Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка падпісаў указ нумар 122 "Аб стварэнні сістэмы медыявымярэнняў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Пятніца, 10 Красавік 2020 10:06

«Катэджы» для птушак

Любоў да прыроды і клапатлівыя адносіны да яе закладаюцца ў дзяцей толькі тады, калі яны бачаць штодзённы станоўчы прыклад з боку дарослых – выхавальнікаў і бацькоў.

Найбольш эфектыўнымі формамі ўзаемадзеяння педагога з дзецьмі па экалагічнай адукацыі лічацца такія, дзе дашкольнікі атрымліваюць магчымасць непасрэднага кантакту з прыродай. У гэтым выпадку ў хлопчыкаў і дзяўчынак фарміруюцца не толькі веды, але і вопыт іх выкарыстання ў практычнай дзейнасці. Сюды можна аднесці экскурсіі, прагулкі, назіранні і інш. Адной з цікавых форм работы з’яўляецца правядзенне акцый, якія развіваюць пазнавальную цікавасць да прыроды роднага краю, павышаюць узровень экалагічнай культуры не толькі выхаванцаў, але і бацькоў, дапамагаюць ім актыўна ўключацца ў педагагічны працэс, дазваляюць палепшыць экалагічны і эстэтычны стан тэрыторыі ўстановы адукацыі.

У Сівіцкім НПК у групе «Гномікі» прайшла акцыя «Сустракай вясну дабром», падчас якой сем’і нашых выхаванцаў былі прыцягнуты да вырабу шпакоўняў, а значыць, да вырашэння праблем навакольнага асяроддзя праз выхаванне клапатлівых адносін да птушак.

У ходзе мерапрыемства былі зроблены 5 новых «катэджаў» для маленькіх песняроў. Затым дашкольнікі разам з рабятамі са старэйшых класаў і работнікамі ўстановы адукацыі выбралі дрэвы, на якія б хацелі змясціць шпакоўні. Цяпер, шпацыруючы па нашым дэндрапарку, мы ўсе любуемся новымі хаткамі для птушак і рады, што зрабілі нешта добрае і карыснае! Спадзяёмся, што ў хуткім часе пачуем пацешныя галасы іх жыхароў!

Пятніца, 10 Красавік 2020 10:05

Вялікдзень кліча да святла

Дарагія мае парафіяне! 12 красавіка – Вялікдзень.

А 7 гадзіне пачнецца святочная працэсія, а затым будзем удзельнічаць у Святой Імшы-Рэзурэкцыі.

Праз увесь Вялікі Пост мы рыхтавалі свае душы да гэтай Велікоднай урачыстасці: удзельнічалі ў Рэкалекцыях, Крыжовых Дарогах, у нядзельных Святых Імшах, прыступалі да Велікоднай Споведзі, атрымалі поўны Адпуст, удзельнічаючы ў фэсце Святога Юзафа, разам з маці Божай спявалі «Песні журбы», кожны дзень супольна маліліся ў сваіх сем’ях. Шчаслівы той, хто скарыстаўся гэтымі духоўнымі магчымасцямі і з чыстым сэрцам сустракае Вялікдзень.

Вялікдзень – галоўнае свята нашай веры. Так як Хрыстос памёр і паўстаў з мёртвых, так і кожны чалавек пасля зямнога спачыну ўваскрэсне для жыцця вечнага. Толькі адно ёсць пытанне: да якога жыцця ўваскрэснем? Да шчаслівага, без хвароб і смерці, у небе, у раі, побач з Богам ці да вечных пакут у агні пякельным? Будучыню мы выбіраем самі ўжо цяпер, у гэтым зямным жыцці…

