Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачала праводзіць штотыднёвы маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары, паведаміў старшыня ФПБ Міхаіл Орда ў інтэрв'ю прафсаюзнай газеце "Беларускі час", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падаваць іх неабходна з копіяй дакумента, які сведчыць асобу індывідуальнага прадпрымальніка альбо кіраўніка не пазней за 31 мая 2020 года ў гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў г. Мінска па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі.

У сувязі з эпідэміялагічным становішчам у Рэспубліцы Беларусь, якое неспрыяльна складваецца, а таксама з улікам асаблівасці пры запісе на асабісты прыём грамадзян катэгорыі насельніцтва знаходзячагася ў групе рызыкі (пажылыя людзі, людзі з наяўнасцю хранічных захворванняў) і з мэтай абмежавання масавых навал людзей, асабісты прыём кіраўнікамі філіяла «Маладзечанскія электрычныя сеткі «РУП «Мінскэнерга» будзе праводзіцца згодна з графікам з дапамогай тэлефоннай сувязі.

Тэлефоны прыёмнай кіраўніка: 73 01 69, 73 01 67, 72 65 59 (3 – 59).

Пятніца, 03 Красавік 2020 10:09

Донар – не тытул, а прызванне

Падчас урачыстасці ў сталічным маладзёжным тэатры, дзе ўшаноўвалі людзей, якія больш за сорак разоў здалі кроў, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя ўзнагароджаны і прадстаўнік Валожыншчыны – урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Дзмітрый Старыкевіч.

Беларускі донарскі рух імкліва развіваецца, і кожны год заслужаную ўзнагароду атрымліваюць каля 2,5 тысячы грамадзян. Сёння ў краіне налічваюцца каля 70 тысяч ганаровых донараў. Іх кроў ці яе кампаненты патрэбны не толькі пры надзвычайных сітуацыях, але і пры лячэнні пацыентаў з цяжкімі дыягназамі. Лічыцца, што адзін здаровы чалавек сваім восакародным учынкам, без усякай пагрозы для ўласнага здароўя можа зберагчы жыццё тром пацыентам. Я папрасіла доктара Старыкевіча аб сустрэчы і той, нягледзячы на занятасць, змог у сваім даволі шчыльным графіку знайсці час, каб адказаць на некалькі пытанняў.

Высветлілася, што харызматычны мужчына – зямляк. Яго бацькі – былыя настаўнікі Сугваздаўскай школы. Сын жа выключна свядома выбраў іншую прафесію. Дзмітрый Аляксеевіч расказвае:

«Пра прафесію ўрача марыў літаральна з дашкольнага ўзросту. Не памятаю, што дакладна паслужыла штуршком для такога рашэння, але ўжо пачынаючы з першага класа ў думках прымяраў белы халат і імкнуўся лячыць усіх, хто побач».

Спачатку скончыў медыцынскае вучылішча, а пасля педыятрычны факультэт Мінскага медінстытута. Пэўны час працаваў па спецыяльнасці, але, паколькі заўсёды цікавіўся работай рэанімацыі, вырашыў змяніць кірунак. Калі з’явілася магчымасць перавучыцца, як кажуць, ухапіўся за яе абедзвюма рукамі. У рэанімацыйнае аддзяленне перайшоў у 2008 годзе. Нядаўна прызначаны загадчыкам. Тое, што любога з нас уражвае да глыбіні душы, – штодзённая барацьба са смерцю, для маладога мужчыны – паўсядзённасць. У сваёй рабоце не бачыць нічога надзвычайнага. На пытанне наконт страху адказвае адмоўна, але прызнаўся, што адчувае неверагодную радасць, нават эйфарыю, калі ўдаецца выцягваць амаль безнадзеных пацыентаў. На шчасце такое здараецца нярэдка.

У сям’і медыкаў (жонка таксама ўрач-педыятр) падрастаюць трое нашчадкаў. Пакуль ніводзін з іх не выказаў намеру прадоўжыць справу бацькоў. Любячы бацька не засмучаецца. Упэўнены, што прафесію, як і каханых, сяброў, неабходна выбіраць сэрцам.

Што тычыцца донарства, то да гэтай справы будучы доктар далучыўся яшчэ ў студэнцкія гады. На сёння ў яго паслужным спісе 40 крываздач, а гэта прыкладна (увага!) два вядры крыві. Адукаваны чалавек і донар з вялім вопытам сцвярджае: здача крыві – не толькі акт міласэрнасці, гэта і даволі карысная для здаровага арганізма працэдура. Таму маладыя людзі смела могуць далучацца да донарскага руху, два разы ў год ім будзе забяспечана пастаяннае аднаўленне крыві, ды і ўвогуле ўся крыватворная сістэма будзе ў тонусе, а гэта значыць, што чалавек надоўга захавае здароўе, маладосць і энергію.

