222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
8 лютага ў рамках акцыі «Сябруем з Законам», адбылася гутарка-віктарына «Я і Закон», накіраваная на прафілактыку правапарушэнняў і згубных звычак у маладзёжным асяроддзі з навучэнцамі ДУА «Сакаўшчынская сярэдняя школа імя У.А. Каваленкі». Таксама хлопцам былі ўручаны маладзёжныя квіткі.
07.02.2023 у рамках акцыі "Сябруем з Законам!" у 2 класе прайшло завочнае падарожжа "Краіна парадку", у 11 класе - час эрудытаў "Падлетак і Закон".
А навучэнцы 8, 10 класаў сабраліся 09.02.2023 за круглым сталом "Закон і адказнасць".
У Пяршайскай сярэдняй школе Валожынскага раёна прайшоў урачысты піянерскі збор, прысвечаны Дню памяці юнага героя-антыфашыста. Члены піянерскай дружыны імя Ядзі Трацеўскай распавялі сваім малодшым сябрам пра подзвіг першай піянеркі Пяршайшчыны. Хлопцы ўшанавалі памяць юных абаронцаў Айчыны.
Традыцыйна ў нашай школе штогод праводзяць мерапрыемства, прысвечанае Дню юнага героя-антыфашыста. 8 лютага вучні 9-га класа падрыхтавалі і правялі агульнашкольную інфармацыйную гадзіну. У гэты памятны дзень дзеці ўспамінаюць савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак, якія плячом да пляча з дарослымі адстойвалі свабоду нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай. Марат Казей, Зіна Партнова, Валодзя Шчарбацэвіч, Валя Зенкiна і многія іншыя адважныя юныя героі аддалі свае жыцці за нашу сучаснасць і будучыню.
9 лютага ў рамках акцыі "Сябруем з законам" у Дорскай сярэдняй школе адбылася сустрэча навучэнцаў і педагогаў з начальнікам крымінальнай міліцыі Валожынскага РАУС Сасноўскім Канстанцінам Уладзіміравічам. У рамках сустрэчы разглядаліся розныя пытанні прафілактыкі кіберзлачыннасці і злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў. Навучэнцы і педагогі атрымалі вычарпальныя адказы на ўсе ўзнікшыя пытанні.
8 лютага, у Дзень юнага героя-антыфашыста, навучэнцы 8-11 класаў прынялі ўдзел у абласной акцыі «Мой ліст салдату». Хлопцы выказвалі ў сваіх лістах падзяку за службу і абарону Рэспублікі Беларусь, жадалі лёгкай службы, а таксама віншавалі з надыходзячым святам – Днём абаронцаў Айчыны.
У рамках міжведамаснай акцыі «Сябруем з законам» у ДУА «Гарадзькоўская сярэдняя школа» распаўсюджваліся ўлёткі пра шкоду курэння, курыльных сумесяў, наркаманіі і алкагалізму сярод падлеткаў «Не зламай свой лёс» сярод навучэнцаў 7-11 класаў
8 лютага ў Ракаўскай сярэдняй школе для вучняў 8-ых класаў прайшоў урок памяці, прысвечаны Дню памяці юных герояў-антыфашыстаў, дзе навучэнцы хвілінай маўчання ўшанавалі памяць піянераў-герояў
8 лютага - Дзень памяці юных герояў-антыфашыстаў.
Гэты дзень быў абраны невыпадкова. У розныя гады, у розных краінах свету ў гэты дзень гінулі юныя барцы-антыфашысты: 8 лютага 1962 года загінуў удзельнік антыфашысцкай дэманстрацыі французскі школьнік Даніэль Феры; 8 лютага 1963 года загінуў ад катаванняў у турме іракскі хлопчык Фадыл Джамаль; 8 лютага 1943 года пасля доўгіх допытаў і катаванняў былі расстраляны 5 юных падпольшчыкаў-ліцэістаў з французскага горада Бюфон. У гэтыя ж дні ў студзені-лютым 1943 года гітлераўцы распраўляліся з членамі падпольнай арганізацыі «Маладая гвардыя» у Краснадоне і Ровеньках.
У 9 «Б» сёння прайшоў Урок Мужнасці «Агеньчык памяці», прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста, на якім дзеці азнаёміліся з гісторыяй узнікнення даты, з біяграфіяй і подзвігамі юных герояў. Ушанавалі памяць загінуўшых юных герояў хвілінай маўчання. Вучні працавалі з фотаматэрыяламі, каб прааналізаваць подзвігі юных герояў. У школе прайшла тэматычная класная гадзіна, аформлены інфармацыйны стэнд, прысвечаны гэтай памятнай даце.
Легендарнае прадпрыемства «Мінскі трактарны завод» - флагман беларускай прамысловасці і калыска аднаго з сімвалаў нашай Радзімы - трактара «Беларус» - наведалі навучэнцы Івянецкай сярэдняй школы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні Лукашыкам Н.I., настаўнікам геаграфіі Рудой I. Р.
Тэрыторыя прадпрыемства - гэта сапраўдны прамысловы горад, па шматлікіх дарогах якога ездзяць выключна трактары. Горад трактароў мае свае праспекты, шырокія тратуары і алеі. Экскурсавод распавёў гасцям аб легендарнай гісторыі завода, а таксама трохі аб тэхналагічных працэсах вытворчасці.
Мінскі трактарны завод гасцінна прыняў навучэнцаў. Падчас экскурсіі хлопцы змаглі знутры ўбачыць адно з самых вялікіх прадпрыемстваў Беларусі, вывучыць працэс зборкі розных мадэляў трактароў пад заказ, а таксама азнаёміцца з высокатэхналагічнай вытворчасцю камплектуючых вырабаў з выкарыстаннем найноўшага абсталявання.