцца тут і прыгожы газон. Пакуль жа ў першую чаргу рамантавалі дом, рабілі гарачае водазабеспячэнне і іншыя віды работ, што ў выніку дазволілі сям’і існаваць з камфортам.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Нягледзячы на тое, што ўборка зерневых завершана, механізатары ААТ «Суднікаўскі» расслабляцца і адпачываць часу не маюць. Тут вядзецца цэлы шэраг работ, якія стануць падмуркам ураджаю 2021 года.
Па інфармацыі, атрыманай ад галоўнага агранома прадпрыемства Аляксандра Уладзіміравіча Юдэнкі, аграрыі гаспадаркі не могуць назваць бягучы год самым удалым. Надвор’е не спрыяла добрай ураджайнасці. Вясна затрымалася, лета прынесла спёку. Да таго ж глебы ў Судніках і наваколлі складаныя, камяністыя. Тым не менш, пшаніца на асобных участках дала выдатны ўраджай – 54 цэнтнеры з гектара. Ды і па рапсе, у параўнанні з мінулым годам, паказчык значна лепшы (2019 год – 9 цэнтнераў з гектара, 2020 год – 12,4). Дарэчы, у «Суднікаўскім» прынята рашэнне па адраджэнні вытворчасці буракоў. Плануюцца нязначныя змяненні ў размеркаванні плошчаў пад розныя культуры. «Планы ў нас нармальныя, галоўнае, каб яны выконваліся», – адзначыў Аляксандр Уладзіміравіч. Ён жа запэўніў: «Галоўная каштоўнасць гаспадаркі – дружны, працаздольны калектыў. Сярод лепшых – камбайнеры, работу якіх Вы ўжо сёння пабачылі, а таксама лідары жніва Валянцін Аляксандравіч Гупаловіч і Вадзім Міхайлавіч Дубінец, многія іншыя».
Мы даведаліся, што пад азімыя сёлета ў гаспадарцы выдзелена 1,480 гектара. На сённяшні дзень падрыхтавана больш за 20% плошчаў. Паралельна вядзецца вываз арганікі. 70% ужо засеяных азімым рапсам палёў апрацаваны глебавымі гербіцыдамі, якія дазволяць прыглушыць пустазелле, пакуль культуры не падымуцца.

Напрыклад, Уладзімір Іосіфавіч Шкель займаецца сяўбой азімага рапсу. Як паведамілі ў гаспадарцы, літаральна за лічаныя дні з запланаваных 400 гектараў ён пасеяў 280. Знакаміты валожынскі хлебароб, цудоўны сем’янін (у сям’і Шкель чацвёра дачок) усё, за што бярэцца, робіць выдатна. Мы паназіралі, як на «МТЗ 35-22» з сеялкай АПП-6 ён старанна праходзіць паласу за паласой дзеля таго, каб палеткі, адведзеныя пад алейную культуру, прынеслі гаспадарцы добры прыбытак. Сам працаўнік радуецца вынікам уласных намаганняў з пункту гледжання карысці для ўмацавання эканомікі прадпрыемства і ўласным заробкам. Падчас уборкі У. І. Шкель увайшоў у тройку лідараў. На жаль, па аб’ектыўных прычынах (не ўдзельнічаў ва ўборцы рапсу) сваю амаль традыцыйную тысячу тон не нажаў, але праявіў сябе на адвозе зялёнай масы, а кармы, як вядома, не менш важны момант у сельгасвытворчасці.

Яўгеній Іванавіч Сяўрук і Леанід Міхайлавіч Арлоўскі займаюцца ворывам. На трактарах «Беларус 30-22» з плугамі ППО 8-40, па словах кіраўніцтва гаспадаркі, яны дэманструюць ідэальнае правядзенне гэтага віду работ. Вядома, ні за адным, ні за другім маладымі людзьмі кантроль не патрэбен. Як заўсёды, працуюць на выдатна і, немалаважна, хутка. Яўгеній Іванавіч у гаспадарцы з 2001 года, Леанід Міхайлавіч – трэці год. Абодва атрымалі жыллё. Работай, яе аплатай і ўмовамі задаволены. Адзначылі, што рэгулярна аднаўляецца спецадзенне. З удзячнасцю адазваліся, у прыватнасці, пра харчаванне, яно наладжана работнікамі мясцовай сталовай. Гарачы абед у полі – сапраўднае падмацаванне сіл, якія так патрэбны для дасягнення працоўных вышынь.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Амаль 50 тысяч школьнікаў малодшых і старэйшых класаў Мінска і Мінскай вобласці гэтым летам аздаравіліся ў дзіцячых лагерах, паведамляе Беларусь 1.
У VI Міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" прымуць удзел прадстаўнікі 11 раёнаў краіны. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паважаныя жыхары Валожынскага раёна! 29-30.08.2020 г. з 9.00-14.00 у г. Валожыне на пл. Свабоды пройдзе кірмаш «Выхаднога дня». Будзе прадастаўлены шырокі асартымент харчовых і прамысловых тавараў, забаўляльная праграма для жыхароў і гасцей Валожынскага раёна.
Статистика показывает, что в основе большинства огненных травм, полученных детьми, лежат две причины: неугомонное любопытство и недосмотр со стороны взрослых. И если запретить маленькому человеку познавать окружающий мир не представляется возможным, то заранее позаботиться о его безопасности по силам каждому. Именно с этой целью с 17 августа по 10 сентября по всей республике в два этапа пройдет профилактическая акция "В центре внимания - дети!", направленная на привлечение внимания к проблеме травматизма и гибели детей от пожаров вследствие оставления их без присмотра.
Первый этап проходит с 17 по 31 августа. Основной целевой аудиторией, на которую направляют свои силы спасатели, родители.
Инспекторы МЧС рассказывают о правилах безопасного поведения, которым стоит обучить детей, а также вручают каждому брошюры, буклеты, памятки и календари, помогающие на иллюстрированном примере эффективно запоминать правила безопасности.
Второй этап продлится с 1 по 10 сентября. Площадками проведения мероприятий станут образовательные учреждения, организации и предприятия, а также места массового скопления людей. Так, в школах дети поучаствуют в тематических уроках безопасности и получат наглядно-изобразительную продукцию, учителя пройдут инструктажи по пожарной безопасности, а родители встретятся для профилактических бесед и просмотра тематических видеофильмов от спасателей. В трудовых коллективах предприятий инспекторы также напомнят основные правила безопасности.
Хоть лето уже заканчивается, погода ещё радует нас теплом. А наши граждане продолжают проводить время на реках и озёрах, при этом иногда забывая элементарные правила безопасности. Чтобы отдых проходил безопасно, спасатели проводят рейдовые мероприятия. Где-то проводят профилактические беседы, где-то оставляют памятки, изучив которые, можно узнать, как отдохнуть не только весело, но безопасно.
Напоминаем, что использовать специальные приспособления для приготовления пищи, разводить костры следует при условии обеспечения непрерывного контроля. Не используйте для разжигания костров и угля легковоспламеняющиеся и горючие жидкости. Пользуйтесь только специально предназначенными жидкостям для розжига.
Соблюдайте расстояние до выступающих частей зданий, сооружений. От специальных приспособлений для приготовления пищи оно не должно быть менее 2 метров, а от мест разведения костров – менее 8 метров. Не подпускайте малышей к открытому огню, не доверяйте им присмотр за мангалом. Покидая место отдыха, не забудьте потушить остатки тлеющих материалов.