Пятніца, 03 Красавік 2020 10:09

Спорыцца работа, калі яна ў ахвоту

Працоўны стаж у прадаўца КУП «Валожынскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання» Дануты Вікенцьеўны СЦЕФАНОЎСКАЙ такі, што і ўявіць складана, – 55 гадоў. І на працягу ўсяго гэтага перыяду жанчына ніколі не падвяла калег па рабоце, заўсёды была ў перадавіках, не раз яе партрэт размяшчаўся на раённай Дошцы гонару. Сярод самых важкіх адзнак – медаль «За доблесную працу», якой Данута Вікенцьеўна ўзнагароджана згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.

На ўласны хлеб Данута Вікенцьеўна пайшла адразу пасля заканчэння Таўканаўскай васьмігодкі. Пятнаццацігадовай дзяўчынай уладкавалася на работу ў Івянецкі прамкамбінат зборшчыцай шчаўя. Першыя яе заробкі складалі 3 рублі ў месяц. Такія грошы і ў тыя часы лічыліся неймаверным мізерам, але сціпласць і выхаванасць не дазвалялі дзяўчыне патрабаваць больш. Добра, што адшукаўся чалавек, які пашкадаваў працавітае дзіця і падказаў выбар далейшага жыццёвага шляху. Вось так і стала Данута, тады яшчэ Жалток, работніцай атэлье. Праз некаторы час яна паступіла ў тэхнікум на тэхнолага швейнай вытворчасці, вучылася завочна і імкліва падымалася па кар’ернай лесвіцы. Працоўную дзейнасць паспяхова спалучала з грамадскай: 10 гадоў была камсамольскім важаком, потым уступіла ў партыю, шмат гадоў узначальвала партячэйку РКБА.

За якую б справу ні бралася Данута Вікенцьеўна, выконвала яе ўзорна. Нават пайшоўшы на заслужаны адпачынак, яна не раз выручала родны РКБА, паспяхова рэалізуючы прадукцыю швейнага цэха. Забяспечыўшы ёй жыхароў Валожыншчыны, пачала асвойваць новыя рынкі збыту: Мінск, Віцебск, іншыя вялікія і малыя населеныя пункты. План перавыконвала і нярэдка менавіта грашовая выручка Д. В. Сцефаноўскай падымала агульную рэнтабельнасць Дома быту. А ўсяго гэтаму калектыву яна аддала 54 гады жыцця. Мяняліся кіраўнікі РКБА, а Данута Вікенцьеўна па-ранейшаму застаецца запатрабаванай. Калі з’яўляецца неабходнасць некага павіншаваць або падрыхтаваць нумар мастацкай самадзейнасці, яна напіша верш, прыдумае сцэнарый. І гэта далёка не ўсе таленты Д. В. Сцефаноўскай.

У дзяцінстве, калі наведвалася да сваёй хроснай маці Леанарды Мікалаеўны Протас з Івянца, то заўсёды дзівілася, як з бульбы, мукі, яек можна прыгатаваць не толькі звычайныя камы ці зацірку, а нешта вытанчанае, смачнае і прыгожае адначасова. Кулінарыя стала для Дануты Вікенцьеўны спачатку хобі, а потым і работай: па сумяшчальніцтве працавала поварам у кафэ «Мікс», ладзіла пад заказ святочныя застоллі.

…У нядзелю гэта цудоўная жанчына адзначыць 70-годдзе. Работнікі РКБА спадзяюцца, што яшчэ не адзін юбілей яны сустрэнуць з Данутай Вікенцьеўнай як са сваёй калегай. Запасу энергіі, вопыту, а таксама добразычлівасці да людзей у яе хопіць на шмат гадоў.

Пятніца, 03 Красавік 2020 10:09

Кляшчы выйшлі са спячкі

У сувязі з анамальна цёплай зімой актыўнасць кляшчоў стала праблемай на працягу ўсяго года.

Летась ва ўстановы аховы здароўя раёна па прычыне ўкусаў кляшча звярнуліся за дапамогай 247 чалавек. Зафіксаваны чатыры выпадкі заражэння Лайм-барэліёзам, два – клешчавым энцэфалітам. Найбольш пацярпелых аказалася на тэрыторыях Ракаўскага і Івянецкага сельсаветаў. Аналіз паказвае, што падчапіць кляшча можна не толькі ў лесе, але і на ўласным падворку ў вёсцы, на дачы, нават у горадзе.

