222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
В 2020 году Всемирный день защиты прав потребителей проходит под девизом: «За ответственное потребление».
13 марта 2020 года на базе Воложинского районного центра культуры состоялось торжественное вручение паспортов молодым гражданам Воложинского района. В концертной программе принимали участие солисты и коллективы районного центра культуры: Яна и Анна Санюкович, образцовый клуб «Грация» и клуб дефиле «Fashion kids», народный ансамбль народной песни «Сваяки».
У буйных гарадах вобласці плануюць замяніць аўтобусы з рухавіком унутранага згарання на электрабусы.
Масавая сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур пачалася ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Маладзечанская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з другой суботы сакавіка (14 сакавіка) у Беларусі пачынаецца вясновы сезон палявання на птушыную дзічыну. Па другую нядзелю мая (10 мая) дазваляецца ружэйная паляванне на пралётных гусей: шэрага, белалобага, гуменніка, канадскую казарку, а таксама на самцоў (качароў) качак: крыжанкі, свiязi, гогаля, шыроканоскi, чырвонагаловую і чубатую чарняцей, чыркоў – свістунка і трэскунка, качкі шэрай. Паляванне дазваляецца ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 12 да 18 гадзін.
З другой суботы сакавіка (14 сакавіка) у Беларусі пачынаецца вясновы сезон палявання на птушыную дзічыну.Па другую нядзелю мая (10 мая) дазваляецца ружэйная паляванне на пралётных гусей: шэрага, белалобага, гуменніка, канадскую казарку, а таксама на самцоў (качароў) качак: крыжанкі, свiязi, гогаля, шыроканоскi, чырвонагаловую і чубатую чарняцей, чыркоў – свістунка і трэскунка, качкі шэрай. Паляванне дазваляецца ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 12 да 18 гадзін.
Пад такой рубрыкай працягваем друкаваць матэрыялы юных журналістаў Валожыншчыны, якія сталі лепшымі ў раённым этапе рэспубліканскага конкурсу работ творчай моладзі «Залатое пяро «Белай Русі»-2019».
Таццяна Дубінец,
вучаніца 9 класа
Суднікаўскай сярэдняй школы
Намінацыя – «Наш галоўны дакумент»
Канстытуцыя ў маім жыцці
25 гадоў таму быў прыняты Асноўны Закон нашай краіны – маёй незалежнай Рэспублікі Беларусь. З таго часу Канстытуцыя некалькі разоў удасканальвалася. Але, на мой погляд, заставаліся і застаюцца непахіснымі асновы канстытуцыйнага ладу. А вышэйшай каштоўнасцю з’яўляецца чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі.
У школе вывучаю Канстытуцыю, яе галоўныя аспекты на ўроках гісторыі, але ніколі не задумвалася, што азначае асабіста для мяне Асноўны Закон, якую ролю ён адыгрывае ў маім жыцці, жыцці маёй сям’і і ўвогуле ў жыцці нашай рэспублікі. Сёлета я атрымала пашпарт – паўнацэнна ўступіла ў беларускае грамадзянства: з гэтага моманту пачынаюцца першыя крокі ў дарослае жыццё.
З гісторыі ведаю, што Канстытуцыя стваралася ў няпросты для краіны час: калі перастала існаваць такая вялікая і моцная дзяржава, як Савецкі Саюз, і пачала фарміравацца наша новая беларуская дзяржаўнасць. Якасныя змены і павінны былі быць адлюстраваны ў новай Канстытуцыі. Такі дакумент быў прыняты 15 сакавіка 1994 года – закон суверэннай беларускай дзяржавы, які ператварыў Рэспубліку Беларусь у самастойную і незалежную краіну. Асноўны Закон, па словах Прэзідэнта, адкрыў новую старонку ў шматвекавой гісторыі беларускага народа. Гэта знакавая падзея дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у вольным, справядлівым і шчаслівым грамадстве.
І гэта сапраўды так. Я ганаруся тым, што з’яўляюся маленькай часцінкай беларускага народа, які стварыў нашу дзяржаву. А народ у Беларусі і ёсць адзіная крыніца ўлады. Наша Канстытуцыя, на мой погляд, вытрымала выпрабаванне часам, таму што ў рэспубліцы забяспечваецца стабільнасць, згода і адзінства грамадзян, ды і з меркаваннем Рэспублікі Беларусь лічацца ў свеце.