Сын Божы памёр на крыжы за кожнага чалавека і адкрыў перад намі дзверы Раю. Бог хоча, каб людзі атрымалі вечнае жыццё ў небе і не хоча смерці грэшніка. Малітва, пост, добрыя ўчынкі вядуць нас па правільным шляху. Сын Божы маліўся сам і навучыў маліцца Апосталаў, даў прыклад нам, людзям. Дарагі чалавек, а якая твая малітва? Ці чуе Бог яе з тваіх вуснаў, з вуснаў членаў тваёй сям’і? Ці бачыць Бог у нядзелю ўсіх вас на Святой Імшы? Ці рэгулярна ты прыступаеш да споведзі і Камуніі? Калі ў апошні раз Бог бачыў у тваіх руках, у руках тваіх дзяцей і ўнукаў малітоўнік, ружанец, Біблію? Маліцеся, не пераставайце – так нам гаворыць Бог. Праз шчырую штодзённую малітву, праз выкананне Божых Запаведзяў, праз удзел у нядзельнай Святой Імшы чалавек усё выпрасіць у Бога.

Пост – не толькі абмежаванне ў ежы. Перад усім – гэта поўнае выключэнне са свайго жыцця грахоў, слабасцей, дрэнных звычак. А яшчэ – добрыя ўчынкі, якія мы забяром з сабой на суд Божы. Добрыя ўчынкі – твой ключ да дзвярэй Раю. Няхай твая, шаноўны чалавек, асабістая Кніга Жыцця ўся будзе запоўнена прыгожымі ўчынкамі і хрысціянскімі справамі.

Свята Вялікадня напамінае нам, што мэта кожнага зямнога жыцця – зарабіць вечнасць у Божым Валадарстве.

Дарагія мае парафіяне! Шаноўныя браты і сёстры праваслаўныя! Паважаныя жыхары Валожынскага раёна! Віншую вас з Вялікаднем! Здароўя вам і вашым сем’ям, Божай апекі і дапамогі ў жыцці. Няхай уваскрэслы Хрыстос абароніць усіх людзей і нашу Бацькаўшчыну Беларусь ад грахоў, хвароб, ад усялякіх іншых бед, а Маці Божая Марыя няхай атуляе нас сваёй матчынай ласкай.

Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс! Са святам вас, дарагія людзі! З Хрыстовай любоўю і малітвай за кожнага з вас.

Ксёндз Доктар

Гэнрык Акалатовіч,

пробашч Валожынскага касцёла

Распарадак Велікодных набажэнстваў

у Валожынскім касцёле:

10 красавіка, 18.00 – Вялікая Пятніца.

11 красавіка, 9.00, 12.00, 15.00, 18.00 – асвячэнне Велікоднай ежы, Вялікая Субота.

12 красавіка, 7.00 – Вялікдзень, Рэзурэкцыя.

13 красавіка, 9.00, 18.00 – другі дзень Вялікадня.

Сардэчна запрашаем кожнага ў касцёл!

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі Мінаблвыканкам стаў ініцыятарам акцыі «Мы з табой, ветэран!», да якой далучыліся прадстаўнікі бізнесу Мінскай вобласці, у тым ліку гандлёвая сетка «Еўраопт».

У Валожынскім раёне пражываюць 10 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. У рамках акцыі да кожнага з іх наведаліся работнікі Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, каб павіншаваць з надыходзячым вялікім святам і ўручыць прадуктовыя наборы, у якія ўвайшлі прысмакі, крупы, чай і інш. Словы падзякі за мірнае неба над галавой, за тыя гераізм і адвагу, што яны праявілі ў гады фашысцкай навалы, а таксама пажаданні моцнага здароўя прагучалі ў адрас кожнага з гэтых легендарных людзей.

Сардэчныя віншаванні да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне прымае Ізабела Вікенцьеўна Елістратава з Івянца.

Віншаванні з надыходзячым Днём Перамогі атрымаў жыхар вёскі Новы Двор Генадзій Якаўлевіч Канцавы.

Работнік Валожынскага ТЦСАН уручае падарунак ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Аляксандру Сцяпанавічу Луцкаму.

Пятніца, 10 Красавік 2020 10:05

Юныя ды адказныя

У ААТ «Суднікаўскі» на пасадах галоўнага інжынера і галоўнага энергетыка працуюць маладыя спецыялісты. Умовамі, што створаны для іх у гаспадарцы, малады чалавек і дзяўчына задаволены. Не скардзяцца і на зарплату, і на адносіны з боку калектыву. Сёння ніхто з іх не можа дакладна сказаць, ці будзе працягваць супрацоўніцтва менавіта з прадпрыемствам, дзе праходзіць адпрацоўку. Але кожны сцвярджае, што непасрэдна ў сваёй спецыяльнасці не расчараваўся.

