Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У падтрымку міру, спакою і грамадскай згоды цяпер праходзяць шматлікія і шматлюдныя мітынгі па ўсёй краіне. Учора ў 18.00 на плошчы Свабоды райцэнтра прайшла акцыя “За Беларусь”. На яе сабраліся людзі, якія выступаюць за стабільнасць у нашай дзяржаве, падтрымліваюць узяты цвёрды курс на суверэнітэт і незалежнасць і не жадаюць разладу ў грамадстве.

Да мікрафона на падрыхтаванай пляцоўцы падыходзілі старшыня райвыканкама Яўген Міхайлавіч Круковіч, прадстаўнікі розных арганізацый, неабыякавыя людзі.

Кіраўнік раёна ў прамове сярод іншага адзначыў: “Я рады, што столькі нашых землякоў неабыякавыя да няпростага становішча, якое склалася сёння ў нашай Радзіме. Апаненты стараюцца дабіцца спынення заводаў і фабрык. Але, як бачым, у іх гэта не атрымліваецца: наш мудры народ прывык зарабляць уласнай сумленнай працай і ведае, што лёгкіх грошай не бывае. Мы з вамі – за мірную Беларусь. За Беларусь, якая за 26 гадоў суверэнітэту ні аднаго свайго сына не адправіла ў іншую краіну са зброяй прыносіць некаму боль і пакуты. Дык давайце ж не дапусцім, каб хтосьці прынёс гэтыя пакуты нам!”

Выступоўцы, падкрэсліваючы ўсё пазітыўнае, што беларусы за чвэрць стагоддзя здабылі сваімі рукамі, сыходзіліся ў адным: перамены патрэбны, але ніяк не шляхам “каляровых” рэвалюцый, гвалту і эканамічнага разбурэння. У адказ на выступленні гучалі авацыі: “За Беларусь”, “За бацьку”, “За мір”.

Напрыканцы акцыю падтрымаў добрым творам з сімвалічнай назвай «Мы — единое целое» Народны гурт народнай песні «Сваякі» раённага Цэнтра культуры.

Па пытанні прадастаўлення выплаты да школы неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва ў адпаведнасцi з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці (г.Валожын , вул.Мiра, 8, тэл. 8 01772 6 80 74)

Сёння аграрыі цэнтральнага рэгіёна вызначылі будучыя пасевы збожжавых і крыжакветных культур.

Банк развіцця падвёў вынікі конкурснага адбору інвестпраектаў па будаўніцтве малочнатаварных ферм з новым відам дзяржпадтрымкі. Бюджэтныя трансферты прадаставяць 8 інвестпраектам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе банка.

20 жніўня для жыхароў Мінскай вобласці арганізуюць электронныя кірмашы вакансій.

У Беларусі ў студзені-ліпені 2020 года ўведзена ў эксплуатацыю 1,95 млн кв.м жылля. Гэта на 5,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Запрашаем Вас прыняць удзел у акцыі «За Беларусь! За мір і спакой у краіне», якая адбудзецца 20.08.2020 года на цэнтральнай плошчы г. Валожына ў 18.00.

Серада, 19 Жнівень 2020 16:15

Увага - дзеці!

З 25 жніўня па 5 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага - дзеці!»

Хацелася б звярнуцца да жыхароў нашага раёна з просьбай прымаць у гэтыя няпростыя для краіны дні толькі разумныя рашэнні, не кіруючыся толькі эмоцыямі, і ні на хвіліну не забываць пра закон.

Серада, 19 Жнівень 2020 15:15

Да хлебаробаў — з падарункамі

Грамадскія арганізацыі ніколі не застаюцца ўбаку ад важных палітычных і эканамічных падзей. Вось і гарачая пара жніва штогод прыцягвае ўвагу прадстаўнікоў аб’яднанняў рознага кірунку. На мінулым тыдні сельгаспрадпрыемствы Валожыншчыны наведалі прафсаюзныя лідары. Намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аксана Мікалаеўна Бельская ўручыла лісты з падзякай механізатарам, якія паказалі выдатныя вынікі падчас уборачнай кампаніі.

Узнагародамі адзначаны старшы камбайнер КСУП «Валожынскае» Дзмітрый Мечыслававіч Драневіч, вадзіцель пагрузчыка КСУП «Сакаўшчына-Агра» Уладзімір Фёдаравіч Мураўскі, старшы кабайнер ААТ «Агра-Дубінское» Юрый Станіслававіч Новік, вадзіцель КСУП «Валожынскае» Аляксей Аляксандравіч Ванслаў. З рук галоўнага бухгалтара раённага камітэта работнікаў АПК Святланы Мартуновіч хлебаровы атрымалі каштоўныя падарункі. Надзённымі справамі рупліўцаў, арганізацыяй іх працы пацікавіўся галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Васільевіч Мотуз.

На палях КСУП «Пяршаі-2014», КСУП «Валожынскае», ААТ «Багданаўскае», ААТ «Лоск» пабывалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Загорская, намеснік старшыні раённай арганізацыі «Белая Русь» Ганна Канановіч і галоўны бухгалтар раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў АПК Святлана Мартуновіч. Усе яны набылі каштоўныя падарункі, якія на гэты раз атрымалі камбайнеры Аляксандр Ліпень (Пяршаі), Дзмітрый Андросенка (Пяршаі), Дзмітрый Гуд (Пяршаі), Яўгеній Ражок (Пяршаі), Руслан Харлінскі (Валожынскае), Аляксей Кулік (Валожынскае), Віктар Даніленкаў (Багданаўскае), Дзяніс Еўдакімаў (Багданаўскае), Аляксандр Гасціловіч (Лоск), Мікіта Гасціловіч (Лоск), вадзіцель Аляксандр Голуб (Пяршаі). Літаральна ўсе з пералічаных прозвішчаў вядомы нашым чытачам. Штогод мы ўслаўляем іх працоўныя перамогі. Вось, напрыклад, Аляксандр Голуб трэці год запар узнагароджваецца як лепшы малады вадзіцель, што першым перавозіць тысячу тон збожжа.

Кожны з паважаных працаўнікоў атрымаў таксама і ліст з падзякай ад грамадскіх аб’яднанняў. Віншаванні вам, дарагія хлебаробы!

Старонка 1051 з 1384

Задайте вопрос