Час, у якім жывём зараз, вельмі незвычайны, складаны і адначасова цікавы. Свет мяняецца, мяняюцца людзі. Нам, маладому пакаленню, вельмі важна бачыць гэты свет. У жыцці кожнага чалавека ёсць нейкія значныя вехі: пачатак і заканчэнне школы, паступленне ў вышэйшую ўстанову, першае рабочае месца, сямейнае жыццё… Пройдзе зусім няшмат часу, і я самастойна змагу стаць удзельніцай палітычнага жыцця краіны, самастойна ажыццяўляць свае правы і абавязкі згодна з законам. Атрымаю атэстат аб сярэдняй адукацыі. На конкурснай аснове ў мяне з’явіцца магчымасць бясплатна вучыцца ў ВНУ – гэта замацавана артыкулам 49 Канстытуцыі.
Даючы адукацыю, Канстытуцыя гарантуе работу, жыллё і многія іншыя важнейшыя грамадзянскія правы, пранізвае кожны дзень нашага жыцця. Усё бачу на прыкладзе сваіх землякоў, якія жывуць і працуюць побач, у сельскай мясцовасці – сем’ях жывёлаводаў, паляводаў, механізатараў, будаўнікоў. Праблем многа. Хаця б узяць сціплыя заробкі, не ва ўсіх добраўпарадкаванае жыллё… Але людзі працуюць, стараюцца, імкнуцца жыць лепш. А гэта, як мне падаецца, паказвае і магчымасці, якія адкрывае нам Асноўны Закон, і патэнцыял краіны. Яна заклікае не сумаваць ад цяжкасцей, а дапамагаць адзін аднаму ў вялікім і ў малым, што і робяць мае землякі па сваім спрадвечным сялянскім разуменні. І калі будуць дзейнічаць так беларусы, то ўсё ў нас атрымаецца – у вялікім і ў малым: і ў нашых сем’ях, і ў нашай гаспадарцы, і ў нашай краіне.
Для мяне вялікае шчасце нарадзіцца і жыць у моцнай, мірнай і незалежнай дзяржаве. Як для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь дзяржава стварае ўмовы для рэалізацыі розных правоў: на першы план ставяцца інтарэсы асобы, абарона правоў і свабод якой становяцца абавязкам дзяржавы. Вельмі важным з’яўляецца і тое, што Беларусь – сацыяльная дзяржава, якая імкнецца да забеспячэння кожнаму грамадзяніну годных умоў існавання, сацыяльнай абароненасці. Гэта, перш за усё, – клопат аб нас, дзецях, пенсіянерах, інвалідах, шмадзетных сем’ях, ветэранах вайны і працы. Спадзяюся, што такія катэгорыі насельніцтва заўсёды будуць абароненымі, бо Канстытуцыя замацавала гэта артыкулам 47. А самае галоўнае – дзе б мы ні былі, куды б ні выязджалі, можам разлічваць на дапамогу і падтрымку краіны, што гарантавана артыкулам 60. Яшчэ павінны памятаць, што наша Радзіма, наш родны дом – гэта блакітнавокая Беларусь. Яна заўсёды чакае нас, мы патрэбны тут.
Вывад, да якога прыйшла: Канстытуцыя – самы важны, галоўны дакумент у жыцці грамадства і кожнага чалавека. Стаўшы грамадзянінам краіны, разумею, што для мяне гэта не проста новая кропка адліку ў жыцці, але і новыя абавязкі. Адзін з іх – унесці свой уклад у росквіт Рэспублікі Беларусь, а не толькі быць спажыўцом усіх правоў і свабод, якія прадстаўлены Канстытуцыяй.