Для таго, каб зменшыць пагрозу ад непрыемных крывасмокаў, рэкамендуецца ўжо з ранняй вясны паклапаціцца пра чысціню і парадак у дварах: ліквідуйце месцы з бытавымі і расліннымі адходамі, правядзіце працэдуры па знішчэнні мышэй і пацукоў, паколькі грызуны прыманьваюць кляшчоў.

Калі да вас прысмактаўся клешч, то выдаліць яго можна ў бальніцы або самастойна. Зацягніце на хабатку пятлю з ніткі і вырвіце, пакручваючы “вампіра” з боку ў бок, можна выкарыстаць пінцэт або набыць у аптэцы спецыяльнае прыстасаванне. Пасля працэдуры абавязкова вымыйце рукі, месца ўкусу апрацуйце спіртам. Не пазней чым за 72 гадзіны звярніцеся за дапамогай да тэрапеўта ці інфекцыяніста для прафілактычнага лячэння.

Пятніца, 03 Красавік 2020 10:09

Блакітны экран – аб’ект «рэжымны»

Цяпер глядзець любімыя тэлеперадачы можна без перапынку: тэлевізары акупіравалі ўсе пакоі, уключаючы кухню. Адлегласць ад экрана да вачэй мала каго хвалюе, хаця на самай справе яна павінна дасягаць 3-х метраў. Нярэдка маленькія дзеткі гадзінамі гуляюць прама перад працуючым тэлевізарам. А між тым гэта вельмі шкодна!

Даследаванні еўрапейскіх вучоных паказваюць, што ненармаваны прагляд тэлеперадач прыводзіць да павышэння артэрыяльнага ціску нават у дзяцей.

Катэгарычна забараняецца ўключаць і глядзець тэлевізар дзецям да 2-х гадоў, з парушэннямі нервовай сістэмы, з хваробамі вачэй і пасля хірургічных аперацый на вачах! У дашкольным узросце дазваляюцца тэлесеансы не больш за паўгадзіны (сумарна). 50 хвілін у дзень могуць глядзець тэлевізар дзеці ад 7 да 10 гадоў, больш дарослыя (11-18 гадоў) – 3 гадзіны.

Каб адвучыць дзіця ад бясконцага прагляду тэлеперадач, паспрабуйце прымяніць некаторыя правілы:

– не ўключайце тэлевізар у прысутнасці дзіцяці;

– не пакідайце працуючы тэлевізар у фонавым рэжыме;

– адключыце тэлевізар на той час, калі вы займаецеся з дзіцем творчасцю ці гульнёй;

– зараней дагаварыцеся з дзіцем, што пасля заканчэння мульціка вы выключыце тэлевізар;

– як мага больш часу праводзьце з малымі на прагулках, займайцеся спортам, наведвайце разнастайныя гурткі і секцыі.

Пятніца, 03 Красавік 2020 10:01

Валерый Лаўрэнцьевіч Швед

Для многіх хлопчыкаў горада Валожына сустрэча з Валерыем Лаўрэнцьевічам Шведам была значнай. Гэты чалавек здолеў заглянуць у дзіцячыя душы і сэрцы і запоўніў вольны час школьнікаў любімай справай.

Многія гараджане памятаюць каля возера абсталяваную спартыўную пляцоўку. Тут Валерый Лаўрэнцьевіч вучыў падлеткаў гуляць у старадаўнюю рускую гульню «Гарадкі». Кожны дзень на пляцоўцы чуўся грукат і вясёлы дзіцячы смех. Гульня стала вельмі папулярнай у Валожыне. Хутка выхаванцы Шведа маглі не толькі дэманстраваць свае спартыўныя здольнасці ў спаборніцтвах раённага і абласнога ўзроўняў, але і дабівацца перамогі.

А яшчэ Валерый Лаўрэнцьевіч кіраваў гуртком «Юны радыётэлеграфіст» у цэнтры дзіцячай творчасці. «Дзядзька Валера!» – так называлі яго хлопчыкі і пасля школы з задавальненнем беглі сюды. Тут яны вучылі азбуку Морзэ і адчувалі сябе сапраўднымі радыётэлеграфістамі. Шмат часу праводзіў настаўнік з вучнямі. Ён прывіваў падлеткам любоў да Айчыны, рыхтаваў іх да службы ў арміі. Многія былыя выхаванцы Валерыя Лаўрэнцьевіча Шведа і сёння з вялікай удзячнасцю ўспамінаюць свайго настаўніка.