Аляксей Мішук – жыхар Івянца. Ужо год, як жыве не з бацькамі, а ва ўласным доме, што прадаставіла гаспадарка. Справа ў тым, што малады чалавек, нягледзячы на ўзрост (яму толькі 23 гады), паспеў займець сям’ю. Два гады, як жанаты на аднакласніцы Хрысціне. Некалькі месяцаў таму стаў бацькам сына Яўгенія.

Юнак заўсёды цікавіўся тэхнікай. Яшчэ ў дзяцінстве пастаянна штосьці рамантаваў ці майстраваў. Некаторыя навыкі пераняў ад бацькі, зараз актыўна карыстаецца падказкамі Інтэрнэту. З гонарам падзяліўся інфармацыяй: рамонт у новым жыллі робіць уласнымі рукамі.

Ці задаволены ўмовамі адпрацоўкі? На гэта пытанне пасля нядоўгага разважання выпускнік БДАТУ даў станоўчы адказ. Хоць прызнаецца, што ёсць складанасці (па-першае – адказнасць, па-другое – неабходна дзейнічаць аператыўна), работай і яе аплатай задаволены. Яму добра ўдаецца наладжваць стасункі з людзьмі. За два гады многаму паспеў навучыцца, таму зараз тое, што ад яго залежыць стан усяго тэхнічнага арсенала (24 адзінкі), асабліва не палохае.

За плячамі ў маладога чалавека тры пасяўныя і адна ўборачная кампаніі. А гэта ўжо вопыт. Як адзначае сам, галоўнае, каб і дома, і на працы ўсё было спакойна. Жыць ёсць дзе, у калектыве паважаюць, цэняць. Статус маладога спецыяліста вельмі хутка застанецца ў мінулым. Сур’ёзны чалавек, які імкнецца дасягнуць вышынь у прафесіі, упэўнены, што з любой нагрузкай справіцца.

Прыгажуня з мадэльнай знешнасцю – Наталля Ашэйчык з Іўя – працуе ў сельгаспрадпрыемстве галоўным энергетыкам. Дзяўчына з інжынернай адукацыяй – не самы распаўсюджаны выпадак.

Між іншым, яна вось ужо другі год ажыццяўляе кіраўніцтва работамі па эксплуатацыі, тэхнічным абслугоўванні і рамонце энергетычнага абсталявання і энергасістэм. Нясе адказнасць за рацыянальнае расходаванне электраэнергіі, арганізоўвае мерапрыемствы па своечасовым рамонце электраабсталявання. Пагадзіцеся, паважаныя чытачы, такі круг абавязкаў ва ўяўленні многіх з нас больш пасуе мужчыне. Але гэта бязмежна жаноцкая асоба свядома абрала менавіта прафесію інжынера па аўтаматызацыі працэсаў і вытворчасці. Дарэчы, пры паступленні ў БДАТУ разглядала яшчэ адну спецыяльнасць. Таксама інжынерную – мабільныя сістэмы. Кім яна магла стаць? Дапускае, што атрымалася б выкладаць матэматыку (сярэбранай медалістцы нараўне з фізікай выдатна даваўся гэты прадмет). Толькі аб тым, што вывучылася на інжынера і зараз ужо мае вопыт работы па спецыяльнасці, ніколькі не шкадуе. У адрозненне ад большасці дзяўчат з лёгкасцю можа адрамантаваць любую электрапрыладу ці, напрыклад, электраразетку. Прывабная маладая асоба яшчэ і спартсменка. Яе любімы від спорту – баскетбол.