У 1954 годзе ў доме селяніна Антона Іосіфавіча Пупко з Суднікаў адкрылася першая ў вёсцы хата-чытальня. Кнігі для грамадскага карыстання падарыў з асабістых запасаў ураджэнец гэтых мясцін, намеснік старшыні Івянецкага райвыканкама Юрый Ігнацьевіч Южык. Працаваць жа пры сельскай установе культуры даручылі Леакадзіі Шырвель з Проўжалаў – яна ведала людзей, любіла чытаць, а пры патрэбе магла і кніганошай выступіць (набіраліся асобы з ліку школьнікаў ці моладзі, якія насілі кнігі па хутарах, аддаленых вёсках). Чатыры гады папаўняліся фонды хаты-чытальні, у 1958-м яна змяніла статус і пачала лічыцца бібліятэкай, заняла большы будынак – хату Агаты Самуілаўны Кот. Праўда, з-за адсутнасці стэлажоў кнігі тут ляжалі на лавах, табурэтках. Абавязкі бібліятэкара некаторы час выконвала прыехаўшая з Расіі Зоя Рыгораўна Грэкава, змяніла яе на гэтай пасадзе ў 1963 годзе жыхарка Шэлеўшчыны Надзея Мікалаеўна Супрон.
Важнай вехай у бібліятэчнай гісторыі вёскі Суднікі стаў 1966 год. Менавіта тады на сродкі калгаса «Камсамолец» узвялі драўляны будынак на два канцы: адзін адвялі пад клуб, другі – пад кнігасховішча і чытальную залу. Размяшчаўся комплекс культурнага адпачынку ў выгадным месцы, на пагорку па вуліцы Савецкай і быў бачны здалёк.
Больш за 20 гадоў дбайна «гаспадарыла» ў бібліятэцы Надзея Мікалаеўна. Пры ёй у 70-х гадах адбыўся самы росквіт установы: захапленне кнігай стала масавай з’явай, раслі тыражы мастацкай і навуковай літаратуры, папулярнасцю карысталіся шматлікія газеты і часопісы. А чытачы нярэдка нават запісваліся ў чаргу, каб узяць на рукі нейкае дэфіцытнае выданне. У 1984 годзе ўзнікла неабходнасць адвесці пад бібліятэку асобны будынак. Ён, дарэчы, захаваўся і да сённяшняга дня.
З распадам Савецкага Саюза грамадства пачало жыць у новых рэаліях, людзі станавіліся ўсё больш прагматычнымі. Калі раней прагнасць да багацця і грошай ганьбавалася і лічылася праявай мяшчанства, то ў пачатку 90-х марай сталі паспяховы бізнес і матэрыяльны дастатак. Пры такой расстаноўцы прыярытэтаў кніга адышла на іншы план… Сцежкі да сельскіх бібліятэк пачалі зарастаць, а самі ўстановы пакрысе закрываліся. Закрылася і бібліятэка ў Макасічах, яе фонды перавезлі ў Суднікі, дзе на той час працавалі два бібліятэкары – Святлана Мікалаеўна Ацесленка і Людміла Паўлаўна Ламака. Спецыялісты і патрыёты сваёй справы, гэтыя жанчыны нямала пастараліся, каб бібліятэка не прыйшла ў заняпад, каб ад яе не адвыклі людзі.
Сучасная гісторыя Суднікаўскай бібліятэкі пачала пісацца з прыходам у лістападзе 2011 года новага кіраўніка – Жанны Яўгенаўны МОЙСА. Каму, як не ёй – настаўніцы, шматдзетнай маці, ведаць, якую вялікую выхаваўчую і адукацыйную ролю адыгрывае кніга ў жыцці чалавека, у фарміраванні яго светапогляду і характару! Не адразу ў Жанны Яўгенаўны выспела рашэнне пакінуць пасаду педагога-арганізатара Суднікаўскай СШ і стаць культ-работнікам. А вось муж перамену прафесіі жонкі падтрымаў адразу. Ён – чалавек практычны, добры сем’янін. За ім, як кажуць, як за каменнай сцяной. Дык чаму ж было не паслухацца разумнай парады?
