Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Далікатны шкляны посуд ганарова стаяў у секцыях у кожнай кватэры - для прыгажосці ды важных гасцей. Многія рэчы так і не дачакаліся нагоды паказаць сябе(. Але час настаў - выстаўка "Шкляны посуд савецкага часу" была прадстаўлена ў івянецкай бібліятэцы, а зараз працуе ў Івянецкім музеі традыцыйнай культуры.
Чацвер, 04 Ліпень 2019 10:04

Калыска талентаў

29 чэрвеня 2019 года ў г. Клецк адбылося ІV абласное свята-конкурс дзіцячай творчасці “Калыска талентаў”, на якім прадставілі Валожынскі раён ўдзельнікі гурткоў па дэкаратыўна-прыкладным мастацтве клубных устаноў раёна і атрымалі 12 дыпломаў за ўклад у развіццё традыцыйнай спадчыны і творчы падыход да выканання твора у розных тэхніках: “Мастацкая кераміка”, “Разьба па дрэве”, “Пісанка”, “Саломапляценне і аплікацыя”, “Выраб паясоў”. Усе пераможцы адзначаны каштоўнымі падарункі.

3 ліпеня г. Валожын святкуе 75-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У адносінах Беларусі і Арменіі няма закрытых тэм. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Арменіі Арменам Саркісянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

29 чэрвеня г. г. у Барысаве прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аўторак, 02 Ліпень 2019 15:11

Безопасность пищевых продуктов.

В последние годы, по результатам лабораторных исследований пищевых продуктов, проведенных в лабораторном отделе Воложинского РЦГиЭ, в Воложинском районе наблюдается тенденция к некоторому снижению и стабилизации удельного веса проб пищевых продуктов и продовольственного сырья, не отвечающих требованиям гигиенических нормативов по микробиологическим и санитарно-химическим показателям.

Аўторак, 02 Ліпень 2019 11:12

Нялёгкі лёс Івана

У вёсцы Жураўцы пражывае цудоўны чалавек Іван Несцеравіч БАРАДАКА. 19 мая ён адсвяткаваў 95-гадовы юбілей. Нягледзячы на сталы ўзрост, ён не цураецца працы: садзіць агарод, бульбу і заўсёды атрымлівае выдатны ўраджай. Трымае каня, на якога сам сянуе. Адзін паедзе, накосіць, высушыць, а калі вязе сена дамоў, суседзям застаецца толькі здзіўляцца, як гэты невысокі, хударлявы мужчына здолеў накласці такі вялікі і прыгожы воз. І ідзе ён, чуць вышэйшы за драбінкі, збоку, бо залезці наверх ужо цяжка, і вядзе за лейцы каня. Добры і прыстойны па натуры, ніколі нікому не адказвае ў дапамозе. І каня дасць, і, калі трэба, нейкую частку работы возьме на сябе.

Аўторак, 02 Ліпень 2019 11:07

Вогненны хутар – частка яе жыцця

“Пусці мяне, там мая мамка!” – Надзея вырвалася з рук немца і кінулася да маці. Тая, разгублена азіраючыся, адпіхвала дачку. З двух бакоў прытуліліся малодшыя дзеці. Бацька ўсхвалявана прашаптаў старэйшай: “Ідзі, куды сказалі, дачушка, усё будзе добра, калі і забяруць на работы – нічога, абы ў жывых застацца…”

Аўторак, 02 Ліпень 2019 11:00

Спявалі ветэраны

На мінулым тыдні ў Палацы ветэранаў г. Мінска адбыўся абласны песенны фестываль “60+”, прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Удзел у ім прыняла вакальная група Валожынскай раённай арганізацыі ветэранаў.

Аўторак, 02 Ліпень 2019 10:41

Сведкам вайны – павага і слава!

Да велічнай даты 3 ліпеня ва ўсіх кутках нашай краіны прайшла маштабная акцыя, падчас якой прадстаўнікі органаў улады наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай, вязняў, інвалідаў вайны і ўручылі ім віншавальныя паштоўкі ад Прэзідэнта і юбілейныя медалі «75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Адзін з гэтых паважаных людзей – Мікалай Рыгоравіч ГАРНАСТАЙ – жыве ў Сакаўшчыне. Ганаровы візіт нанёс яму старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА.

Старонка 1223 з 1383

Задайте вопрос