Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Аб аказанні дапамогі ў падрыхтоўцы да навучальнага года сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей

21.08.2020

Па пытанні прадастаўлення выплаты да школы неабходна звяртацца ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва ў адпаведнасцi з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) аднаго з бацькоў дзіцяці (г.Валожын , вул.Мiра, 8, тэл. 8 01772 6 80 74)

Выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на кожнага школьніка ў памеры да 30 працэнтаў бюджэту пражытковага мінімуму дзеючага на 01.08.2020 (БПМ - 256,10 руб.)

Сем'ям (грамадзянам), якія апынуліся па аб'ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 велічыні крытэрыя патрэбнасці (з 01.08.2020 - 384,15 руб.) прадастаўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе аднаразовай сацыяльнай дапамогі .

Зварот па прадастаўленнем гэтага віду матэрыяльнай падтрымкі носіць заяўны характар ​​і ажыццяўляецца шляхам падачы па зацверджанай форме заявы i дакументаў, неабходных для назначэння дапамогі, у службу «адно акно» у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання) (г.Валожын, пл.Свабоды, 2, каб. 102, тэл. 8 01772 5 73 31)

З мэтай аказання падтрымкі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, да новага 2020/2021 навучальнага года ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» праводзіць:

- дабрачынны марафон «Добры дзень школа», спонсарамі якога з'яўляюцца прадпрыемствы горада і раёна;

- дабрачынная акцыя для дзяцей-інвалідаў, навучэнцаў школ (1-2 класаў) «Разам весела крочыць...!» са сродкаў дабрачыннага марафону «Твары дабро»;

- дабрачынная акцыя «Чароўны рюкзачок» для дзяцей-школьнікаў пачатковых класаў з малазабяспечаных шматдзетных сем'яў, сем'яў суправаджаемых і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Па стане на 21.08.2020 ў Валожынскім раёне аднаразовая дапамогу да школы аказана 475 сем'ям на 975 школьнікаў на суму 58500 рублёў;

ДАСД атрымала 1 сям'я на 1 школьніка на суму 251,88 рублёў;

па месцы працы бацькоў дапамога аказана 86 сем'ям на 120 школьнікаў на суму 9165,50 рублёў.

Задайте вопрос