Павароты лёсу ў маладым узросце не так палохаюць. Зусім па-іншаму ўспрымаецца ўсё, калі ты пажыў, набраўся вопыту, карыстаешся заслужанай павагай у калег, аднавяскоўцаў. Каб у новай справе не ўпасці ва ўласных вачах, Жанна Яўгенаўна ў 45 гадоў паступае вучыцца ў інстытут культуры і становіцца дыпламаваным спецыялістам. І вось ужо больш за дзесяцігоддзе песціць працавітымі рукамі, пылкім сэрцам, хрысціянскай душой Суднікаўскую сельскую бібліятэку…
На сёння гэтай установай культуры карыстаюцца 330 дарослых і 80 дзяцей школьнага ўзросту, абслугоўваюцца жыхары 8 вёсак: Суднікі, Баброўнікі, Галабурды, Юзафіна, Асінаўка, Шэлеўшчына, Ойцінава, Макасічы. У адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі, бібліятэка падключана да сеткі Інтэрнэт, наведвальнікі маюць магчымасць карыстацца пашыраным дадаткам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для аматараў друкаванага слова сабрана больш за 3000 экзэмпляраў кніг, штогод выпісваюцца дзясяткі перыядычных выданняў. Цікава, што самымі запатрабаванымі з’яўляюцца газеты і часопісы, з якіх можна пачарпнуць нейкія канкрэтныя парады: «Сям’я», «1000 советов», «Советчица».
Не сакрэт, што вёскі нашы старэюць. Сярод пажылых грамадзян хапае прыхільнікаў мастацкай літаратуры, але ўзрост і хваробы не выпускаюць іх ужо з роднай хаты. Да такіх абанентаў бібліятэкар наведваецца сама. Ёсць у Жанны Яўгенаўны і свае любімчыкі – самыя актыўныя чытачы. Гэта былы тэхработнік мясцовай школы Марыя Іванаўна Рудзько, былая даярка Марыя Паўлаўна Южык, прыезджая сям’я Тарайковічаў. Маргарыта Сяўрук, якая зараз завочна вучыцца ў Смілавіцкім тэхнікуме на ветэрынара, мае патрэбу ў даведніках і падручніках. Здараецца, што іх і пад заказ неабходна выпісваць з цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Калі ж быць цалкам аб’ектыўным у апісанні работы бібліятэкара, то нельга не сказаць пра вялікую грамадскую нагрузку. Ні адно больш-менш значнае мерапрыемства ў вёсцы не абыходзіцца без яе ўдзелу. Дажынкі, зажынкі, святы вёсак, палітычныя падзеі, агульнанародныя святы, юбілеі ладзяць сумесна і культура, і школа, і адміністрацыя ААТ «Суднікаўскі». У час уборкі ўраджаю ці правядзення іншых сельгасработ першымі на дапамогу аграрыям прыходзяць менавіта культработнікі. За садзейнічанне ў арганізацыі розных урачыстасцей і кампаній Ж. Я. Мойса ўзнагароджана цэлай «галерэяй» грамат і падзяк. Адной з самых высакародных місій жанчына лічыць сваё хрысціянскае служэнне пры царкве Святой Ефрасінні ў Івянцы. Падчас таінства асвячэння, якое ўдзяляе дамам вяскоўцаў бацюшка Віктар Перагудаў, яна, як знаўца мясцовых жыхароў, суправаджае свяшчэнніка. Некалькі гадоў назад з болем у сэрцах пачулі суднікаўцы навіну аб тым, што закрываецца іх школа. Людзі занялі непрабіваемую абарону і адстаялі інтарэсы сваіх дзетак. І ў першых радах абаронцаў была Ж. Я. Мойса…
Але якой бы актывісткай ні была жонка і маці, яе спрадвечная роля ў іншым – рупіцца пра сям’ю. Трое сыноў Мойсаў выраслі ў дабрабыце і ласцы. У маладосці Жанна Яўгенаўна разам з мужам не ведалі, што такое адпачынак. На іх падворку рохкаў дзясятак свіней, на пашу выпраўляліся некалькі кароў і цялушак, курэй было незлічона. Каб гадаваць такі «звярынец» садзілі гектары бульбы… Затое займелі шыкоўнае радавое гняздо з усімі выгодамі, якія патрабуюцца сучаснаму чалавеку.
Зараз цяжкай сялянскай працай займацца перасталі, а вольны час трацяць на заняткі па інтарэсах, самаадукацыю. Жанна Яўгенаўна любіць чытаць, асабліва кнігі на ваенную тэматыку, ды і кінастужкі пра вайну заўсёды глядзіць з цікавасцю. Самы таленавіты пісьменнік, на яе думку, Васіль Быкаў. Ніхто так не перадае душэўныя пакуты простага чалавека ў ліхалецце, як гэты беларускі класік… Падчас работы ў бібліятэцы адкрыла сабе новае хобі – бісерапляценне. Унікальнымі сувенірамі ўпрыгожвае і дом, і рабочае месца. А яшчэ раздорвае свае работы сябрам і знаёмым.