Выхаванцы ДЮСШ прынялі ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2005 г. н. і маладзейшых, што прайшлі ў г. Дзяржынску. Спаборніцтвы былі напоўнены азартам і саперніцтвам. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі і медалямі.

У камандным заліку сярод юнакоў 2-е месца заваявалі Ягор Шчогалаў, Мікалай Шчогалаў і Уладзіслаў Адашкевіч. У Лізаветы Сучкевіч і Аліны Бункевіч 3-е месца сярод дзяўчат. У асабістым заліку 2-е месца заняла Аліна Бункевіч, трэція – Мікалай Шчогалаў і Лізавета Сучкевіч.

У Барысаве прайшло першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2008, 2009 гадоў нараджэння і маладзейшых. Выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна дастойна выступілі і паказалі добрыя вынікі.

У камандным заліку сярод юнакоў 2008 г. н. 2-е месца занялі Станіслаў Язубец і Аляксей Самец, сярод дзяўчат 2008 г. н. 2-е месца ў Аліны Бункевіч і Веранікі Скадорва; сярод юнакоў 2009 г. н. таксама 2-е месца заваявалі Арцём Лобач і Дзяніс Лугоўскі, сярод дзяўчат гэтага ўзросту 3-е месца дасталося Яне Сівай і Вікторыі Карпук.

У асабістым заліку сярод юнакоў і дзяўчат 2008 г. н. трэція месцы занялі Станіслаў Язубец і Аліна Бункевіч, сярод юнакоў 2009 г. н. 2-е месца ў Арцёма Лобача.

Ініцыятыўныя супрацоўнікі краязнаўчага музея натхніліся ідэяй – разам з чытачамі газеты акунуцца ў эпоху, якая мінула не так даўно, але ўспрымаецца людзьмі па-рознаму.

Экспазіцыя музея налічвае вялікую колькасць старых фотаздымкаў, на кожным – імгненне нечага асабістага жыцця або агульныя падзеі, непазнавальныя знаёмыя краявіды…

У новай рубрыцы будуць прадэманстраваны рэдкія фатаграфіі, пададзены сапраўдныя факты. Нас чакае сустрэча з простай, але затое самай праўдзівай гісторыяй Валожыншчыны…

ДУ «Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах» нагадвае, што ў адпаведнасці з правіламі карыстання маламернымі суднамі і базамі (збудаваннямі) для іх стаянак, а таксама Правіламі плавання па ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь не дапускаюцца да эксплуатацыі:

– незарэгістраваныя маламерныя судны, што падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі;

– маламерныя судны, якія не прайшлі тэхнічны агляд;

– судны з парушэннем норм абсталявання і камплектацыі.

Тым, хто жадае трапіць на прыём у інспекцыю, нагадваем, што ў студзені-сакавіку звычайна налічваецца да 5 наведвальнікаў у дзень, а для красавіка-мая характэрны наплыў аматараў воднага транспарту (у дзень ад 50 да 70 чалавек).

11 красавіка з 9.00 да 15.00 у Валожыне будзе арганізаваны выязны прыём грамадзян (вул. Матросава, д. 1, РГА БТПР).

Грамадзянам неабходна загадзя паклапаціцца пра гатоўнасць судна да бяспечнай эксплуатацыі. У выпадку адсутнасці права на кіраванне маторным суднам з падвясным лодачным маторам магутнасцю больш за 5 конскіх сіл неабходна прайсці курс навучання і атрымаць адпаведнае пасведчанне. На сённяшні дзень вядзецца набор у адпаведныя групы слухачоў.

Бяспека на вадзе перш за ўсё залежыць ад нас саміх, ад таго, як кожны ўладальнік эксплуатуе сваё судна, ад тэхнічнага стану судна, забяспечанасці сродкамі выратавання і бяспекі.

Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах пераканаўча просіць не ажыццяўляць выхады на ваду пры неспрыяльных умовах надвор’я і не парушаць правілы карыстання маламернымі суднамі.

Нагадваем суднаўладальнікам, што навігацыйны перыяд для эксплуатацыі маламерных суднаў 2020 года ў нашай краіне пачаўся з трагічных выпадкаў. Загінулі 4 чалавекі.

Помніце, ваша жыццё ў вашых руках!

Па пытаннях, звязаных з маламернымі суднамі, можна звяртацца на Стаўбцоўскі ўчастак ДІМС ці тэлефанаваць па нумарах: 8-029 9307233, 8-01717 42558.

Старонка 1101 з 1384

Задайте вопрос