Гарадская жыхарка даволі лёгка адаптавалася да вясковага побыту. Нават навучылася тапіць кацёл, якім ацяпляецца кватэра, прадастаўленая гаспадаркай. Безумоўна, асаблівай разнастайнасцю яе жыццё сёння не вызначаецца. Кола інтарэсаў у асноўным круціцца вакол работы. Што тычыцца адпачынку і баўлення часу, гэтыя моманты ні ў якім разе не выклікаюць пытанняў. Бывае, выхаднымі днямі разам з сяброўкамі выязджае ў сталіцу, а ў будні пасля працы атрымлівае асалоду ад пагружэння ў цудоўны свет сапраўднай літаратуры. Перавагу аддае раманам Э.-М. Рэмарка. Да таго ж яна любіць займацца рукадзеллем. У гэтым сэнсе ўмее многае. Пазнаваць свет ёй пакуль дапамагае Інтэрнэт. Але ў будучым Наталля марыць пра рэальныя вандроўкі. Пажадаем жа ёй кар’ернага росту, высокіх заробкаў і здзяйснення ўсяго, пра што марыць.

09 04 2020 03В каждом уголке Воложинщины много талантов, ярких личностей, которые внесли большой вклад в историю своего края. Среди них, особое почётное место занимает известный мастер кисти — наш земляк Фердинанд Рущиц.

23 мая 2020г. на Богдановской земле планируется традиционно провести Х Международный конкурс - пленэр юных художников им. Ф.Рущица, посвященный 150-летию со дня рождения Фердинанда Рущица-соотечественника - художника, графика, сценографа, профессора живописи.

В рамках которого будет проведен Арт – фестиваль.

Конкурс – пленэр «Зямля і неба Фердынанда» является открытым, принять участие в нем могут юные художники из любых уголков нашей страны.

Работнікі сацыяльных службаў Мінскай вобласці павіншавалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з надыходзячым Днём Перамогі, паведамляе Беларусь 1.

Міністэрства эканомікі Беларусі скарэкціравала прагнозныя індэксы цэн у будаўніцтве на 2020 і 2021 гады і ўстанавіла прагнозны індэкс цэн у будаўніцтве на 2022 год. Гэта прадугледжана пастановай Мінэканомікі ад 20 сакавіка нумар 3, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Спасатели призывают быть осторожными при применении открытого огня. В ветреную погоду огонь может мгновенно распространиться на большие участки.

Если вы решили развести костер на подворье, для того, чтобы не допустить загорания дома, построек, необходимо выполнить следующие условия:

- дождитесь безветренной погоды;

- соблюдайте безопасные расстояния: до зданий и сооружений не менее – 10 метров, от леса – не менее 20 метров, от скирд сена и соломы – не менее 30 метров;

- прежде, чем разжечь костер, место кострища окопайте, для того, чтобы не допустить распространения огня;

- вооружитесь ведром с водой или огнетушителем, штыковой лопатой;

- осуществляйте постоянный контроль за процессом;

- уходя, залейте костер водой или засыпьте песком, чтобы предотвратить повторное загорание

Также спасатели напоминают, что категорически запрещается выжигать сухую траву. За незаконное выжигание сухой растительности, трав на корню, а также стерни и пожнивных остатков на полях либо непринятие мер по ликвидации палов на земельных участках предусмотрено наложение штрафа в размере от десяти до сорока базовых величин. Очень часто от полыхающей травы загораются жилые дома и хозяйственные постройки, люди получают ожоги. Помните, что минутная беспечность может обернуться непоправимой трагедией. Берегите себя и свое имущество!

Если вы стали свидетелем, что горит трава, оцените обстановку. Если очаг небольшой, вы сможете с ним справиться самостоятельно. Сбивать пламя с кромки пожара можно связкой прутьев или лиственных деревьев, забрасывать песком, заливать водой. Потушив пожар, не уходите до тех пор, пока не убедитесь, что огонь не разгорелся снова. Если очаг большой, немедленно звоните в МЧС по телефону 101 или 112. Постарайтесь как можно быстрее покинуть место пожара.

У Мінскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя працуе "гарачая лінія" па пытаннях прафілактыкі каронавіруснай інфекцыі COVID-19.

Старонка 1098 з 1384

Задайте вопрос