…Нават каб не ведаў, што Жанна Яўгенаўна акуратная, спрытная працаўніца, то, пабываўшы ў Суднікаўскай бібліятэцы, абавязкова прыйшоў бы да такой высновы. У гэтым невялічкім памяшканні надзвычай утульна, прылеглы двор таксама дагледжаны, з вясны да позняй восені ён радуе вока багаццем кветак і зелені. Усё носіць адбітак рук сапраўднай гаспадыні, бо бібліятэкар у вёсцы не толькі чытачоў абслугоўвае, але і іншы клопат мае: прыбраць, прапалоць, пафарбаваць і адрамантаваць, а ў халодны час года і прапаліць у печы.
«Дык як жа інакш – гэта ж мая бацькаўшчына, тут жывуць родныя людзі. А яны, паверце, самыя лепшыя на свеце…» – апраўдвае сваё старанне Жанна Яўгенаўна…
У раённым Цэнтры культуры адбыўся дабрачынны канцэрт у падтрымку Дашы Шапятоўскай.
Пра хваробу дзяўчынкі і зварот яе бацькоў да ўсіх неабыякавых да чужой бяды людзей ужо расказвалася на старонках раённай газеты. На разліковы рахунак Дар’і паступаюць грошы як ад працоўных калектываў Валожыншчыны, так і асобных грамадзян.
Сваю лепту ў добрую справу вырашылі ўнесці работнікі РЦК. У мерапрыемстве былі задзейнічаны салісты Цэнтра культуры, навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў, удзельнікі студыі сучаснага танца ArtDanc, узорнага клуба «Грацыя», студыі дзіцячай эстраднай песні «Вясёлыя ноткі», узорнай студыі эстраднай песні «Праменьчыкі», група «Візаві», народны гурт народнай песні «Сваякі» і інш. Канцэрт атрымаўся сапраўды цікавым і насычаным. Асаблівае замілаванне ў прысутных выклікалі выступленні самых юных танцораў. Кожны нумар гледачы падтрымлівалі дружнымі шчырымі апладысментамі.
Набылі білеты і завіталі на канцэрт 194 чалавекі, а значыць, маленькая Даша атрымала на лячэнне яшчэ 1940 рублёў. Дзякуй добрым людзям, што адгукнуліся на прызыў аб дапамозе.
Санітарная служба раёна дапускае прыход каранавіруса на Валожыншчыну! Медыкі рыхтуюцца да атакі небяспечнай хваробы.
Не так даўно ў памяшканнях райбальніцы і санстанцыі прайшла рэпетыцыя сітуацыі, калі ў прыёмны пакой паступае пацыент з падазрэннем на каранавірус. Слухачамі і відавочцамі былі ўрачы, медсёстры, санітары.
Тэарэтычныя веды па надзённай праблеме нагадала сабраным санітарны ўрач Таццяна Турпакова. Практычныя заняткі правялі супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Што трэба ведаць кожнаму пра Covid-19: распаўсюджваецца падобна грыпу і яго сімптомы падобныя да сімптомаў грыпу. Высокая тэмпература, боль у горле, слабасць, боль у галаве. У цяжкіх выпадках – сухі кашаль і задышка.
Як засцерагчыся: устрымайцеся ад паездак у краіны і гарады, дзе адбыліся ўспышкі каранавіруса. Мінімізуйце паездкі на грамадскім транспарце, паходы на канцэрты і гэтак далей. Пры наведванні хворых выкарыстоўвайце маскі. Але на вуліцах імі карыстацца неабавязкова. Проста пастарайцеся часцей мыць рукі, не трыце вочы, нос.
Не дапускайце панікі: вірус можна спыніць каранціннымі мерамі! Калі хвароба прыйдзе да нас, то санітарныя службы маюць неабходныя антысептыкі і абеззаражвальныя рэчывы. Лячэннем хворых будуць займацца спецыялізаваныя інфекцыйныя бальніцы.